№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Мова традыцыйна выступае ад ною з базавых рэальнасцяў, звязаных з паняццямі этнасу, этнічнасці, нацы янальнасці. У розных даследчых тра дыцыях і падыходах роля і функцыі мовы ў фармаванні або вызначэнні этнічнасці вар'іруюцца ў досыць шы рокіх межах: для прыхільнікаў пры мардыялізму мова выступае пры роднай асновай этнасу, а значыць «аб'ектыўнай», «натуральнай» харак тарыстыкай яе носьбітаў; для кан структывістаў – «этнічным марке рам»; для інструменталістаў – адным з асноўных трансляцыйных каналаў этнічнасці і г. д. Аднак незалежна ад падыходу мова прызнаецца найваж нейшым этнаўтваральным фактарам, адною з падставаў этнічнай ідэнтыч насці, нагружанай шэрагам функцыяў і аксіялагічных канатацыяў.
У сучасных сацыяльных і гу манітарных навуках адрозніваюць паняцці этнічная ідэнтычнасць і этнічнасць . Калі этнічная ідэнтыч насць суб'ектыўная, то паняцце эт нічнасці, наадварот, уключае ў сябе аб'ектыўныя прыкметы: этнічная прыналежнасць бацькоў, месца на раджэння, культура і г. д. Этнічнасць выступае як прадвызначаная і струк тураваная грамадствам характары стыка, у той час як этнічная ідэнтыч насць фармуецца ў выніку канстру явання сацыяльнай рэальнасці на аснове этнічнасці, але не зводзіцца да яе. Пры гэтым лічыцца, што этнічная ідэнтычнасць – паняцце больш пла стычнае за этнічнасць.
Мы трымаемся падыходу, павод ле якога этнічная ідэнтычнасць не ёсць нязменным наборам культур ных рысаў, а спараджаецца ў працэсе сацыяльнага канструявання. Мова як аснова і крытэр этнічнай ідэнтыфіка цыі можа пераасэнсоўвацца з пункту гледжання выкананых ёй функцыяў і ролі, якую яна грае ў розных эт нічных групах. Пры разглядзе ролі і функцыі мовы ў фармаванні этнічнай ідэнтычнасці беларускіх палякаў не абходна мець на ўвазе як асаблівасці паходжання і гісторыі самой гэтай групы, так і сацыякультурныя ўмовы сучаснай Беларусі, што накладаюць адбітак на працэсы трансфармацыі этнічнай ідэнтычнасці і моўных пра ктыкаў.
Ірына Лашук, Аксана Шэлест Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў 25 Ірынаы Лыашукрш,ыы Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў Гэты артыкул напісаны па выніках даследавання супольнасці беларускіх палякаў, праведзенага Інстытутам са цыялогіі НАН Беларусі ў лістападзеснежні 2008 года. У рамках гэтага даследавання мы разглядалі палякаў тут і цяпер (гэта значыць, у Беларусі ў цяперашні час) як сімвалічную су польнасць, якая канструюецца праз базавую характарыстыку – сама ідэнтыфікацыю. У гэтым сэнсе нас менш цікавіла, як гэтая супольнасць узнікла, фармавалася і відазмяняла ся цягам стагоддзяў. Асноўная да следчая ўвага надавалася таму, які сэнс мае прыналежнасць да гэтай су польнасці для тых, хто сябе да яе ад носіць, з дапамогай якіх сацыяльных і культурных механізмаў яна ўзнаўля ецца, чым вызначаецца цэласнасць і ўнутраная разнастайнасць.
Эмпірычная частка даследавання рэалізаваная праз мэтанакіраваны адбор і апытанне дарослага насель ніцтва Беларусі, якое адносіць сябе да польскай нацыянальнасці. Апытанне праводзілася ў «месцах кампактнага пражывання» палякаў у Гродзенскай вобласці, у асобных населеных пун ктах Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай абласцей, якія характарызуюцца найбольшаю доляю прадстаўнікоў польскай нацыянальнасці, а такса ма ў Мінску. Агульны аб'ём выбаркі, рэалізаванай у даследаванні, склаў 787 рэспандэнтаў.
На этапе адбору рэспандэнтаў вы барка будавалася метадам «снежнага кому» (snow-ball). 1 Апытанне пра водзілася з выкарыстаннем метаду структураванага інтэрв'ю. Асноўныя блокі інтэрв'ю прысвячаліся стаўлен ню да польскай культуры, гісторыі, мовы і традыцыяў, выяўленню кры тэраў ідэнтыфікацыі рэспандэнтаў з супольнасцю і ступені адпаведнасці розных тыпаў сацыяльнай самаідэн тыфікацыі рэлігійным і камуніка тыўным практыкам. Адною з задачаў даследавання было выявіць сімваліч ную ролю і месца мовы ў структуры этнічнай ідэнтычнасці беларускіх палякаў, а таксама прааналізаваць рэальныя моўныя практыкі як фактар захавання або трансфармацыі гэтай супольнасці.
І. Моўная сітуацыя ў Беларусі і камунікатыўныя практыкі беларускіх палякаў Моўнай сітуацыі ў Беларусі цягам доўгіх стагоддзяў уласцівае суісна ванне розных моўных супольнасцяў.
Больш за тое, у розныя гістарычныя перыяды змяняліся не толькі арэалы 1 Метад «снежнага кому» выкарыстоўваецца для пошуку цяжкадасягальных рэспандэнтаў. Адбор ажыццяўляецца наступным чынам: спачатку вызначаецца група рэспандэнтаў, падчас апытання якіх высвятляюцца адрасы іншых асобаў (знаёмых, сваякоў, сяброў, партнёраў – у гэтым выпадку нас цікавілі беларускія палякі), якіх таксама апытваюць. Працэдура паўтараецца – высвятляюцца адрасы трэціх асобаў і г. д. Выбарка фармуецца паступова, этап за этапам, падобна да таго, як лепяць снежны ком.
2 Больш падрабязна пра моўную сітуацыю ў Беларусі ў розныя перыяды гл.: (Булыко и Крысин, 1999; Титаренко, 2009).
26 Ірынаы Лыашукрш,ыы Ірына Лашук, Аксана Шэлест моваў, але і іх сацыяльныя пазіцыі 2 (толькі за апошнія два дзесяцігоддзі ў Беларусі двойчы радыкальна змяня лася моўная палітыка). Для апісання камунікатыўных прастораў, у якіх ад начасова прысутнічаюць дзве і больш моваў, сацыяльныя навукі (перш за ўсё сацыялінгвістыка) напрацавалі шырокі катэгарыяльны апарат. У кан тэксце аналізу моўнай сітуацыі ў Бе ларусі нас больш за ўсё цікавяць кан цэпты білінгвізму, шматмоўя ( муль тылінгвізму ) і дыгласіі .
Паняцце дыгласіі ў навуковы аба рот увёў у 1959 годзе Чарлз Фэргюсан (Ferguson, 1959). Ён ужываў яго для азначэння спецыфічных стасункаў паміж двума і больш варыянтамі ад ной і той жа мовы, якія ўжываюцца пэўнаю супольнасцю. Найважней шаю рысаю дыгласіі ёсць функцыя нальная спецыялізацыя варыянтаў, калі ў залежнасці ад сацыяльнай сіту ацыі індывід карыстаецца рознымі моўнымі стылямі або рознымі мова мі. Фэргюсан у сваёй працы адзначае функцыянальнае адрозненне дыгласіі ад білінгвізму: калі пры білінгвізме мовы функцыянальна раўнапраўныя, то ў выпадку дыгласіі адна з моваў лічыцца «высокаю» (high) і выкары стоўваецца ў няпобытавых сферах і сітуацыях: рэлігія, кніжная культу ра, навука, адукацыя. Другая ж мова лічыцца «нізкаю» (low) – прынятай у паўсядзённых зносінах, зніжаных функцыянальных стылях і літаратур ных жанрах.
Такім чынам, асноўнае адрознен не дыгласіі ад білінгвізму і мульты лінгвізму палягае ў тым, што першая ўяўляе з сябе сацыяльную цэлас насць, калі кожная з моваў мае свае выразна акрэсленыя, фенаменалагічна санкцыянаваныя і шырока прызна ныя функцыі.
Юстына Страчук (Straczuk, 1999), якая выкарыстоўвала паняцце ды гласіі для апісання моўнай сітуацыі ў беларуска-польскім памежжы, ад значае, што ў выпадку дыгласіі вель мі важны выразны падзел функцыяў моваў: адна мова ўласцівая для афі цыйнай сферы, рэлігійнага жыцця, кантактаў з чужымі, на працы, іншая ж ужываецца ў прыватных кантактах, сямейных і паўсядзённых стасунках.
Без падзелу функцыяў асобных моваў дыгласія знікае. Калі ў якой-небудзь сферы ўжываюцца дзве мовы, то ра ней або пазней перамагае мова, якая карыстаецца большым прэстыжам.
Аднак функцыянальны падзел патра буе цэласнай арганізацыі культуры, таму дыгласія часцей за ўсё сустра каецца ў свеце традыцыйнай культу ры, бо ў сучасным свеце межы паміж рознымі сферамі жыцця паступова сціраюцца. У шматмоўных суполь насцях выбар мовы для выкарыстан ня ў канкрэтнай сітуацыі не выпад ковы. Супольнасць вызначае зоны ўжывання асобных моваў і надае ім пэўную каштоўнасць – статус нізкай ці высокай, інтымнай ці афіцыйнай.
Кожны з чальцоў шматмоўнай су польнасці з ранняга дзяцінства ву чыцца не толькі адразу некалькім мо вам, але і прынцыпам іх ужывання ў канкрэтных сітуацыях. Гэта патрабуе камунікатыўнай кампетэнцыі ды ве дання правілаў карыстання рознымі мовамі ў залежнасці ад сацыяльнага кантэксту (Straczuk, 1999: 10–18).
27 Ірынаы Лыашукрш,ыы Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў Адзначым, што такая функцыя налізацыя стасункаў можа спрыяць сацыяльнай адаптацыі ў іншамоўным асяроддзі пры захаванні мовы этніч най групы праз вылучэнне і замаца ванне асаблівых сфераў яе выкары стання.
Канцэпт дыгласіі дае магчы масць зафіксаваць спецыфіку развіцця моўнай сітуацыі ў Беларусі, асабліва ў апошнія гады. Першая важная ўласці васць моўнай сітуацыі ў краіне – гэта досыць інтэнсіўнае змяненне (пра ктычна бесперапыннае ў апошнія стагоддзі). Другая – наяўнасць дзвюх юрыдычна раўнапраўных моваў:
рускай і беларускай. Трэцяя ўласці васць – высокая ступень ідэалагіч най афарбаванасці індывідуальнага стаўлення або стаўлення розных са цыяльных групаў да розных кампа нентаў моўнай сітуацыі ў Беларусі.
Такім чынам, мы паспрабуем раз гледзець моўную сітуацыю ў Бела русі ў тэрмінах дыгласіі. Сітуацыя дыгласіі, акрамя нармаванай і сацы яльна абумоўленай розніцы ў выка рыстанні моваў у тых або іншых са цыяльных сітуацыях, прадугледжвае і розныя каналы трансляцыі: «нізкая» мова – гэта мова сям'і, суседства, найбліжэйшага асяроддзя, якая зас войваецца першай у працэсе сацыялі зацыі; «высокая» мова транслюецца пераважна праз спецыяльныя сацы яльныя інстытуты (школа; магчыма, царква). Некаторыя даследнікі раз глядаюць Беларусь у якасці класічна га прыкладу дыгласіі, маючы на ўвазе шырокае выкарыстанне «трасянкі» як мовы паўсядзённых зносінаў і зама цаванне ўнармаванай рускай і бела рускай моваў як моваў «высокіх», якія выкарыстоўваюцца ў афіцыйным ды скурсе, сродках масавай інфармацыі, літаратуры і г. д. У агульным выгля дзе з такім варыянтам разгляду моў най сітуацыі ў Беларусі можна было б пагадзіцца. Аднак пры больш дэталё вым аналізе такая дыгласія распада ецца на шэраг іншых, якія вызнача юць камунікацыю ў розных сацыя культурных групах і паміж імі.
У першую чаргу гэта тычыцца сіту ацыі існавання дзвюх дзяржаўных мо ваў. Нягледзячы на тое што руская і беларуская мовы фармальна маюць роўны юрыдычны статус, яны моцна адрозніваюцца сферамі ды інтэнсіўнас цю ўжывання. Мы не будзем аналізава ць індывідуальныя моўныя практыкі, адзначым толькі, што беларуская мова на сённяшні момант практычна вы ключаная са сферы афіцыйнага спра ваводства (у тым ліку судаводства), навукі і адукацыі (дзе яна вывучаецца ў якасці аднаго з прадметаў, аднак атры манне адукацыі ў сярэдняй і вышэйшай школе на беларускай мове робіцца ўсё менш рэалістычным). Такім чынам, асноўныя каналы трансляцыі «высокай мовы» ў маштабах краіны выкарыстоў ваюць галоўным чынам рускую мову.
Нават пры рэалізацыі заяўленых апош нім часам крокаў дзяржаўнай палітыкі для пашырэння сферы ўжывання бе ларускай мовы наўрад ці варта чакаць хуткіх і маштабных зменаў.
Пры гэтым для шэрагу сацыяль ных і культурных групаў – перш за ўсё прыхільнікаў нацыянальнага адра джэння, палітычнай апазіцыі, куль турнага андэграўнду – у якасці «высо кай» мовы выступае беларуская, у той 28 Ірынаы Лыашукрш,ыы Ірына Лашук, Аксана Шэлест час як руская не прымаецца з ідэала гічных, культурна-гістарычных або эстэтычных прычынаў. Цягам усяго перыяду станаўлення незалежнай Бе ларусі назіраецца досыць выразнае супрацьстаянне вакол праблемы нацы янальнай мовы, радыкальнасць якога пачала зніжацца толькі ў апошнія гады.
Дадатковая лінія дэмаркацыі звязаная з існаваннем і прызнаннем рознымі сацыяльнымі суб'ектамі розных ва рыянтаў беларускай мовы: так званых «тарашкевіцы» і «наркамаўкі» 3 , кожная з якіх для асобных сацыяльных групаў выступае ў якасці «высокай».
Паўсюднае выкарыстанне лакаль ных дыялектаў («трасянкі») таксама па чынае асэнсоўвацца і пераацэньвацца ў культуры Беларусі. «Трасянка» высту пае аб'ектам даследаванняў і культур най стылізацыі, а яе культурная роля і функцыі пераасэнсоўваюцца, у тым ліку – са зменаю «знака» ў сімвалічным статусе: ад «напаўпісьменнай», побы тавай мовы, якая мае нізкі сацыяльны п рэстыж, да «жывой мовы», якая за хоўвае «таямніцы беларускасці». 4 Яшчэ адною функцыянальнаю сфераю замацавання «высокай» мовы ў розных грамадствах і культурах выступае рэлігія. Але і ў гэтай сфе ры, адной з самых кансерватыўных у сэнсе сацыяльнай і моўнай дынамікі, Беларусь перажывае эпоху трансфар мацыяў. Беларусь – поліканфесійная краіна з перавагаю хрысціянскіх плы няў: праваслаўя, каталіцызму і роз ных кірункаў пратэстантызму. Разам са змяненнямі ўзроўню і характары стыкаў рэлігійнасці жыхароў краіны, у апошнія гады адбываюцца змены і ў моўных аспектах рэлігійнай практы кі цэркваў. Найбольш «устойлівая» да ўплыву часу ў гэтым сэнсе Пра васлаўная Царква: абсалютная боль шасць набажэнстваў у Правасла ўнай 3 На сённяшні дзень існуюць некалькі варыянтаў правапісу літаратурнай белару скай мовы. Той, які вывучаецца ў школах і ВНУ, заснаваны на правілах, вызна чаных пастановаю Савета міністраў БССР ад 1957 года. Пазначаная пастанова змяніла правілы, замацаваныя ў 1933 годзе пастановаю Савета народных камі сараў БССР, якая, у сваю чаргу, адмяніла на савецкай тэрыторыі нормы «Бела рускай граматыкі для школ», выдадзенай Браніславам Тарашкевічам у Вільні ў 1918 годзе. Прыняты пастановаю Саўнаркама варыянт атрымаў назву «нарка маўкі», а першапачатковы варыянт – «тарашкевіцы» або «класічнага правапісу». У 1980-я гады, з пачаткам адраджэння беларускай культуры ў БССР, да «тарашкеві цы» звярнуліся андэграўндныя і некаторыя апазіцыйныя выданні. З гэтага часу ідзе «паралельная» праца для рэфармавання гэтых двух варыянтаў правапісу.
У 1993 годзе Савет міністраў стварыў Дзяржаўную камісію для ўдакладнення пра вапісу на чале з Нілам Гілевічам, але ўжо праз год яна спыніла сваё існаванне.
Акадэмія навук і Міністэрства адукацыі атрымалі даручэнне « да канца 1995 года падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю ‘Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі’ з прыкладаннем правілаў беларускай арфаэпіі ». Толькі ў 2003 год зе група навукоўцаў Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Бе ларусі на чале з дырэктарам Аляксандрам Падлужным падрыхтавала праект. Ён не быў апублікаваны, застаўся здабыткам толькі экспертнай супольнасці і не быў зацверджаны, але асобныя яго элементы пачалі выкарыстоўвацца адным з урада - 29 Ірынаы Лыашукрш,ыы Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў Царкве (да якой адносіць сябе боль шасць беларусаў) вядзецца на ста раславянскай мове, якую можна лічыць «высокай» для гэтай канфесій н ай групы (адзначым, што сфера яе ўжывання жорстка абмежаваная на вучаннем святароў і набажэнствамі).
Да нядаўняга часу Каталіцкі Касцёл быў інстытутам трансляцыі польскай мовы, аднак у апошнія гады службы ў касцёлах усё часцей ідуць па-бела руску, хоць польская і лаціна захоў ваюць свае пазіцыі. Улічваючы, што пераход культавых практыкаў на на цыянальныя мовы ёсць прынцыпам унутранай палітыкі Касцёлу, можна чакаць, што польская мова з гэтай сферы будзе паступова выціскацца.
Пратэстанцкія цэрквы выкарыстоў ваюць у якасці мовы набажэнстваў і царкоўных зносінаў пераважна рус кую або беларускую мовы. 5 Такім чынам, моўная сітуацыя ў Беларусі адрозніваецца не толь кі разнастайнасцю прысутных у ёй моваў і дыялектаў, але і дыферэнцы яцыяй розных сацыяльных групаў і суб'ектаў паводле крытэру стаўлення да моўнага пытання. Для большасці насельніцтва стаўленне да моўных працэсаў ды індывідуальная матыва цыя для выкарыстання мовы вызна чаецца практычным стаўленнем, і ў існай сітуацыі ўжытку моваў у роз ных сферах такі выбар амаль аўта матычна робіцца на карысць рускай.
Гэта пацвярджае і статыстыка: па водле вынікаў перапісу насельніцтва 2009 года, каля 70 % жыхароў Бела русі ў якасці асноўнай гутарковай (мова, на якой размаўляюць дома) назвалі рускую (Национальный ста тистический комитет).
Аднак для некаторых сацыяль ных групаў пытанне статуса і ўжытку мовы абумоўленае прагматыкай ін шага кшталту, і менавіта супрацьста янне і камунікацыя паміж гэтымі гру памі задаюць праблемнае поле, у якім моўнае пытанне робіцца адным з ас пектаў развязання праблемаў сама вызначэння Беларусі як незалежнай вых выданняў – газетаю «Звязда». Праца над праектам зменаў працягвалася і ўсе наступныя гады, і 1 верасня 2010-га набылі моц «Новыя правілы арфаграфіі і пун ктуацыі». У той жа час прадстаўнікі грамадскасці шырока абмяркоўвалі варыянты сучаснай нармалізацыі «тарашкевіцы», і ў 2005 годзе працоўная група ў складзе Юрася Бушлякова, Вінцука Вячоркі, Змітра Санько і Змітра Саўкі прэзентавала ў якасці выніку сваёй дзейнасці кнігу «Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў:
Сучасная нармалізацыя». Гэты варыянт правапісу пачалі выкарыстоўваць газета «Наша ніва», часопіс ARCHE, беларуская рэдакцыя радыё «Свабода» і некаторыя ін шыя СМІ.
4 Адным з самых яркіх прыкладаў культурнай стылізацыі ў гэтым сэнсе можна на зваць музычны праект «Народны альбом», а ў якасці аднаго з найбольш паказаль ных апошніх матэрыялаў на гэтую тэму – праведзеную экспертнаю супольнасцю «Наше мнение» дыскусію «Трасянка: паміжжа культур ці таемная беларускасць?» (Бабкоў ды інш., 2010).
5 Парадаксальна, але адзіныя рэлігійныя групы, для якіх беларуская мова ёсць ін стытуцыйна замацаванай у якасці «высокай» (у дыглосных адносінах), – гэта бе ларускія каталікі і пратэстанты асобных кірункаў.
30 Ірынаы Лыашукрш,ыы Ірына Лашук, Аксана Шэлест дзяржавы, фармавання беларускай нацыі ды геапалітычнага выбару Бе ларусі.
Мы так падрабязна спыняемся на сацыяльна-палітычных і культурных аспектах моўнай сітуацыі ў Беларусі, каб акрэсліць поле, у якім разгортва юцца і трансфармуюцца моўныя пра ктыкі беларускіх палякаў. Як жыхары і як грамадзяне Беларусі, беларускія палякі ўключаныя ў актуальныя са цыяльныя і палітычныя працэсы, што не можа не накладваць адбітку і на трансфармацыі асноваў ды зместу эт нічнай ідэнтычнасці.
Аналізуючы моўныя практыкі бе ларускіх палякаў, трэба ўлічваць роз ныя ракурсы разгляду: актуальны стан і перспектывы развіцця гэтых практыкаў, сімвалічную і аксіялагіч ную ролю мовы як складніка этнічнай ідэнтычнасці, функцыянальную спе цыялізацыю выкарыстання розных лінгвістычных сістэмаў.
II. Выбар роднай мовы ды ідэнтыфікацыя Менавіта родная мова традыцый на лічыцца самым магутным факта рам, які ўплывае на этнічную сама свядомасць і фармуе яе. Аднак варта звярнуць увагу на тое, што сам тэр мін родная мова шматзначны. Можна вылучыць як мінімум тры найбольш распаўсюджаныя трактоўкі гэтага тэрміна:
1. Родная мова як мова этнічнай самаідэнтыфікацыі – мова этнічнай/ нацыянальнай супольнасці, да якой адносіць сябе чалавек, якая злучае яго з папярэднімі пакаленнямі, іх культурай і гісторыяй.
2. Мова, засвоеная ў дзяцінст ве, – яе чалавек засвойвае ў раннім дзяцінстве без спецыяльнага наву чання, жывучы ў адпаведным моў ным асяроддзі.
3. Функцыянальна першая мова – на ёй чалавек думае без дадатковага самакантролю, з дапамогай яе ён лёг ка выказвае свае думкі ў пісьмовай і вуснай форме.
Аднак гэта тэарэтычныя фар мулёўкі, якія выкарыстоўваюцца ў навуковай літаратуры, дзе яны кож ны раз удакладняюцца і тлумачац ца. Спектр сэнсаў, якія звычайныя людзі ўкладаюць у паняцце роднай мовы, значна больш шырокі. Мы мяркуем, што для беларускіх паля каў, якія бралі ўдзел у даследаван ні, выбар мовы ў якасці роднай не столькі абапіраецца на аскрыптыў ныя (зададзеныя грамадствам і ася роддзем) фактары і характарысты кі, колькі ёсць свядомым выбарам, які ў рознай ступені адлюстроўвае сацыякультурную ідэнтыфікацыю.
Тым не менш, адказ на гэтае пытан не можа вызначацца рознымі ўмо вамі ды інтэнцыямі. Ёсць падставы меркаваць, што выбар той або ін шай мовы ў якасці роднай у межах даследавання можа значыць:
1. Этнічную ідэнтыфікацыю ( «паляк паводле нацыянальнасці – значыць, родная мова польская» );
2. Першую засвоеную ў дзяцін стве мову;
3. Сямейную традыцыю ( «у сям'і лічаць роднай ...» ) або 31 Ірынаы Лыашукрш,ыы Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў камунікатыўныя практыкі ў сям'і ( «у сям'і гавораць на ...» );
4. Функцыянальна першую мову ( «прасцей за ўсё казаць і дума ць на ...» ) або рэальную моўную пра ктыку ( «часцей за ўсё кажу на ...» );
5. Сацыякультурны выбар – свядомае далучэнне сябе да пэў най культуры і традыцыі ды ў гэ тым сэнсе – да мовы незалежна ад рэальнай моўнай практыкі.
Інфармацыя, атрыманая ў хо дзе апытання, не дазваляе з дастат коваю ступенню ўпэўненасці фік саваць, на чым менавіта заснава ны выбар рэспандэнтаў у кожным канкрэтным выпадку. Мы можам толькі крыху паразважаць на гэтую тэму, абапіраючыся на эмпірычныя вынікі даследавання.
Каля траціны апытаных белару скіх палякаў выбралі ў якасці род най мовы беларускую і практыч на столькі ж – рускую (табліца 1). Група «польскамоўных» амаль у два разы меншая за кожную з дзвюх вышэйназваных – у якасці роднай польскую называюць толькі 17,7 % апытаных. Асаблівую ціка васць – нягледзячы на іх параў нальную малалікасць – уяўляюць з сябе групы, якія абралі пры адка зе на пытанне пра родную мову ва рыянты «іншая» і «цяжка адказаць адназначна». Як паказвае аналіз, у якасці «іншай» мовы часцей за ўсё называецца «трасянка» або спалу чэнне моваў: беларуская і поль ская, руская і польская. Група тых, хто не змог адназначна вызна чыцца з выбарам мовы, падаецца цікавай у тым сэнсе, што такога роду «цяжкасці» могуць сведчыць пра рэфлексіўнае стаўленне да вызначэння роднай мовы ва ўмо вах «памежнай» нацыянальнай або этнічнай ідэнтычнасці (праўда, іх могуць выклікаць і дыяметральна процілеглыя прычыны: невысокая значнасць і слабае асэнсаванне гэ тага пытання).
Параўнаем вынікі даследавання з інфармацыяй, атрыманай у ходзе перапісаў насельніцтва (табліца 2).
Паводле апошняга перапісу доля па лякаў, якія выбралі польскую мову ў якасці роднай, значна меншая, чым паводле нашага даследавання.
Табліца 1. Выбар роднай мовы 6 Якую мову Вы лічыце сваёй роднай? Колькасць % Беларускую 252 32,2 Польскую 138 17,7 Рускую 269 34,4 Іншую 52 6,7 Цяжка адказаць адназначна 70 9,0 Разам 781 100,0 6 Тут і далей разлік адсоткаў (%) ідзе ад колькасці рэспандэнтаў, якія адказалі на гэтае пытанне.
32 Ірынаы Лыашукрш,ыы Ірына Лашук, Аксана Шэлест Адначасова звесткі 2009 года істотна адрозніваюцца і ад папярэдніх пера пісаў. З вялікаю доляй упэўненасці можна меркаваць, што гэта звяза на са зменаю фармулёўкі пытання ў перапісным лісце. Паняцце «родная мова» ўдакладнялася як « мова, засво еная першай у раннім дзяцінстве ».
Гэтая фармулёўка істотна паўплы вала на вынікі. Пры гэтым звесткі за 1999 год, калі пытанне пра родную мову ставілася без дадатковага тлума чэння, блізкія да тых, што мы атрымалі ў ходзе сацыялагічнага даследавання.
Паспрабуем прааналізаваць су вязь паміж выбарам роднай мовы і яе ўжываннем. З улікам неаднастай насці камунікатыўных практыкаў бе ларускіх палякаў у даследаванні фік савалася пераважнае выкарыстанне той або іншай мовы ў розных сферах:
дома, на працы, у коле сяброў, у гра мадскіх месцах. Акрамя таго, асобна фіксавалася, на якой мове рэспан дэнт «часцей за ўсё думае», што дае ўяўленне пра найбольш «бліз кую», «натуральна ўжываную» або, карыстаючыся прынятаю тэрмінало гіяй, «функцыянальна першую» мову.
Зыходзячы з уяўлення пра тую мову, на якой чалавек «думае», як пра найбольш «натуральную», адзначым, што выбар роднай мовы, звязаны з гэтым тыпам моўнай практыкі, да волі неадназначны. Калі для рэспан дэнтаў, якія назвалі роднаю моваю рускую, у абсалютнай большасці выпадкаў яна ж ёсць і найбольш на туральнай у выкарыстанні, то вы бар польскай і беларускай у якасці Табліца 2. Дынаміка колькасці беларускіх палякаў і выбару імі роднай мовы (паводле перапісаў насельніцтва) Год перапісу 1979 1989 1999 2009 Насельніцтва Беларусі (тыс. чала век) 9532 10152 10045 9504 Колькасць палякаў (тыс. чалавек) 403 418 396 295 Доля палякаў у насельніцтве 4,2 % 4,1 % 3,9 % 3,1% Доля палякаў, якія назвалі роднаю польскую 7,8 % 13,3 % 16,5 % 5,4 % Доля палякаў, якія назвалі роднаю беларускую 74,0 % 63,9 % 67,1 % 58,2 % Доля палякаў, якія на звалі роднаю рускую 18,1 % 22,6 % 16,2 % 33,9 % Крыніцы :
Звесткі за 1979, 1989, 1999 гады прыводзяцца паводле: Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі (2001).
Звесткі за 2009 год – Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пе рапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 года. Выхадныя рэгламентныя таблі цы. Табліца 5.8. Насельніцтва паводле нацыянальнасці і роднай мовы. URL (доступ 2011/02/14) http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/5.8-0.pdf 33 Ірынаы Лыашукрш,ыы Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў роднай не падмацаваны такой адназ начнаю сувяззю (табліца 3). Сярод тых, хто абраў у якасці роднай мовы беларускую, толькі крыху больш за палову (58,3 %) рэспандэнтаў адзна чаюць беларускую ў якасці «функцы янальна першай» мовы, для польскай мовы ступень «унутранай гармоніі» яшчэ ніжэйшая (38,4 %). Напрошва ецца выснова пра нераўнамернасць крытэраў выбару роднай мовы: калі для тых беларускіх палякаў, якія ў якасці роднай выбіраюць рускую, гэты выбар, хутчэй за ўсё, звязаны Табліца 3. Сувязь паміж тым, якую мову рэспандэнт выбірае ў якасці роднай, і функцыянальна першаю мовай (%) На якой мове Вы часцей за ўсё думаеце?
Якую мову Вы лічыце сваёй роднай?
Беларускую Польскую Рускую Іншую Цяжка ад казаць ад назначна Беларуская 58,3 11,6 0,7 13,5 8,8 Польская 4,4 38,4 2,2 11,5 4,4 Руская 32,9 44,9 96,7 53,8 86,8 Іншая 4,4 5,1 0,4 21,2 0 Разам 100 100 100 100 100 Табліца 4. Значэнне супольнай мовы і самаідэнтыфікацыя Якую мову Вы лічы це сваёй роднай?
Што Вас аб'ядноўвае з людзьмі Вашай нацы янальнасці – варыянт «агульнасць мовы» 7 У якой ступені на ступныя словы апісваюць Вас – ва рыянт «беларус» 8 Беларускую 3,6 0,47 Польскую 4,49 0,07 Рускую 3,34 0,23 7 У пытанні выкарыстоўвалася пяцібальная шкала, дзе адзін – «зусім не аб'ядноўвае», а пяць – «аб'ядноўвае ў максімальнай ступені». У табліцы прадстаўленыя сярэднія балы па групах.
8 У табліцы прыведзеныя індэксы кантрастнасці для пералічаных групаў. Індэкс кантрастнасці ў гэтым выпадку разлічваўся паводле формулы: (a+0,5*b-0,5*cd+0*e)/N, дзе: a – колькасць рэспандэнтаў, якія адказалі « Гэта сапраў ды пра мяне » на пытанне «У якой ступені наступныя словы апісваюць Вас?» , b – коль касць рэспандэнтаў, якія адказалі «Гэта амаль пра мяне» , c – колькасць рэспан дэнтаў, што адказалі «Гэта хутчэй не пра мяне» , d – колькасць, рэспандэнтаў, якія адказалі «Гэта зусім не пра мяне», e – колькасць рэспандэнтаў, што не змаглі адка заць на пытанне, N – аб'ём выбаркі (або падвыбаркі). Значэнні індэкса палягаюць у межах [-1;1].
34 Ірынаы Лыашукрш,ыы Ірына Лашук, Аксана Шэлест менавіта з яе ўкарэненасцю ў рэаль ныя моўныя практыкі (або, прынамсі, не супярэчыць ёй), то выбар у якасці роднай беларускай і польскай моваў мае відавочна больш шырокі спектр матывацыі.
Можна выказаць здагадку: вы бар польскай мовы ў якасці роднай у значнай ступені звязаны са значэн нем яе для рэспандэнтаў як факта ру, што аб'ядноўвае этнічную групу, дае пачуццё індывідуальнай прына лежнасці. Пра гэта сведчыць і аналіз адказаў на пытанне «Што асабіста Вас у найбольшай ступені аб'ядноўвае з людзьмі Вашай нацыянальнасці?» .
У якасці аднаго з аб'яднаўчых фактараў рэспандэнтам прапаноўвалася ацаніць "агульнасць мовы". Для тых, хто на зваў у якасці роднай мовы польскую, выяўленасць гэтага фактару блізкая да максімальнай (табліца 4).
Што тычыцца выбару беларускай мовы ў якасці роднай, то тут да мес ца ўспомніць пра працэсы асіміляцыі, характэрныя для беларуска-польска га памежжа. Івона Кабзіньска разгля дае моўную асіміляцыю сярод бела рускіх палякаў як пачатак асіміляцыі і ў іншых аспектах, у тым ліку нацыя нальным (Kabzińska, 1999:53). Цяжка адназначна казаць пра тое, што ў гэ тым выпадку першаснае, а што друга снае, але нашае даследаванне паказ вае, што выяўленасць «беларускай» самаідэнтыфікацыі сярод тых бела рускіх палякаў, якія назвалі роднаю беларускую мову, у значнай ступені перавышае гэты паказнік для іншых групаў (табліца 4).
Несумненна, ніводзін з пераліча ных фактараў не выступае вырашаль ным пры вызначэнні роднай мовы.
У кожным індывідуальным выпадку гэты выбар можа ажыццяўляцца не рэфлексіўна, на аснове тых або іншых «аб'ектыўных» перадумоваў, ці быць вынікам складанага спалучэння вон кавых фактараў і суб'ектыўных уста новак. Пакуль жа мы можам толькі адзначыць, што выбар роднай мовы сведчыць пра неаднастайнасць су польнасці беларускіх палякаў, і выка заць здагадку, што гэты выбар звяза ны з іншымі аспектамі этнічнай ідэн тычнасці ды рэальнымі сацыяльнымі і культурнымі практыкамі, у якіх яна рэалізуецца.
Табліца 5. Сярэдні ўзрост групаў, сфармаваных на падставе выбару роднай мовы Якую мову Вы лічыце сваёй роднай? Сярэдні ўзрост Беларускую 42,36 Польскую 47,52 Рускую 35,02 Іншую 42,38 Цяжка адказаць адназначна 37,34 35 Ірынаы Лыашукрш,ыы Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў Табліца 6. Ступень выразнасці цікавасці да гісторыі Польшчы (%) Ці цікавіцеся Вы гісторыяй Польшчы?
Якую мову Вы лічыце сваёй роднай?
Беларускую Польскую Рускую Іншую Цяжка адказаць адназначна Так 17,7 45,3 12,4 16,0 10,6 Хутчэй так 37,3 42,3 29,3 38,0 31,8 Хутчэй не 37,8 8,8 44,4 38,0 40,9 Не 7,2 3,6 13,9 8,0 16,7 Разам 100 100 100 100 100 ІІІ. Выбар роднай мовы і сацыяльная структура Істотным аспектам аналізу род най мовы беларускіх палякаў ёсць выяўленне сацыяльна-дэмаграфіч ных параметраў, якія вызначаюць выбар мовы. Гэта дазваляе не толькі зафіксаваць існы стан, але і ацаніць перспектывы развіцця супольнасці.
Пры аналізе статыстычна значныя адрозненні зафіксаваныя ў такіх па раметрах, як адукацыя, узрост і тып населенага пункту. Для спрашчэння ўспрымання тэксту тут і далей мы будзем ужываць тэрміны «польскамоў ныя», «рускамоўныя» і г. д., маючы на ўвазе менавіта выбар роднай мовы, а не рэальныя моўныя практыкі.
Група апытаных, якія выбралі польскую мову ў якасці роднай, ма юць у параўнанні з астатнімі больш высокі ўзровень адукацыі. Найменш адукаванымі аказаліся тыя, хто абраў беларускую мову. «Рускамоўныя» часцей за іншых маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.
У аспекце аналізу тыпу пасялення тыя, хто назваў роднаю рускую мову, належаць у большасці сваёй да гарад скіх жыхароў (73,6 %). Сярод тых, хто лічыць роднаю беларускую і поль скую мовы, больш за 40 % жывуць у сельскай мясцовасці. Паводле ўзро ставых характарыстыкаў група тых, хто абраў у якасці роднай польскую мову, старэйшая за астатніх. Самаю маладою кагортаю аказаліся «руска моўныя» (табліца 5).
Такім чынам, групы беларускіх палякаў, якія ажыццявілі сімвалічны выбар роднай мовы на карысць поль скай і беларускай, досыць блізкія паміж сабой у плане сацыяльнадэмаграфічных параметраў (за вы ключэннем узроўню адукацыі). Калі казаць ўмоўна, гэта «старэйшае па каленне» беларускіх палякаў, якое пе раважна жыве на вёсцы, больш адука ваная частка якога вызначае ў якасці роднай польскую мову, а менш адука ваная – беларускую.
Апытаныя, якія абралі ў якасці роднай рускую мову, – гэта прад стаўнікі маладога гарадскога пака лення. Гэтыя намінацыі дастаткова 36 Ірынаы Лыашукрш,ыы Ірына Лашук, Аксана Шэлест Табліца 9. Стаўленне да беларускага грамадзянства ў розных групах (%) Я ганаруся тым, што я грама дзянін Беларусі Якую мову Вы лічыце сваёй роднай?
Беларускую Польскую Рускую Іншую Цяжка адказаць адназначна 1 – зусім не згодны 0,8 3,7 6,0 – – 2 5,9 9,0 5,3 2,9 23,5 3 15,6 23,1 24,1 11,4 32,4 4 32,1 33,6 26,6 51,4 29,4 5 – абсалютна згод ны 45,6 30,6 38,0 34,3 14,7 Разам 100 100 100 100 100 Табліца 7. Ступень адчування адзінства з палякамі, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі (%) Ці адчуваеце Вы сваё адзінства, агульнасць з па лякамі, якія жы вуць на тэрыто рыі Беларусі?
Якую мову Вы лічыце сваёй роднай?
Беларускую Польскую Рускую Іншую Цяжка адказаць адназначна Так 26,2 58,7 28,6 26,0 14,3 Хутчэй так 36,5 23,2 25,7 26,0 20,0 Хутчэй не 20,6 15,2 29,7 32,0 42,9 Не 4,0 0,7 11,9 10,0 11,4 Цяжка адказаць 12,7 2,2 4,1 6,0 11,4 Разам 100 100 100 100 100 Табліца 8. Наяўнасць сваякоў, сяброў, якія жывуць на тэрыторыі Польшчы (%) Ці ёсць у Вас сваякі, блізкія сябры, якія жы вуць на тэрыто рыі Польшчы?
Якую мову Вы лічыце сваёй роднай?
Беларускую Польскую Рускую Іншую Цяжка адказаць адназначна Так 71,8 90,6 68,4 82,7 47,1 Не 28,2 9,4 31,6 17,3 52,9 Разам 100 100 100 100 100 37 Ірынаы Лыашукрш,ыы Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў ўмоўныя, бо як сярод маладых гарад жанаў ёсць «польскамоўныя» і «бе ларускамоўныя», так і сярод сталых вяскоўцаў досыць тых, хто лічыць рускую роднаю мовай. Тым не менш, пазначаная тэндэнцыя можа мець істотнае значэнне для прагназавання моўных працэсаў у супольнасці бе ларускіх палякаў. Паспрабуем праа налізаваць, як звязаны выбар роднай мовы з іншымі праявамі прыналеж насці да этнічнай супольнасці.
ІV. Выбар роднай мовы і прыналежнасць да супольнасці «Польскамоўныя» рэспандэнты праяўляюць самую высокую ціка васць да гісторыі Польшчы. Наймен шую цікавасць да гэтай тэмы выказалі тыя, хто абраў у якасці роднай рус кую мову, а таксама тыя, хто не змог выз начыцца з выбарам (табліца 6).
Выбар роднай мовы цесна звязаны з наяўнасцю ў рэспандэнтаў пачуцця агульнасці з палякамі, якія жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэтак, людзі, што абралі польскую мову ў якасці роднай, дэманструюць больш высокую ступень суб'ектыўнага ўсве дамлення сваёй уключанасці ў су польнасць беларускіх палякаў. Най менш уключанымі аказаліся «руска моўныя» і тыя, хто не змог зрабіць выбару (табліца 7).
«Польскамоўныя» таксама ма юць больш шырокія роднасныя і сяброўскія сувязі з палякамі, якія жы вуць у Польшчы (табліца 8). Адзна чым таксама, што яны значна часцей падтрымліваюць гэтыя стасункі, гэта значыць сустракаюцца са сваімі сябрамі і сваякамі за мяжою.
Такім чынам, рэспандэнты, якія назвалі ў якасці роднай мовы поль скую, дэманструюць як большую сту пень уключанасці ў мясцовую поль скую супольнасць, так і больш цесныя сувязі з палякамі Польшчы. Можна сказаць, што прадстаўнікі гэтай гру пы ў найбольшай ступені далучаныя да польскай культуры і патэнцыйна могуць яе замацоўваць і транслява ць у Беларусі, а таксама ў большай ступені лічаць неабходным выхаван не дзяцей у адпаведным культур ным кантэксце. Гэта праяўляецца на ўзроўні як установак, так і практыкаў, у прыватнасці праз больш актыўны ў параўнанні з іншымі групамі ўдзел у дзейнасці розных нацыянальна-куль турных і грамадскіх аб'яднанняў.
Рэспандэнты, якія не змаглі выз начыць роднай мовы, маюць знач на менш сувязяў з Польшчаю. І на ват тыя «рускамоўныя», што маюць знаёмствы, значна радзей іх пад трымліваюць. Пры гэтым жаданне мець магчымасць часцей выязджаць у Польшчу «рускамоўныя» выказва юць дастаткова відавочна, аднак цяж ка казаць з упэўненасцю, наколькі гэтае імкненне выкліканае жаданнем далучыцца да польскай культуры і яе каштоўнасцяў.
Выяўленыя таксама статыстычна значныя адрозненні ў стаўленні да Беларусі. У гэтым аспекце мы вылу чаем два моманты: стаўленне да бе ларускага грамадзянства і да Белару сі як краіны жыхарства. Гэтак, гонар за сваё беларускае грамадзянства 38 Ірынаы Лыашукрш,ыы Ірына Лашук, Аксана Шэлест адчуваюць у большай ступені рэспан дэнты, якія выбралі беларускую і рус кую мовы ў якасці роднай (табліца 9). Найменш пазітыўнае стаўленне да беларускага грамадзянства выказва юць рэспандэнты, якія не далі адназ начнага адказу (з пункту гледжання сацыяльна-дэмаграфічных характа рыстыкаў гэта людзі досыць высока адукаваныя, якія жывуць пераважна ў горадзе, сярэдні ўзрост групы – 37 гадоў). Прычым мы не выявілі ў гэтай групы высокага ўзроўню далучанасці да польскай культуры.
Гэтую ж асаблівасць мы фіксуем і ў дачыненні да Беларусі як месца жы харства. Адчуваюць гонар за краіну пераважна рэспандэнты, якія выбралі ў якасці роднай мовы беларускую і рускую. Адпаведна, «выключанымі» аказаліся тыя, хто не змог адназначна адказаць на гэтае пытанне.
Такім чынам, найбольш далуча ныя да польскай культуры і польскай супольнасці «польскамоўныя», най менш – «рускамоўныя». «Беларуска моўныя», з аднаго боку, дастаткова моцна ўключаныя ў польскую суполь насць, але пры гэтым больш за іншых адчуваюць гонар за сваю грамадзян скую прыналежнасць. «Рускамоўныя» адчуваюць высокую прывязанасць і гонар за Беларусь, адначасова буду чы ў значнай ступені выключанымі з «польскасці». Асаблівую групу скла даюць беларускія палякі, якія не змаглі вызначыцца ў выбары роднай мовы, бо яны ў найменшай ступені ўсведамляюць як уключанасць у су польнасць беларускіх палякаў, так і прыязнасць да Беларусі. Можна вы казаць здагадку, што для гэтай групы характэрнае дастаткова індыферэн тнае (або крытычнае) стаўленне як да ўласнай этнічнай, так і да грамадзян скай ды тэрытарыяльнай прыналеж насці.
Яшчэ адзін цікавы аспект адроз ненняў звязаны з ацэнкаю блізкас ці беларускай і польскай культураў. 9 Табліца 10. Ацэнка блізкасці беларускай і польскай культураў (%) Як Вы лічыце, наколькі бліз кія беларуская і польская культуры?
Якую мову Вы лічыце сваёй роднай?
Беларускую Польскую Рускую Іншую Цяжка адказаць адназначна Вельмі блізкія 30,0 44,7 24,6 25,0 17,1 Досыць блізкія 62,3 44,5 62,3 65,4 58,6 Досыць далёкія адна ад адной 3,7 3,6 4,5 3,8 10,0 Гэта зусім розныя культуры, нічога агульнага 1,6 3,6 4,1 0 2,9 Цяжка адказаць 2,4 3,6 4,5 5,8 11,4 Разам 100 100 100 100 100 9 Цікава, а як бы ацанілі беларусы ступень блізкасці беларускай і польскай культураў?
39 Ірынаы Лыашукрш,ыы Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў Нягле дзячы на тое што абсалютная большасць беларускіх палякаў адзначае блізкасць беларускай і польскай куль тураў, ацэнка ступені гэтай блізкасці адрозніваецца. Найбольш інтэнсіўна гэтая блізкасць адчуваецца тымі, хто называе ў якасці роднай мовы поль скую, а вось «рускамоўныя» палякі больш крытычна ставяцца да гэтай блізкасці. Даволі «далёкімі» адна ад адной лічаць гэтыя дзве культуры толькі рэспандэнты, якія не вызначы ліся ў выбары роднай мовы (табліца 10). Адным з ускосных фактараў тут служыць тып населенага пункту – га раджане (іх, як мы памятаем, значна больш сярод «рускамоўных» і «ня вызначаных»), якія жывуць ва ўмовах большай культурнай і сацыяльнай разнастайнасці, маюць больш маг чымасцяў для параўнання і падставаў для рэфлексіі культурных адрознен няў, чым жыхары вёскі.
Такім чынам, супольнасць бе ларускіх палякаў даволі моцна ды ферэнцыяваная – як у выбары роднай мовы, так і ў тым, што датычыць су вязі гэтага выбару з іншымі аспекта мі этнічнай ідэнтычнасці. З досыць вялікаю доляй упэўненасці можна казаць пра тое, што польская мова не выступае асноўным фактарам фарма вання ідэнтычнасці беларускіх паля каў. Пра гэта сведчыць і параўнальна малая доля беларускіх палякаў, якія выбіраюць польскую мову ў якасці роднай, і далёка не першаснае зна чэнне супольнай мовы як падставы для этнанацыянальнай самаідэнты фікацыі. Больш за тое, сацыяльнадэмаграфічныя характарыстыкі гру пы, якая выбірае польскую мову хаця б на сімвалічным узроўні, паказва юць, што гэтая група мае тэндэнцыю да памяншэння – з аднаго боку, за кошт натуральнага змяншэння, з ін шага – за кошт міграцыйных працэ саў. Гэтыя тэндэнцыі фіксаваліся і ра ней. Івона Кабзіньска адзначае, што, згодна з матэрыяламі яе даследаван няў, прыхільнікамі сцвярджэння, што «палякам ёсць той, хто гаворыць папольску», былі пераважна суразмоў цы старэйшага ўзросту (незалежна ад ступені ўласных ведаў польскай мовы), прадстаўнікі ж малодшага і сярэдняга пакалення абгрунтоўвалі сваю ідэнтыфікацыю з польскаю на цыянальнасцю без ведання мовы (Kabzińska, 1999: 51).
Табліца 11. Распаўсюджванне ў Рэспубліцы Беларусь беларускай і рускай моваў (%) Выбар у якасці роднай мовы Мовы, на якой звычайна раз маўляюць дома Іншай мовы, якой вольна валодаюць Беларуская Руская Беларуская Руская Беларуская Руская Усё насель ніцтва 53,2 41,5 23,4 70,2 13,5 13,7 Беларусы 60,8 37,0 26,1 69,8 12,7 15,2 Палякі 58,2 33,9 40,9 50,9 15,1 24,4 Крыніца : Национальный статистический комитет.
40 Ірынаы Лыашукрш,ыы Ірына Лашук, Аксана Шэлест Малюнак 1. Інтэнсіўнасць выкарыстання моваў у розных сферах, % (функцыянальна першая мова – беларуская) Малюнак 2. Інтэнсіўнасць выкарыстання моваў у асноўных сферах, % (функцыянальна першая мова – руская) 0 20 40 60 80 100 0 20 40 60 80 100 41 Ірынаы Лыашукрш,ыы Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў V. Моўныя практыкі беларускіх палякаў:
дыгласія і камунікатыўныя асяроддзі Выбар роднай мовы, як мы ўжо адзначалі, – гэта ў значнай ступені сімвалічны акт, што можа мець роз ныя суб'ектыўныя падставы. Гэтак жа няпэўна гэты выбар можа быць звя заны і з сапраўднымі моўнымі пра ктыкамі – гэта значыць з тым, якою моваю людзі карыстаюцца ў розных камунікатыўных сітуацыях. Сучасная Беларусь вызначаецца высокаю сту пенню няўзгодненасці паміж выба рам роднай і рэальна ўжыванай мовы.
Гэтак, паводле апошняга перапісу на сельніцтва, у якасці роднай белару скую мову назвалі 53 % ад колькасці насельніцтва, а ў якасці мовы, на якой размаўляюць дома (гэта значыць у найбольш блізкім камунікатыўным асяроддзі), – толькі 23 % (табліца 11).
Аналіз матэрыялу даследавання паказвае, што выкарыстанне бела рускімі палякамі мовы ў розных ка мунікатыўных асяроддзях адрозніва ецца ў залежнасці ад таго, якую мову прадстаўнікі гэтай супольнасці лі чаць роднай (табліца 12).
Акрамя пераважнай ролі рускай мовы ў камунікатыўных практы ках (якая дасягае максімуму ў най больш «грамадскіх» і не свабодных для індывідуальнага выбару сферах – на працы, вучобе, на вуліцы і г.
д.) простае размеркаванне адказаў на гэтыя пытанні паказвае нераў намернасць выкарыстання моваў у розных камунікатыўных асяроддзях.
Малюнак 3. Інтэнсіўнасць выкарыстання моваў у розных сферах, % (функцыянальна першая мова – польская) 0 10 20 30 40 50 60 70 80 42 Ірынаы Лыашукрш,ыы Ірына Лашук, Аксана Шэлест Паспрабуем прааналізаваць моўныя практыкі ў групах, для якіх «фун кцыянальна першымі» 10 ёсць розныя мовы (малюнкі 1–3). 11 Відавочна праяўляецца «разна вектарнасць» выкарыстання ў роз ных камунікатыўных сітуацыях з ад наго боку рускай, а з іншага – бела рускай і польскай моваў. Руская адыг рывае ролю мовы, якая «выціскае» з выкарыстання дзве іншыя, і чым вышэйшая сацыяльная нармаванасць Табліца 13. Функцыянальна першая мова ў розных узроставых групах (%) На якой мове Вы часцей за ўсё думаеце?
Узроставыя групы 16–19 20–29 30–39 40–49 50–59 60–85 Беларуская 14,1 18,2 15,8 25,2 29,5 37,8 Руская 80,0 75,7 73,4 59,1 57,9 29,4 Польская 4,7 5,4 6,3 10,1 8,4 26,9 Іншая 1,2 0,7 4,5 5,6 4,2 5,9 Табліца 12. Сувязь паміж выкарыстаннем мовы ў розных камунікатыўных асяроддзях і выбарам роднай мовы На якой мове Вы часцей за ўсё:
Думаеце Маеце стасункі:
колькасць % у сям'і, дома (%) у коле сяброў і знаёмых (%) на працы, вучобе (%) на вуліцы, у тран спарце, іншых грамадскіх месцах (%) Беларуская 180 23,0 22,1 15,6 13,3 15,2 Руская 494 63,1 55,8 64,5 75,3 76,3 Польская 79 10,1 13,0 9,5 4,2 2,6 Іншая 30 3,8 9,1 10,4 7,2 5,9 Разам 783 100 100 100 100 100 10 Мы выкарыстоўваем гэты тэрмін з пэўнай агаворкай – бо ў прынятай трактоўцы ён азначае мову, на якой чалавек не толькі найбольш натуральна думае, але і выяўляе свае думкі, што немагчыма дакладна высветліць у рамках скарыстанай методыкі.
11 У далейшы аналіз уключым толькі тых, хто ў якасці функцыянальна першай мовы абраў беларускую, рускую або польскую, бо група тых, хто адказаў, што часцей за ўсё думае на іншай мове, занадта малая для аналізу.
43 Ірынаы Лыашукрш,ыы Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў Малюнак 4. Выкарыстанне беларускай мовы ў розных сферах у залежнасці ад узросту (%) Малюнак 5. Выкарыстанне рускай мовы ў розных сферах у залежнасці ад узросту (%) 0 5 10 15 20 25 30 35 40 20 40 60 80 100 60–85 50–59 40–49 30–39 20–29 60–85 50–59 40–49 30–39 20–29 16–19 16–19 44 Ірынаы Лыашукрш,ыы Ірына Лашук, Аксана Шэлест Табліца 14. Ацэнка рэспандэнтамі ўласных навыкаў валодання польскай мовай (%) Ацаніце, калі ласка, наколькі добра Вы можаце на польскай мове: размаўляць чытаць пісаць Выдатна 10,2 9,8 5,6 Добра 26,9 23,7 14,9 Сярэдне 34,4 25,8 18,5 Ніжэй чым сярэдне 21,2 26,1 28,4 Зусім не магу 7,3 14,6 32,6 сітуацыі, тым мацней гэта праяўля ецца. Прасочваецца выразная залеж насць выкарыстання той або іншай мовы ў розных сферах ад узросту рэспандэнтаў (табліца 13).
Калі ў самай старэйшай узроста вай групе размеркаванне паміж тры ма асноўнымі мовамі (беларускай, рускай і польскай) амаль раўнамер нае, то з памяншэннем узросту роля беларускай і польскай моваў ката страфічна зніжаецца. Пры гэтым калі беларуская мова выступае функцыя нальна першаю прыкладна для адной шостай моладзі (да 30 гадоў), то поль скую мову ў якасці такой называюць толькі 4–5 % гэтай узроставай групы.
Падобныя тэндэнцыі можна на зіраць і ва ўжыванні мовы ў розных ка мунікатыўных асяроддзях: з павышэн нем узросту рэспандэнтаў павышаецца ўзровень выкарыстання беларускай і польскай моваў, у той час як малодшыя ўзроставыя групы практычна ўва ўсіх сацыяльна нармаваных сітуацыях (у найменшай ступені – у сям'і) схільныя да пераважнага выкарыстання рускай мовы (малюнкі 4–6).
Яшчэ адзін сацыяльна-дэмагра фічны фактар, які падобным чынам уплывае на выбар мовы, – тып населе нага пункту (малюнак 7). Руская мова значна больш інтэнсіўна выкарыстоў ваецца гараджанамі ўва ўсіх камуніка тыўных асяроддзях з захаваннем той жа заканамернасці – чым большае паселішча, тым больш рускай мовы, у той час як на вёсцы больш актыўна Табліца 15. Узровень валодання польскай мовай у залежнасці ад узросту і тыпу населенага пункту 12 Узровень вало дання Узроставыя групы Тып паселішча 16–19 20–29 30–39 40 – 49 50–59 60–85 горад вёска Размоўны 2,87 3,03 2,91 3,11 3,18 3,52 3,09 3,10 Чытанне 2,53 2,78 2,64 2,87 3,04 3,26 2,86 2,81 Пісанне 2,09 2,27 2,11 2,26 2,46 2,71 2,28 2,34 12 У табліцы прадстаўленыя сярэднія балы ацэнкі валодання польскай мовай па гру пах, ад аднаго – «зусім не валодаю» да пяці – «валодаю выдатна».
45 Ірынаы Лыашукрш,ыы Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў выкарыстоўваюцца беларуская і поль ская мовы, а таксама «іншая мова» (найчасцей гэта ўсё тая ж «трасянка» або розныя варыянты змяшэння поль скай, рускай і беларускай моваў).
Нізкі ўзровень выкарыстання поль скай мовы (роўна як і беларускай) часта звязваюць з нізкім узроўнем валодання.
Аднак, як паказваюць вынікі нашага даследавання, больш за дзве траціны рэспандэнтаў, што ўдзельнічалі ў апы танні, валодаюць прынамсі гутарковаю мовай у сярэдняй або высокай ступені (табліца 14). Зусім не ведаюць польскай толькі каля 7 % рэспандэнтаў. Узровень валодання пісьмоваю моваю крыху ніжэйшы – каля 60 % рэспандэнтаў ацанілі свае здольнасці да чытання і каля 40 % да пісьма на польскай мове як сярэднія або вышэйшыя за сярэд нія.
Пры гэтым узрост і тып паселіш ча ўплываюць на веданне польскай мовы ў значна меншай ступені, чым на выкарыстанне. І хоць са зніжэн нем узросту рэспандэнтаў узровень валодання польскай мовай зніжаец ца, аднак не так істотна. Адрозненні ж паміж горадам і вёскай настолькі малыя, што іх можна пакінуць без увагі (табліца 15).
Разам з тым, сярод беларускіх палякаў досыць моцна выяўленае імкненне да пашырэння сферы і па вышэння ўзроўню выкарыстання польскай мовы. Гэтак, амаль пало ва рэспандэнтаў выказала жаданне больш часта выкарыстоўваць поль скую мову ў стасунках, каля 60 % апы таных хацелі б палепшыць сваё вало данне польскай мовай. І хоць жадан не пашырыць магчымасці стасункаў на польскай мове ў больш высокай ступені ўласцівае самым старэйшым узроставым групам, аднак і прад стаўнікі астатніх пакаленняў адчу Малюнак 6. Выкарыстанне польскай мовы ў розных сферах у залежнасці ад узросту (%) 0 5 10 15 20 60–85 50–59 40–49 30–39 20–29 16–19 46 Ірынаы Лыашукрш,ыы Ірына Лашук, Аксана Шэлест 0 20 40 60 80 100 Малюнак 7. Выкарыстанне розных моваў у асноўных сферах у залежнасці ад тыпу паселішча (%) ваюць такую патрэбу. Што тычыцца жадання палепшыць веданне польскай мовы, то яно мацней за ўсё выяўля ецца якраз сярод маладых беларускіх палякаў (табліца 16).
Акрамя таго, каля паловы (51,5 %) супольнасці беларускіх палякаў, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, лічаць, што ўва ўсіх населеных пунктах Бе ларусі, у якіх жывуць палякі, трэба забяспечыць магчымасць атрымання сярэдняй адукацыі на польскай мове.
Яшчэ 20 % лічаць дастатковым, каб такая магчымасць была хаця б у тых населеных пунктах, дзе палякі скла даюць большасць.
Івона Кабзіньска ў сваім дасле даванні адзначае, што няведанне шматлікімі палякамі польскай мовы абмяжоўвае перадачу культурнай спадчыны, у той жа час гэта стыму люе працэсы стварэння польскіх школаў і навучання польскай мове (Kabzińska, 1999: 52). Цяжка вызна чыць, якую сілу насамрэч маюць вы яўленыя інтэнцыі беларускіх паля каў на пашырэнне сферы ўжывання польскай мовы. Магчыма, гэта толькі даніна павагі нацыянальнай мове, а не рэальная патрэба ў яе вывучэнні і ўжыванні. Аднак нават на такім уз роўні адзначаныя тэндэнцыі адлю строўваюць патэнцыял змены ролі і месца польскай мовы ў жыцці бела рускіх палякаў і культуры Беларусі.
47 Ірынаы Лыашукрш,ыы Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў Некаторыя высновы Такім чынам, на аснове аналі зу асаблівасцяў выбару і ўжывання рэспандэнтамі розных моваў мож на адзначыць наступныя асаблівасці моўных практыкаў беларускіх паля каў:
Выбар роднай мовы . Па-першае, каля траціны апытаных беларускіх палякаў выбіраюць у якасці род най мовы беларускую, і практычна столькі ж – рускую. Група «польска моўных» амаль у два разы меншая за кожную з дзвюх вышэйназваных – у якасці роднай польскую называ юць толькі 17,7 %. Асаблівую кагорту ўяўляюць з сябе групы, якія абралі варыянты «іншая» і «цяжка адказаць адназначна». Як паказвае даследаван не, у якасці «іншай» мовы часцей за ўсё называецца «трасянка» або спалу чэнне моваў: беларускай і польскай, рускай і польскай.
Па-другое, пры выбары роднай мовы зафіксаваныя статыстычна значныя адрозненні паводле наступ ных параметраў: адукацыя, узрост, тып населенага пункту. Група апы таных, якія выбралі польскую мову ў якасці роднай, маюць у параўнанні з астатнімі больш высокі ўзровень адукацыі. Найменш адукаванымі ака заліся тыя, хто абраў у якасці роднай беларускую мову. «Рускамоўныя» час цей за іншых маюць сярэднюю спе цыяльную адукацыю. У залежнасці ад тыпу населенага пункту апытаныя, якія абралі рускую мову ў якасці род най, адносяцца пераважна да гарад скіх жыхароў. Сярод тых, хто лічыць роднаю беларускую і польскую мовы, больш за 40 % жывуць у сельскай мясцовасці. Паводле ўзросту група «польскамоўных» старэйшая за астат нія, а найбольш маладымі аказаліся «рускамоўныя».
Па-трэцяе, аналіз інфармацыі па казвае, што рэспандэнты, якія на звалі ў якасці роднай мовы польскую, дэманструюць як большую ступень уключанасці ў супольнасць беларускіх Табліца 16. Устаноўкі на пашырэнне сферы выкарыстання і павышэнне ўзроўню валодання польскай мовай у залежнасці ад узросту (%) Узроставыя групы 16–19 20–29 30–39 40–49 50–59 60–85 Ці хацелася б Вам больш часта выка рыстоўваць польскую мову ў стасун ках?
Так 49,4 46,4 46,8 49,7 60,4 62,2 Не 25,9 25,4 24,9 26,4 19,8 22,5 Цяжка адка заць 24,7 28,2 28,3 23,9 19,8 15,3 Ці хацелі б Вы палепшыць сваё валодан не польскай мовай?
Так 70,5 68,7 64,8 57,6 60,6 42,4 Не 7,1 15,6 19,0 20,9 22,3 35,6 Не ведаю 22,4 15,7 16,2 21,5 17,1 22,0 48 Ірынаы Лыашукрш,ыы Ірына Лашук, Аксана Шэлест палякаў, так і больш цесныя сувязі з палякамі, што жывуць у Польшчы.
Можна сказаць, што гэтая група ў найбольшай ступені ўключаная ў польскую культуру ды патэнцыйна можа замацоўваць і трансляваць яе ў Беларусі.
Па-чацвёртае, «беларускамоўныя», з аднаго боку, дастаткова інтэграва ныя ў супольнасць беларускіх паля каў, а з іншага – у найбольшай ступе ні прыхільныя да Беларусі як краіны і адчуваюць гонар за беларускае гра мадзянства. «Рускамоўныя» адчува юць высокую прыхільнасць і гонар за Беларусь, але пры гэтым у значнай ступені выключаныя з «польскасці».
Моўныя практыкі . Найперш варта адзначыць, што выкарыстанне беларускімі палякамі мовы ў розных камунікатыўных асяроддзях вынікае з моўнай сітуацыі ў Беларусі. Гэтая сітуацыя характарызуецца высокаю ступенню няўзгодненасці паміж вы барам і ўжываннем роднай мовы.
У дачыненні да беларускіх паля каў зафіксаваная «разнавектарнасць» выкарыстання рускай, беларускай і польскай моваў. Руская мова віда вочна «выціскае» ўжыванне дзвюх іншых, і чым вышэйшая сацыяльная нармаванасць камунікатыўнай сіту ацыі, тым мацней выяўляецца гэтая тэндэнцыя .
Акрамя гэтага, прасочваецца за лежнасць выкарыстання той або ін шай мовы ад узросту рэспандэнтаў:
з павелічэннем узросту павышаецца выкарыстанне беларускай і польскай моваў, у той час як больш маладыя рэспандэнты схільныя выкарыстоў ваць галоўным чынам рускую мову.
Апошняя больш інтэнсіўна выкары стоўваецца гараджанамі, у той час як у сельскай мясцовасці больш актыў на выкарыстоўваюцца беларуская і польская мовы.
Разам з тым, аналіз звестак паказ вае, што сярод беларускіх палякаў досыць моцна выяўляецца жаданне пашырыць сферу і павысіць ўзровень выкарыстання польскай мовы.
Падводзячы вынікі аналізу, адзна чым прынцыповую неаднароднасць супольнасці беларускіх палякаў ува ўсіх вымярэннях, звязаных з моўнымі практыкамі. Аднак найбольш моцнай тэндэнцыяй выступае «русіфікацыя» беларускіх палякаў (якая працягваец ца і адбываецца ў рэчышчы агульнага развіцця моўнай сітуацыі ў Беларусі), што не можа не ўплываць і на працэсы трансфармацыі этнічнай ідэнтычнасці.
Выкарыстоўваючы канцэпт ды гласіі, рускую мову можна разглядаць як «высокую», што выкарыстоўваецца ў сацыяльна нармаваных сітуацыях:
на працы, вучобе, у грамадскіх мес цах. Ва ўсякім выпадку, яна адыгры вае такую ролю для той часткі бела рускіх палякаў, для якой не ёсць фун кцыянальна першаю моваю. Руская мова выціскае беларускую і польскую па меры пашырэння межаў камуніка тыўнага асяроддзя і павелічэння сту пені нармавання сітуацыі. Пры гэтым польская мова транслюецца ў асноў ным прадстаўнікамі старэйшага пака лення беларускіх палякаў і пераважна жыхарамі сельскай мясцовасці.
Тым не менш, беларускія палякі – незалежна ад узросту і тыпу населе нага пункту – захоўваюць дастатко ва моцную інтэнцыю да пашырэння 49 Ірынаы Лыашукрш,ыы Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў Літаратура 1. Бабкоў, І. Кашкурэвіч, Т. Хадановіч, А. Жбанкоў, М. (2010). «Трасянка: паміжжа культур ці патаемная беларускасць?» Наше мнение , URL (доступ 20.07.2010) http://nmnby.eu/news/discussions/2755.html.
2. Булыко А. Н. (ред.), Крысин Л. П. (ред.) (1999). Типология двуязычия и многоязычия в Беларуси . Минск: Беларуская навука.
3. Министерство статистики и анализа Республики Беларусь (2001). Национальный состав населения Республики Беларусь и распространенность языков (Стат.сб.).
Минск: Информстат Минстата Республики Беларусь.
4. Национальный статистический комитет Республики Беларусь . Перепись населения Республики Беларусь 2009 года. Выходные регламентные таблицы.
Таблица 5.9. Население по национальности и языку, на котором обычно разговаривают дома. URL (доступ 14.02.2011) http://belstat.gov.by/homep/ru/ perepic/2009/vihod_tables/5.9-0.pdf.
5. Титаренко, Л.Г. (2009). «Развитие национальной идентичности населения Беларуси в условиях современных глобализационных и интеграционных процессов», в Бабосов Е.М. (ред.) Взаимодействие устойчивости и инновационности в развитии белорусского общества. Минск: Белорусская наука.
6. Ferguson, C. A. (1959) Diglossia , Word, No. 15, 325–340.
7. Kabzińska, I. (1999). Wśród "kościelnych Polaków": wyznaczniki tożsamości etnicznej (narodowej) Polaków na Białorusi . Warszawa: Instytut Archeologii i Etnologii Polskiej.
8. Straczuk, J. (1999). Język a tożsamość człowieka w warunkach spolecznej wielojezyc znosci. Pogranicze polsko litewsko bialoruskie. Warszawa: Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego.
сферы ўжывання польскай мовы, што выяўляецца як у жаданні больш часта выкарыстоўваць яе ў стасунках, так і ў імкненні павысіць сваю лінгвістыч ную кампетэнцыю. Як адну з прая ваў стаўлення да нацыянальнай мовы можна разглядаць і жаданне белару скіх палякаў пашыраць/увесці у Бела русі сярэднюю адукацыю на польскай мове. Такім чынам, нягледзячы на тое, што роля польскай мовы ў сама ідэнтыфікацыі беларускіх палякаў не высокая, гэтак жа як і яе прысутнасць у камунікатыўных практыках, прад стаўнікі супольнасці маюць жаданне захоўваць і трансляваць польскую мову (або прынамсі дэкларуюць такое жаданне).