← Усе навіны

НАВІНЫ · 3 верасня 2013

11 верасня адбудзецца семінар для ўдзелу ў Міжнароднай Phd праграме для Беларусі

11 верасня 2013 года ў 18-30 адбудзецца семінар-кансультацыя для жадаючых прыняць удзел у Міжнароднай PhD-праграме для Беларусі (http://phd.palityka.org/phd-news/nabor-phd-2013/).

На семінары плануецца разгледзець праблемы, звязаныя з фармуляваннем канцэпцыі даследчага Phd-праекта.

Інфармацыю пра месца правядзення можна будзе атрымаць зарэгістраваўшыся на phd @ palityka.org .

У лісце неабходна пазначыць: – імя і прозвішча; – месца працы; – даследчы накірунак(дысцыпліну, па якой плануецца пісаць дысертацыйнае даследаванне).

Падача заявак ўдзелу ў Міжнароднай PhD праграме сканчаецца 20 кастрычніка 2013 года.

Дадатковую інфармацыю пра праграму і патрабаванні да ўдзельнікаў можна атрымаць на сайце http://phd.palityka.org (http://phd.palityka.org)

падзея мероприятие анонс