123 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 Ёмістае выданне (больш за 700 старонак фармату A4) «Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі» пад рэдакцыяй Валеркі Булгакава пабачыла свет напрыканцы 2006 года. Па сутнасці гэтая кніжка не новая і з’яўляецца кампіляцыяй тэкстаў, што ўжо выходзілі ў зборніках «Беларуская палітычная сістэма і прэзідэнтскія выбары 2001», «Беларуска-расійская інтэграцыя», «Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі», «Найноўшая гісторыя беларускага парламентарызму» (гл. спіс літаратуры). Новае выданне захоўвае ўсе плюсы і мінусы сваіх папярэднікаў. Пры гэтым рэдактар пазначае зыходныя хібы зборнага характару «Палітычнай гісторыі...»: не вытрымана храналагічная паслядоўнасць, выпадковыя анахранізмы, нацягнутасць некаторых аўтарскіх трактовак і іншае. Да таго можна дадаць стылістычную і якасную адрознасць тэкстаў, адсутнасць пэўнай лагічнай цэльнасці. Галоўны мінус — нявызначаная дысцыплінарнасць і публіцыстычнасць. «Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі» — далёка не навуковае выданне, не гістарычнае і не паліталагічнае, што, аднак, не замінае яго магчымаму (хоць і абмежаванаму) выкарыстанню ў штудыях і выкладчыцкай практыцы. Недахопы ў пэўнай ступені перакрываюцца станоўчымі фактарамі:
багаццем фактуры, значным прамежкам ахопленага гістарычнага часу (з 1990 да 2004 года) і Андрэй Ягораў Палітычная гісторыя… Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі / Пад рэд. В. Булгакава. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006.
Abstract.
Дадзены тэкт — рэцэнзія на кнігу «Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі» (пад рэдакцыяй В. Булгакава). Адзначаныя стылістычная неаднароднасць, адсутнасць лагічнай цэльнасці, храналагічная непаслядоўнасць з’яўляюцца вынікам кампіляцыйнага характару гэтай кнігі, дзе аналізуецца эвалюцыя беларускай дзяржавы і палітычнага рэжыму на Беларусі рознымі аўтарамі. У рэцензіі звяртаецца ўвага на публіцыстычнасць большасці тэкстаў, спекулятыўнасць аўтарскіх разваг і высноў. Выданне можа быць добрым факталагічным даведнікам па палітычнай гісторыі сучаснай Беларусі, але не прэтэндуе на строгую навуковасць і дысцыплінарную вытрыманасць.
Kлючавыя словы: рэцензія, палітычная гісторыя, найноўшая гісторыя Беларусі, эвалюцыя беларускага палітычнага рэжыму, эвалюцыя беларускай апазіцыі, выбары.
проста тым, што ўсё гэта сабрана пад адной вокладкай.
«Палітычная гісторыя...» складаецца з сямі раздзелаў, першыя пяць («Палітычная сцэна Беларусі паміж 1990 і 1996», «Палітычная сцэна Беларусі паміж 1996 і 2000», «Прэзідэнцкія выбары 2001 года», «Палітычная сцэна Беларусі паміж 2001 і 2003», «Палітычная сцэна Беларусі паміж 2003 і 2004») задаюць перыядызацыю палітычнай гісторыі Беларусі, якая атрымоўваецца моцна звязанаю з выбарчымі цыкламі. Раздзел «Беларуска-расійская інтэграцыя» тэматычна розніцца ад электаральна арыентаваных тэкстаў першых раздзелаў і прысвечаны, як зразумела з назвы, дынаміцы і характару беларуска-расійскіх адносінаў. Апошні раздзел «Партыйная сістэма Беларусі. Беларускія палітыкі» мае даведачны характар, утрымлівае інфармацыю пра асноўныя падзеі партыйнай гісторыі і кароткія звесткі па кожнай з існых сёння палітычных партый, падае кароткія біяграфіі афіцыйных і апазіцыйных беларускіх палітыкаў.
Разглядаць кнігу як нешта цэльнае складана, але можна прасачыць нейкія агульныя тэндэнцыі. Асноўная аналітычная мадэль, што выкарыстоўваецца большасцю аўтараў, вызначаецца падзелам гульцоў палітычнага поля (ці, як у кнізе, палітычнай сцэны) на складовыя часткі:
«улада — апазіцыя», «Захад—Расія», «партыі— © ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА ISSN 1819-3625 ¹ 8, 2007 124 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 грамадзянская супольнасць», «наменклатура— сілавыя структуры» і г. д. да канкрэтных дзейных асобаў, пасля такога падзелу ідзе апісанне расстаноўкі гэтых актараў на сцэне да, у час ці пасля пэўных выбараў. Рэдка хто даходзіць да выяўлення агульных тэндэнцый, структурнага і сістэмнага аналізу падзей. Збольшага мае месца толькі паверхневае мікрапалітычнае апісанне і мяккая бязрамкавая крытыка. Гэткае збіранне і сістэматызацыя газетных выразак, больш за тое, здаецца, тыя газетныя факты і з’яўляюцца галоўнай праўдай жыцця і ўласцівасцю нашай найноўшай гісторыі. У большай ці ў меншай ступені амаль ва ўсіх артыкулах прысутнічае пастфактум тлумачэнне падзей і аўтарская аргументацыя падладжваецца пад тое, што ўжо і так адбылося.
«Палітычная гісторыя...» — у значнай ступені апісанне праз прызму розных выбараў таго, як станавілася і жыла беларуская апазіцыя, і таго, як трансфармавалася беларуская дзяржава. Беларуская апазіцыя — гэта (калі спрасціць) колькаснае ўзбуйненне ад нефармальных гурткоў і парламенцкай апазіцыі 1990-х да «дзесяткі з плюсам» розных партый, рухаў, арганізацый і кааліцый усяго таго, што прыходзіць у сутыкненні і зрухі пры самых розных значных і нязначных нагодах. Беларуская дзяржава — спадчынная савецкая інстытуцыя, што была ўзначаленая Лукашэнкам і трансфармаваная ў аўтарытарны рэпрэсіўны механізм. Палітычная гісторыя зрэдукавана да гэтага асноўнага ўладна-апазіцыйнага разлому. Звернем увагу на некаторыя артыкулы і паспрабуем прасачыць, як аўтары «Палітычнай гісторыі...» апісваюць эвалюцыю беларускай дзяржавы і палітычнага рэжыму на Беларусі. Зазірнем у тэксты наступных аўтараў:
Андрэя Екадумава — Прэзідэнтстскія выбары 1994 года. Пераразмеркаванне рэсурсаў улады. Трасфармацыя палітычнай прасторы Беларусі — Фармаванне гібрыднага рэжыму: адаптацыя дэмакратычных інстытутаў да сістэмы патэстарных адносінаў — Перадумовы паразы дэмакратыі ў Беларусі (73—77, 77— 95, 95—102) Андрэя Ляховіча — Увядзенне пасады прэзідэнта Беларусі:
перадумовы і наступствы — Сістэма ўлады і сістэма апазіцыі пасля канстытуцыйнага крызісу 1996 г.
— Сістэма ўлады і сістэма апазіцыі пасля альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбараў 1999 года — Унутраная палітыка рэжыму Лукашэнкі:
верасень 2001 — люты 2003 года — Палітычны кантэкст напярэдадні парламенцкіх выбараў і рэферэндуму (Палітычная гісторыя…, 2006: 102—107, 183—193, 193—203, 343—358, 431—446) Юрыя Чавусава — Стратэгія і тактыка уладаў у 2003— 2004 гг.
(102—107, 183—193, 193—203, 343—358, 431—446) На думку Андрэя Екадумава параза дэмакратыі на Беларусі ў 1990-я была вынікам папярэдняй гісторыі, пераважна савецкага часу.
Да 1990 года ў краіне склалася своеасаблівая сацыякультурная сітуацыя. Насельніцтва праз русіфікацыю, індустрыялізацыяю, вынішчэнне нацыянальнай эліты і г. д. пераўтвараецца ў квазітрадыцыяналісцкую, патэрналісцкую, савецкую, антыкапіталістычную і малаадукаваную масу. Гэтая маса мае прымітыўныя ўяўленні пра дэмакратыю, пераважна атэістычныя перакананні і вызначаецца дэнацыяналізаванасцю. Беларуская эліта (найперш наменклатура) таксама мела размытую нацыянальную ідэнтычнасць, недастатковую гуманітарную адукацыю і была зарыентаваная на Маскву.
Эліта не была здольная сфармаваць радыкальна адрозныя прапановы грамадству, не было з чаго выбіраць, таму і не было радыкалізацыі і напружання ў самім грамадстве, панавала пасіўнасць. Нацыянальна-дэмакратычная эліта мела пэўныя адрозненні ад партыйна-наменклатурнай, але была занадта кволаю і нешматлікаю, каб нешта змяніць. Акрамя таго, яна (нацыянальна-дэмакратычная эліта) па сваіх каштоўнасных арыентацыях не адпавядала чаканням грамадства і не ўсведамляла адрознасці сацыякультурнай сітуацыі Беларусі і сітуацыі Прыбалтыкі, Украіны. Адсюль лагічна вынікае перамога трэцяй папулісцкай сілы, што ў асобе Лукашэнкі прыйшла да ўлады ў 1994 годзе. Праз падабенства ідэалагічных установак і культурных стэрэатыпаў, антыдэмакратычнасць і антырынкавую палітыку новы прэзідэнт і яго атачэнне хутка знайшлі кампраміс са стаРэцэнзіі 125 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 рой наменклатурнай элітай, фактычна адбылося іх зліццё.
Аўтар прытрымліваецца, ці, прынамсі, спрабуе прытрымлівацца, сістэмнасці аналізу, апісання сітуацыі ў катэгорыях тэорыі групаў, тэорыі элітаў, але ж робіць тое недакладна, з выкарыстаннем няпэўнай метадалогіі. На маю думку, тэкст Екадумава — спрошчаны і стэрэатыпны аналіз, які не грунтуецца на хоць якіх сур’ёзных даследаваннях. Гэта, хутчэй, уласныя спекуляцыйныя развагі і лёгкая палеміка з аналагічнымі па глыбіні тэкстамі В. Карбалевіча, Л. Злотнікава, Ю. Дракахруста. Асноўныя крыніцы, якімі карыстаецца аўтар, — газеты і, верагодна, уласны жыццёвы досвед. Напэўна таму рэдактарам і наступнаму аўтару дазваляецца прапаноўваць сваю версію паходжання сучаснага рэжыму.
Андрэй Ляховіч («Увядзенне пасады прэзідэнта Беларусі: перадумовы і наступствы») распавядае даволі цікавую гісторыю, нават з лёгкім налётам белетрыстыкі. У нетрах старой наменклатурнай эліты сфармавалася даволі магутная група з прадстаўнікоў дырэктарскага корпуса, цэнтральных органаў улады, КДБ, Пракуратуры, МУС і г. д., якой Кебіч не падыходзіў, бо быў занадта слабы, каб задаволіць яе інтарэсы.
Менавіта гэтая групоўка вызначыла параметры будучага прэзідэнта: аўтарытэтны лідэр, харызматычны палітык, былы камуніст, але не з высокай пасады, агрэсіўны, бескампрамісны, малады. Відавочна, кандыдатурай, якая адпавядала ўсім крытэрам, быў не хто іншы як Аляксандр Лукашэнка. Далей усё было адыгранае як па нотах: «...тут было усё: барацьба дабра і зла, галоўны герой, інтрыга і, у рэшце рэшт, шчаслівы канец — перамога дабра, увасобленага ў галоўным герою» (Палітычная гісторыя…, 2006:
107).
Далейшая логіка працэсу (183—193) прыводзіць да ўсталявання структуры ўлады, пабудаванай на патранажна-кліенталісцкіх адносінах. Пры такой структуры Лукашэнка выступае апошнім арбітрам у канфліктах між рознымі групоўкамі ўнутры паноўнай эліты, што складаецца пераважна з прадстаўнікоў партыйнагаспадарчай наменклатуры. Вага групоўкі вызначаецца кантраляваннем пэўных галінаў дзяржаўнай улады і размеркаваннем кампетэнцыі паміж гэтымі галінамі. Легітымнасць самога Лукашэнкі забяспечвацца простым народным волевыяўленнем (выбары, рэферэндумы) і падтрымкай большасці. Пры гэтым лішкавымі становяцца пасярэдніцкія інстытуты (незалежны парламент, партыі, грамадскія арганізацыі), што нібыта замінаюць беспасярэдняму народнаму волевыяўленню. Адсюль і адпаведныя палітычныя захады — вынішчэнне і сегрэгацыя незалежных інстытутаў, стварэнне падкантрольных дзяржаве і прэзідэнту структур (як БПСМ), папулісцкая рыторыка «варожых сілаў», што «перашкаджаюць» працы прэзідэнта. Але ў асноўным пасля 1996 года паміж уладай і апазіцыяй яшчэ захоўваўся своеасаблівы баланс сілаў, «пры якім не перамагала ні ўлада, ні апазіцыя» (Палітычная гісторыя…, 2006: 183), больш за тое, «улада і апазіцыя, знаходзячыся ў стане канфрантацыі, сталі апраўданнем адна адной» (Палітычная гісторыя…, 2006: 193).
Альтэрнатыўныя выбары 1999 года і падзеі пасля іх (перш за ўсё перамоўны працэс 1999 — 2000 гадоў і парламенцкія выбары 2000 года) — гэта тактычныя перацягванні розных гульцоў палітычнага поля Беларусі, якіх, на думку А. Ляховіча, «тут не два, а чатыры: улада, апазіцыя, Захад, Расія». У выніку прэзідэнт не змог дасягнуць вырашальнага поспеху ў барацьбе з дэмакратычнымі сіламі, апазіцыя захавала магчымасць уплываць на грамадскае жыццё і нават весці паспяховыя кампаніі (байкот выбараў 2000 года).
Аўтар вызначае сітуацыю як «патавую» (Палітычная гісторыя…, 2006: 203—209). Праўда, у іншым месцы аўтар часткова сам сабе супярэчыць: «...у 1999—2000 гг. беларускі рэжым ажыццявіў зачыстку палітычнага поля ў Беларусі. У выніку, беларускае грамадства траціла давер да палітычных партыяў і палітыкаў з выразнай партыйнай арыентацыяй» (Палітычная гісторыя…, 2006: 324). Мабыць, маецца на ўвазе, што першапачатковы баланс сілаў змяніўся на карысць прэзідэнта і яго атачэння, але нейкая прастора для манеўру ў яго праціўнікаў яшчэ засталася.
Пасля перамогі Лукашэнкі на выбарах 2001 года пачаўся новы этап у існаванні аўтарытарнага палітычнага рэжыму. Асноўныя тэндэнцыі — узмацненне ролі Адміністрацыі Прэзідэнта (АП), аслабленне ролі ўраду (мадэль «добры прэзідэнт — кепскі ўрад»), узмацненне вертыкальных адносінаў у сістэме кіравання на чале з АП, змена персанальнага складу АП і ўрада.
На галоўныя ролі выйшлі былыя кэдэбісты У. Латыпаў і С. Князеў, «не акторы і выканаўцы, а сцэнарысты і рэжысёры ў адной асобе» (Палітычная гісторыя…, 2006: 344), вырасла роля клюАндрэй Ягораў. Палітычная гісторыя… 126 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 Рэцэнзіі чавых фігур антыкарупцыйнай кампаніі В. Шэймана і А. Тозіка, быў адсунуты М. Мясніковіч, галоўны прынцып прызначэння — персанальная лаяльнасць і выслуга перад прэзідэнтам падчас выбараў ды пэўныя функцыйныя здольнасці («майстэрства інтрыгі», арганізацыйныя здольнасці ці іншае). У новай сітуацыі, піша аўтар, «прывід “наменклатурнай рэвалюцыі” цяпер быў ужо непатрэбны, не было сэнсу захоўваць бачнасць “фронды” наменклатуры». Задачамі палітыкі рэжыму сталі: ліквідацыя апошніх выспаў незалежнага супраціву (прафсаюзы, СМІ, партыі, трэці сектар), прафілактыка магчымых сітуацый нестабільнасці (прыняцце закону «Аб надзвычайным становішчы», «зачыстка» эканамічнай і бюракратычнай эліты, узмацненне кантролю над працоўнымі калектывамі), мабілізацыя выканаўчай вертыкалі, новыя ідэалагічныя захады (частковая «беларусізацыя», стварэнне рэжыму «незалежніцкага іміджу»). Такімі дзеяннямі вырашаліся «два асноўныя заданні: тактычнае — падрыхтоўка да абароны ва ўмовах канфрантацыі з кіраўніцтвам Расеі, стратэгічнае — забеспячэнне палітычнай будучыні Лукашэнкі пасля 2006 года» (Палітычная гісторыя…, 2006: 353).
Асноўныя лініі дзяржаўнай палітыкі, паводле Ляховіча, застаюцца нязменнымі на працягу 2004 года. Канфлікты ўнутры кіроўчай эліты завяршаюцца перамогай «сілавіка» В. Шэймана, які становіцца самай уплывовай фігурай, пацясніўшы А. Тозіка, У. Латыпава і начальніка Кіравання справамі прэзідэнта. Газавы канфлікт з Расіяй завяршыўся на карысць Лукашэнкі, і, такім чынам, для яго не засталося ніводнай перашкоды на шляху да трэцяга тэрміну (Палітычная гісторыя…, 2006: 431—446).
Што ўражвае ў разважаннях А. Ляховіча, дык гэта ўпэўненая гульня персаналіямі і, здаецца, абсалютная веда таго, што адбываецца на самай справе. Але ж навуковай і лагічнай строгасці за большасцю высноваў аўтара не стаіць, усё дастаткова нацягнута, спекуляцыйна ды не паддаецца ані верыфікацыі, ані фальсіфікацыі. Прапанаваная мадэль патранажна-кліенталісцкіх адносінаў, вылічэнне асобных груповак пры Лукашэнку, факты іх сутыкнення — цікавыя, але рэальна мала на што прыдатныя рэчы. Асноўная хвароба гэтага аўтара — апостэрыёрны інтэлектуалізм, спроба дакладна патлумачыць сітуацыю, калі падзея ўжо адбылася.
Апошнім тэкстам, на які мы звернем увагу ў сваіх пошуках генеалогіі і стану сучаснага беларускага рэжыму, будзе тэкст Юрыя Чавусава (Палітычная гісторыя…, 2006: 455—471).
Збольшага аўтар звяртае ўвагу на ход падрыхтоўкі да выбараў і рэферэндуму 2004 года, свядома пакідаючы ўбаку пытанні «ўмацавання палітычнага самаўладдзя ў Беларусі», але ж сёетое вылучыць магчыма. Мадэль беларускага рэжыму, што апісвае Ю. Чавусаў, чымсьці падобная да патранажна-кліенталісцкай, але больш заблытаная, чым пададзеная А. Ляховічам. Можна зразумець, што сістэма ўлады Лукашэнкі падобная да «ўлады абсалютысцкай Францыі XVII ст. альбо Прусіі часоў Фрыдрыха II, з папраўкай на памеры краіны і наяўнасць сучаснай тэхналагічнай базы» (Палітычная гісторыя…, 2006: 456), дзе існуе сістэма панавання, заснаваная на падпарадкаванні публічнай прасторы волі суверэна. Падзел і размеркаванне ўлады ў асноўным адбываецца нефармальна і непублічна ўнутры кіроўчай эліты, публічная прастора не кантралюецца татальным чынам, але, хутчэй, мадэруецца ў кірунку рэпрэсавання «апазыцыйнасці» 1 . Сістэма трымаецца на персанальнай легітымнасці лідэра, якая забяспечваецца праз перманентны культ асобы прэзідэнта і пераслед іншадумства.
Інтэрпрэтацыя Чавусава прынцыпова не лепшая за папярэднія, але ў адрозненні ад квазіаб’ектывіскіх пабудоваў А. Ляховіча у яго тэксце прысутнічае нармальная ўстаноўка на імавернасць і брак шэрагу фактаў, таму справядліва і натуральная выглядае ўказанне на гіпатэтычны характар аўтарскіх мадэляў.
Гэты кароткі экскурс па старонках кнігі, прысвечаных сутнасці і паходжанню рэжыму Лукашэнкі, дэманструе шэраг розных інтэрпрэтацый і нават фантазій на тэму. Тое самае можна сказаць і пра іншыя «сюжэтныя лініі» «Палітычнай гісторыі...». Падаецца, кніга моцна выйграла б, каб была пазбаўленая аўтарскіх тлумачэнняў, прынамсі наконт сучаснай дзяржаўнай улады, і захоўвала толькі чыстую фактуру.
Таму, бадай, найлепшы раздзел кнігі — апошні, даведнік з біяграфіямі палітыкаў і кароткімі звесткамі па партыйнай гісторыі. Ну і, натураль1 У гэтым выпадку, праўда, не зусім зразумела, чым ёсць «падпарадкаванне публічнай прасторы волі суверэна».
127 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 на, нельга не адзначыць выдатнай падборкі добрых фотаздымкаў у дадатку. Выданне варта ўспрымаць найперш як даведнік, моцна прасякнуты публіцыстыкай. Рэдактар выдання піша, што «будзе добрым вынікам, калі некаторыя трактоўкі з пазіцыі сённяшняга дня пададуцца штучнымі і нацягнутымі», і калі на гэта і было разлічана, то «Палітычная гісторыя...» сваёй мэты дасягнула.
Літаратура 1. Беларуска-расійская інтэграцыя: Аналітычныя артыкулы / Пад рэд. В. Булгакава. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002.
2. Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму. — Менск: Аналітычны Грудок, 2005.
3. Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі. — Менск: Аналітычны Грудок, 2005.
Андрэй Ягораў. Палітычная гісторыя…