11 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 Мельянцоў Дзяніс. Можна вылучыць два асноўныя тыпы палітычнае прасторы — рэальная і віртуальная. Рэальная — гэта глеба, тэрыторыя, геаграфічная прастора. Кожная падзея адбываецца ў пэўнай геаграфічнай дадзенасці, і палітычная ўлада таксама распаўсюджваецца на соцыум, які займае пэўную тэрыторыю. Так мы можам казаць пра рэальную дзяржаўную ўладу, улады ў межах соцыуму, і гэтая ўлада мае прасторавыя ўласцівасці. Другі тып — віртуальная прастора, у межах якой таксама адбываюцца падзеі, палітычная камунікацыя і г. д. Паўстае пытанне, як пры вывучэнні палітыкі віртуальную прастору аддзяліць ад рэальнае сацыялагічнае і палітычнае камунікацыі.
Дзермант Аляксей. Каб не паўтарацца.
Сама прастора як фізічная катэгорыя, як пэўны свет па-рознаму функцыянуе ў розных культурах і задае адпаведныя мадэлі для развіцця гэтых культур. Тут цікава, што культура індаеўрапейская ці, дакладней, протаіндаеўрапейская літаральна прасякнутая прасторавасцю ва ўсім.
Я маю на ўвазе вялікую колькасць азначэнняў, вытворных ад прасторавага разумення свету.
Нават ключавое паняцце «я» абазначае «я тутэйшы». І, адпаведна, усе тыпы сацыяльнае арганізацыі зыходзілі з прасторавых катэгорый.
Класічнае спалучэнне палітыкі і прасторы — грэцкі поліс. Гэта сістэма ўладкавання грамадства па пэўнай мадэлі ў абмежаванай прасторы. То бок палітычная прастора ў першасным разуменні — гэта спалучэнне іерархічнае сацыПрастора, палітыка, геапалітыка… Дыскусія «Палітычнай сферы» яльнае мадэлі, прынятае за аснову, накладаецца на фізічныя характарыстыкі пэўнае зямлі. А зямля (месца) абмяжоўваецца праз практыкі абмежавання. Напрыклад, раней было вельмі важна прастору абмежаваць і там утварыць свой парадак. Гэта калі казаць пра архетыпавае спалучэнне прасторы і палітыкі Казакевіч Андрэй. Якая этымалогія слова «прастора»?
Дзермант Аляксей. Этымалогія слова «прастора» ўзыходзіць да індаеўрапейскага кораня *ster- / *stor- са значэннем «працягваць, сцяліць». Унутраная форма (*pro-stor-: *prostirati) апелюе да такіх сэнсаў, як «наперад, ушыркі, навонкі», то бок адсылае да ідэі разгортвання, пашырэння. Прасторавасць светаўспрымання глыбока ўкаранёная ў традыцыйным светапоглядзе ўсіх еўрапейскіх народаў: менавіта першасныя прасторавыя інтуіцыі ляжаць у аснове бальшыні падставовых еўрапейскіх канцэптаў, а прасторавыя семы (мінімальныя адзінкі сэнсаў) сталіся глыбінным субстратам яшчэ індаеўрапейскага глотагенезу. Пры тым у традыцыйным светапоглядзе, угрунтаваным у міфапаэтычную мадэль свету, уяўленне аб прасторы якасна розніцца ад звыклага ўжо картэзіянскага. Гэтая адрознасць характарызуецца наступнымі рысамі: неаднароднасцю, то бок якасная разнастайнасць ёсць анталагiчнай асаблiвасцю мiфа-паэтычнай прасторы, між іншым, гэта азначае, што кожнае месца — прынамсi, патэнцыйна — аказваецца семантычна зараджаным;
Abstract.
Дыскусія часопіса палітычных даследаванняў «Палітычнай сферы» (удзельнікі: Аляксей Дзермант, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Ягораў, Андрэй Казакевіч) прысвечана разгляду праблемы палітычнай прасторы і яе сувязі з прастораю геаграфічнай, а таксама ролі і перспектывам развіцця геапалітыкі ў Беларусі.
Ключавыя словы: палітычная прастора, геаграфічная прастора, геапалітыка Беларусі, геапалітыка.
© ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА ISSN 1819-3625 ¹ 8, 2007 12 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 Дыскусія анізатропнасцю, то бок якасна адрозніваюцца гарызантальныя і вертыкальныя вымярэнні «гэтага» свету; шматзлучнасцю, якая дазваляе казаць пра існаванне адмысловага прасторава-часавага кантыніуму, які змяшчае ў сабе не толькі «гэты» свет, але і «іншасвет», не толькі сучаснасць, але і мінуўшчыну ды будучыню як актуальныя рэчаіснасці.
Казакевіч Андрэй. Кожная культура мае сваё ўяўленне пра прастору. Акрамя індаеўрапейскага, якія яшчэ мы можам назваць?
Дзермант Аляксей. Безумоўна, на сёння гэтая новаеўрапейская прастора прасякнутая універсалізмам. Мы не можам уявіць у прасторы Ньютана існаванне паралельных светаў альбо чаго іншая. З фізічнага гледзішча такое немагчыма. У той час як індаеўрапейская прастора — анізатропная. То бок можа дапускаць адначаснае існаванне некалькіх светаў і іх узаемнае пранікненне. Гэта значыць, што там існуе магчымасць існавання прамежкавых станаў, розных станаў самое прасторы. Гэта значыць, што і час там па-іншаму размеркаваны.
Казакевіч Андрэй. А гэта можна ўбачыць на прыкладзе?
Дзермант Аляксей. Толькі ў міфалагічным рэчышчы. Калі мы кажам пра старажытныя ўяўленні, то гэта могуць быць дрэва і сферы, у якіх існуюць усе прасторы адначасова. Няма ідэі, што мінуўшчына мінула, а нешта толькі мусіць адбыцца. Існуе свет людзей і свет асаблівых дэманічных структур. І паміж гэтымі светамі магчымая камунікацыя. Такую сітуацыю мы маем з культурамі, арыентаванымі на прастору. Існуюць культуры, арыентаваныя тэмпаральна — на час. Самы вядомы прыклад такой культуры — гэта старажытнагабрэйская, уплыў якое праз хрысціянства спадкавала еўрапейская цывілізацыя. Прынцыповае адрозненне ў тым, што прасторавыя культуры спрабуюць пэўным чынам прастору абмежаваць і арганізаваць. Культуры тэмпаральныя маюць інтэнцыю на экспансію і заваяванне іншых месцаў і прастораў, гэта вандроўныя культуры. Прынамсі, там прастораваць спускаецца ў бязмежжа, адсутнічае прывязка да месца. Калі прастора абмежаваная, то яна з хаосу пераўтвараецца ў арганізаванае цэлае — чалавечы свет. Калі мяжы няма — гэта хаос. І што цікава, прастора наўпрост уплывае на спецыфіку гэтых культур. У пустэльных культурах, дзе не існуе мяжы, узнікае арыентацыя на час. Прасторы фактычна няма, дакладней, яна не мае вышэйшае якасці, не дае ўраджаю і г. д.
Ягораў Андрэй. Этымалагічна цывілізацыя — гэта тое, што агароджана. Тое, што за агароджаю, ёсць барбарствам. У імперскім мысленні існуе прэтэнзія на бязмежнае пашырэнне. Ствараецца універсальная прастора, пашырэнне якое і ёсць задачай імперыі.
Казакевіч Андрэй. А як вы разумееце тэзіс, што прастора знікае?
Мельянцоў Дзяніс. Людзі ўсё менш і менш захоўваюць прывязанасць да пэўнае прасторы, маюць усё меншае і меншае адчуванне адлегласці. Яшчэ варта дадаць такую дэталь ў адносінах да вылучэння тэмпаральных і тэрытарыяльных культур. На маю думку, тут уплывае не толькі тып культуры, але і тэхналогія. Калі грамадства земляробчае, яно завязваецца на цыклах — час замыкаецца і становіцца цыклічным.
На першае месца выступае прастора, зямля, тэрыторыя. Калі мы разглядаем намадычныя народы, то земляробчыя цыклы ў іх, натуральна, адсутнічаюць, а час размыкаецца, і соцыум арыентуецца на разгортванне ў часе. Гэтая мадэль уласцівая і сучаснасці, калі геаграфічная і фізічная прастора звужаецца да мінімуму. Тэхналогіі спрыяюць пашырэнню прасторы віртуальнае, адна прастора перацякае ў другую.
Дзермант Аляксей. Тут можна сказаць, што сучасная віртуальная прастора выступае выключна сімуляцыяй прасторы рэальнае. Я згодны з тэзісам, што многае залежыць ад ладу жыцця. Калі паноўная культура земляробчая, то свядомасць накіраваная на фізічную прастору, калі людзі жывуць у эпоху электроннае камунікацыі, то і прастора змяшчаецца ў прастору Інтэрнэту. Але справа ў тым, што рэальную прастору, глебу віртуальнай не замяніць, са знікненнем рэальнае прасторы адбываецца знікненне натуральнага стрыжня, і цывілізацыя ператвараецца ў намадычну. У глабальным сэнсе гэтая праблема недастаткова асэнсаваная, і яе наступствы не ўсведамляюцца. Калі мы кажам пра фармаванне ідэнтычнасці, то працэс дэтэрытарызацыі, безумоўна, прымае пагрозлівыя маштабы, але, з іншага боку, можна назіраць і адваротныя працэсы — вяртанне да прасторы, працэс рэгіяналізацыі. Вяртанне да этнакультурных вытокаў, што можна прасачыць нават у межах глабальных гарадоў і сучасных дзяржаваў. На мой погляд, нам варта даваць сабе справаздачу, што няма адназначнае ацэнкі працэсу дэтэрытарызацыі. Ён цалкам можа быць дэструктыўным.
13 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 Казакевіч Андрэй. Тут мы супрацьпаставілі культуры тэмпаральныя і прасторавыя. У адпаведнасці з такой логікай завершанай праявай тэмпаральнае культуры можна назваць стварэнне «класічнае» прасторы Ньютана. Ці можна ў сучасным свеце казаць пра з’яўленне посткласічнае прасторы? Усё-такі наша ўяўленне пра палітычную прастору розніцца ад таго, што было ў старажытнасці і класічную эпоху. У класічную эпоху розніца паміж рэальнай і віртуальнай прасторамі часта аспрэчвалася, цяпер гэта падаецца як аксіёма. Магчыма, сутнасць посткласічнае арганізацыі прасторы ў тым, што яна дазваляе існаванне двух паралельных светаў?
Дзермант Аляксей. Бальшыня тэарэтыкаў постмадэрну і настойваюць на разнароднасці прасторы. Рэальная прастора становіцца адноснаю і ўхваляецца перацяканне яе ў віртуальную.
Але, з традыцыйнага пункту гледзішча, няма ніякае віртуальнае прасторы, апрача рэальнае.
Уяўленне пра прастору і розныя паралельныя светы ў традыцыйным уяўленні на столькі ж рэальнае і ўгрунтаванае ў саму рэальнасць, як і фізічная прастора. На мой погляд, сучасная віртуальная прастора розніцца ад міфалагічнай тым, што для першай не існуе ніякае іерархічнае арганізацыі, толькі ёсць сукупнасць сімуляцыі. Падробка свету, пазбаўленая межаў і арыенціраў. Гэта нешта цалкам іншае, я сказаў бы, нават падобнае да хаосу. Хаос не мае межаў.
Казакевіч Андрэй. Але варта зазначыць, што калі паглядзець на прастору Інтэрнэту, то яна дастаткова хутка набыла іерархічную структуру. Напрыклад, у сеціве існуюць тысячы пошукавікаў, але большасць карыстальнікаў ведаюць пра 4-5.
Мельянцоў Дзяніс. З іншага боку, у віртуальнай прасторы існуюць зусім іншыя імператывы, якіх няма ў звычайнай. Таму сеціва можа быць цалкам альтэрнатыўнай прасторай, альтэрнатыўнай у геаграфічным сэнсе. Сеціва мае свае арыенціры, сваю ідэнтычнасць, міфы, сімвалы, размеркаванне ўлады. Іерархія — даменаў, пошукавікаў, сайтаў, сацыяльнае прасторы.
Дзермант Аляксей. Але наколькі гэта агулам чалавечы свет, бо існуе анталогія чалавека і анталогіі кібаргаў. Праз інтэрнэтызацыю чалавек усё больш ператвараецца ў віртуальную сукупнасць мегабайтаў, думак, выпушчаных у гэтую прастору без аўтараў. Тут ён рэальна губляе сваю чалавечую прыроду.
Казакевіч Андрэй. Але ёсць адчуванне, што тэарэтычныя мадэлі, сканструяваныя постмадэрністамі, так і засталіся мадэлямі. У тым ліку і канцэпт ананімнасці. У сеціве цыркулюе бязмежная колькасць інфармацыі, але істотная, з пункту гледжання ўлады, камунікацыя вельмі дакладна структураваная. Для «хаосу» пакідаецца толькі нязначны мінімум. Абвяшчалася, што ідэі ў Інтэрнэце немагчыма кантраляваць, але робіцца ўсё гэта даволі проста. Дастаткова арганізаваць у межах краіны 5-6 (а можа, і меней) «раскручаных» інтэрнэт-праектаў, каб кантраляваць інфармацыю ў Інтэрнэце на 90%.
У сеціве дзейнічаюць іншыя правілы, але ці настолькі тое крытычна, каб чалавек ператварыўся ў кібарга.
Мельянцоў Дзяніс. Ці бачым мы палітычныя адносіны ў сеціве? Натуральна, бачым. Міф ці нік таксама хутка абрастае сувязямі, канатацыямі, аўтарытэтам альбо наадварот. Таму нельга казаць, што гэта абсалютна нерэальная прастора, на якую мы не пераносім катэгорый палітычнага.
Дзермант Аляксей. Я не сцвярджаю, што Інтэрнэт не мае пэўнае іерархіі. Ён сімулюе прастору. Прыемны падман, але з кожным ходам цывілізацыі мы ўсё больш і больш вірталізуемся. Мы назіраем драматычныя працэсы сапраўднага пазбаўлення рэальнае прасторы, яе якасцяў на карысць віртуальнае. Паўстае зусім іншая антрапалогія, і знікае анталогія. Калі мы зыходзім з класічнае грэцкае (індаеўрапейскае) анталогіі. Яна магчымая толькі ў рэальных тэрмінах гэтага жыцця ў рэальнай прасторы. Мы можам казаць, што мы шмат чым займаемся ў сеціве, але мы не зможам казаць, што гэта анталогія ў поўным значэнні слова, асабліва ў класічным разуменні. Гэтае быццё не ёсць быццё сапраўднае.
Казакевіч Андрэй. Але сам феномен культуры таксама шмат у чым віртуальны. Узгадаем літаратуру ХIХ стагоддзя. Многія людзі жылі ў рэальнасці раманаў, мыслілі іх катэгорыямі. Функцыянальна гэта вельмі падобныя феномены.
Казакевіч Андрэй. З катэгорыяй прасторы звязаныя практыкі ў акадэмічнай сферы. У прыватнасці, геапалітыка, якая ёсць даволі супярэчлівым комплексам на памежжы навукі і ненавукі, балансуе паміж навукаю і ідэалогіяй. Але пры гэтым геапалітычныя канцэпцыі з’яўляюцца вельмі папулярнымі і ўстойліва выклікаюць вялікую цікавасць. У якасці прадмета дыскусіі хачу прапанаваць пытанне: што гэта значыць для Прастора, палітыка, геапалітыка… 14 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 Дыскусія нас? Як мы павінны ставіцца да геапалітыкі і як з гэтым працаваць?
Дзермант Аляксей. На мой погляд, кожная краіна, дзяржава, культура маюць пэўную мадэль арганізацыі прасторы, якая ствараецца, у тым ліку, праз яе канструяванне. Самы просты прыклад — калі на замову ствараюцца карты, якія абмяжоўваюць межамі нашу дзяржаву ў сучаснасці і гісторыі. Гэта задае пэўны візуальны вобраз рэгіёну і прасторы, дзе мы існуем.
Геапалітыка спрабуе з навуковым падыходам прааналізаваць тое месца ў геаграфічнае і палітычнае прасторы, якое займае дзяржава, і намагаецца адначасна, калі гэта геапалітыка канструктывісцкага плана, прапанаваць пэўную мадэль, у межах якой дзяржава можа існаваць у дадзены перыяд. На Беларусі мы маем праблему ўплыву розных знешніх геапалітычных школаў (пераважна з Усходу), а таксама другаснасці мясцовых геапалітыкаў, якія не аналізуюць, скажам, аўтэнтычныя геапалітычныя канстанты. Я маю на ўвазе тых, хто паразітуе на Дугіне ці на рускіх перакладах (інтэрпрэтацыях) класікаў геапалітыкі. Таму першай задачай геапалітыкі ў Беларусі з’яўляецца глыбокае асэнсаванне класікаў. Другой — выпрацоўка аўтэнтычнае геапалітычнае мадэлі альбо фармаванне ўласнае геапалітычнае школы.
Мельянцоў Дзяніс. Што такое геапалітыка? Вельмі важна асэнсаваць, наколькі яна навуковая, каб пачынаць будаваць уласную школу. Тут варта зразумець, што геапалітыка вельмі падобная да алхіміі. Алхімія мае не толькі рацыянальнае зерне, з якога вырасла пазней хімія і іншыя навукі, але і метафізічнае сакральнае, якое нанізваецца на рацыянальнае зерне альбо проста распушчанае ў ім. Такая самая геапалітыка. Да таго ж шмат хто звязвае геапалітыку з экспансіянізмам. Ці гэта навука ці гэта ідэалогія? Хутчэй, адначасова і ідэалогія з адпаведнымі функцыямі, і дастаткова рацыянальная дысцыпліна. Што датычыцца геапалітыкі як навукі, то яе прадмет звужаецца і становіцца менш і менш актуальным. Прастора, прасторавыя дачыненні былі актуальныя ў ХХ стагоддзі. Пасля таго як было вынайдзенае ядзернае ўзбраенне і балістычныя ракеты, пытанне пра прастору ўсё ў большай ступені страчвае сэнс. І тут трэба шукаць іншыя прадметы і прасторы для геапалітыкі альбо цалкам убудоўваць яе ў «міжнародныя адносіны». Гэта асабліва відаць апошнім часам, напрыклад, Гантыгтан і Фукуяма будуюць свае канцэпцыі на мяжы геапалітыкі і міжнародных стасункаў. Таму даследчыкі міжнародных адносінаў успрымаюць згаданых аўтараў як міжнароднікаў і паказваюць іх канцэпцыі як працяг міжнародных палітычных ідэалогій. Пры тым застаюцца геапалітыкі — прыхільнікі «класічных» і «некласічных» геапалітычных канцэпцый.
Існуюць, напрыклад, спробы разглядаць геапалітыку космасу. Усё гэта пошук новага прадмета дысцыпліны. Калі звярнуцца да Беларусі, то, улічваючы, што мы адсталі ў нацыя- і дзяржавабудаўніцтве, было б някепска займець уласную школу аналізу геаграфічнае прасторы. Гэта можа быць зусім не «глабальная» геапалітыка, але нешта кшталту французскай школы таго ж Лакосты, з асаблівай увагай да лакальнае геапалітыкі, дачыненняў паміж дзяржавамі, рэгіёнамі і падобнай праблематыкі.
Дзермант Аляксей. Няслушна зводзіць геапалітыку да геастратэгіі, яна можа ўключаць розныя школы і падыходы. І метафізічны, і экзатэрычны, і практычны (у межах таго, што, напрыклад, вывучаў Лакоста і яго французская школа). Што тычыцца навуковасці, то ў любой навуцы прысутнічае метафізічны аспект. Калі яго становіцца больш чым трэба, то дысцыпліна ператвараецца ў ненавуковую, калі ён захоўваецца ў пэўных межах, то мы маем права казаць, што гэта адзін з падыходаў да аналізу рэальнасці.
Ягораў Андрэй. Геапалітыка можа быць для нас спецыфічным канструктывізмам. Гэта разуменне саміх сябе, у тым ліку і ў пэўнай сістэме адносінаў, што з’яўляецца асноваю для выбудоўвання ўласнае стратэгіі. Літоўскія генералы кажуць, што іх краіна маленькая, таму паветраную прастору можна дазволіць ахоўваць амерыканцам. У іх разуменні сябе як маленькай краіны з невялікім бюджэтам выглядае цалкам натуральна ахоўваць паветраную прастору натаўскімі самалётамі, што, напрыклад, цяжка ўявіць у такой краіне, як Польшча. Беларусі пакуль не ўсведамляе сябе ні як «малое», ні як «вялікае», таму роля геапалітыкі — вызначыць і пазначыць месца Беларусі ў палітычных дачыненнях суседзяў, вызначыць стратэгічную і геастратэгічную лінію. Каб мы займаліся не нейкімі дыскусіямі пра экспансію, аб’яднанне, «апошні фарпост саюза» і г. д., а рэальным мысленнем пра саміх сябе. Беларусь як такая ў палітычных раскладах часта не ўзнікае альбо ўзнікае як умовы дзейнасці, толькі тэрыторыя. І цалкам іншы 15 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 Прастора, палітыка, геапалітыка… падыход, калі мы ўсведамляем Беларусь як нешта сістэмна цэлае. Магчыма, адной з галоўных задач беларускай геапалітыкі павінна быць мысленне пра Беларусь як пра геапалітычны суб’ект, пэўную цэласнасць.
Дзермант Аляксей. Пешая задача — гэта ўсведамленне Беларусі. Для аўтэнтычнае геапалітыкі Беларусь павінна быць усвядомленая як частка пэўнага рэгіёну. Ясна, што Беларусь — краіна еўрапейская, не еўразійская. Мы, натуральна, ужо назіралі, якія геапалітычныя канфігурацыі магчымыя ў еўразійскай парадыгме — аб’яднанне з Расіяй. У больш экзатычных версіях — з Кітаем, Іранам… Але аўтэнтычная версія геапалітыкі, відавочна, не адпрацаваная. Першае, што трэба вызначыць, — гэта рэгіён. Прыярытэтны рэгіён, у межах якога Беларусь будзе пачувацца, скажам, раўнапраўным самавітым суб’ектам, што займае месца «тут» ў выніку геаграфічных, гістарычных чыннікаў. Гісторыя і геаграфія разам спалучаюцца ў вобразе таго рэгіёну, у якім сваё месца павінна заняць Беларусь.
На мой погляд, тут існуюць дзве парадыгмы.
Першая — на слыху, заклікае глядзець на захад: гэта канцэпцыя Сярэдняе Еўропы альбо Сярэдняе (Цэнтральнае) і Усходняе Еўропы. Безумоўна, тое абазначае гістарычную арыентацыю на Польшчу як на найбольш моцнага геапалітычнага гульца. Скажам, цяпер Польшча прасоўвае тут свае геапалітычныя інтарэсы дастаткова істотна — і ў плане культуры, і ў плане ўплываў. Відавочна, і значная частка палітычнай і культурнай эліты будзе арыентавацца на заходні вектар: Цэнтральная Еўропа пад патранатам Польшчы як найбольш моцнага народа.
Існуе другая парадыгма, якая пакуль распрацаваная недасканала ці практычна не распрацаваная. Гэта балтыйская арыентацыя, арыентацыя на Паўночна-Усходнюю Еўропу: Літва, Латвія, Эстонія і краіны Скандынавіі. Тут даволі актыўную палітыку праводзіць Швецыя, ідэолагі і геапалітыкі якой канструююць новы рэгіён у межах аб’яднаннай Еўропы — рэгіён Балтыйскага мора. Рэгіён мае агульную гістарычную, геаграфічную і культурную ідэнтычнасць, і ў Беларусі ёсць усе падставы, каб у яго ўвайсці. Але перадусім такі рэгіён неабходна легітымізаваць нам самім, бо шведы ўжо даўно прызналі Беларусь «краінаю Балтыйскага мора» і працуюць над тым. У нас гэты шлях і ідэалагема практычна не распрацаваныя, а Беларусь звыкла ўяўляецца ў сістэме падзелу Захад — Усход. Паўночны вектар не працуе, хоць ён мог бы даць нават большую культурную бяспеку, чым у выпадку Польшчы і Расіі. Такая арыентацыя можа быць вельмі перспектыўнай.
І трэцяя мадэль, якая магла б спалучаць дзве пазначаныя, — гэта рэгіён ВКЛ. Чым, дарэчы, актыўна займаюцца літоўцы. Так, яны ўспрымаюць сябе як невялікую краіну, «якая абараняецца самалётамі НАТА», але інтэнцыя і жаданне нечага большага застаецца. Таму многія палітолагі і культуролагі прасоўваюць праект рэгіёну ВКЛ. Спачатку як пэўнае геаграфічнае супольнасці, а потым, магчыма, і геапалітычнае. Літва, Беларусь, Украіна, Польшча. Беларусь унутры гэтае мадэлі фігуруе як белая пляма ў выніку палітычнае сітуацыі. Мы не можам у такой мадэлі ўдзельнічаць, бо яна патрабуе адпаведнага палітычнага рэжыму. Але, на мой погляд, мы маем вельмі вялікі патэнцыял супрацоўніцтва з літоўцамі. Названы рэгіён пакуль не існуе як паўнапраўны геапалітычны праект, але яго можна канцэптуалізаваць, а потым і ажыццявіць.
Што нечакана, для ўкраінцаў тэма ВКЛ таксама пачынае займаць істотнае месца ў дыскусіях. Гэты рэгіён рэалізуе дзве геапалітычныя мадэлі: Польшча — краіны Усходняй Еўропы і балтыйскі (праз Літву, Латвію) пласт гісторыі ВКЛ.
Магчыма, такія праекты і мадэлі патрабуюць далейшае, больш глыбокае распрацоўкі для таго, каб яны сталі ў нашым грамадстве папулярнымі.
Сама ідэя ВКЛ папулярная, але яна не канцэптуалізаваная ў геапалітычным вымярэнні. Яна можа існаваць не проста як гістарычны артэфакт, але, можа быць, нават як альтэрнатыўная ў межах існага Еўрасаюза рэгіянальная ідэя кшталту «Рэч Паспалітая — кансерватыўны рэзервуар Еўропы». Не абавязкова палітычны полюс Еўропы, але пэўны адмысловы культурны і палітычны праект.
Казакевіч Андрэй. Ці маем мы тэксты, дзе апісваецца палітычная рэальнасць Беларусі з гэтага ракурсу?
Дзермант Аляксей. Так, у Літве існуюць.
У Беларусі пакуль не.
Мельянцоў Дзяніс. У Літве быў падрыхтаваны адпаведны дакумент: Літва як цэнтр рэгіёну. Там канцэнтрычнымі кругамі пазначаны цэнтры ўплыву і інфармацыя пра тое, якую Літва будзе праводзіць палітыку. Усё дастаткова падрабязна.
Дзермант Аляксей. Але, на мой погляд, 16 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 Дыскусія яны спрабуюць аднавіць рэгіён ВКЛ без увагі да Беларусі. Беларусь выпадае праз палітычныя абставіны, але прабел павінны ліквідаваць мы самі.
Мы станем суб’ектам гэтага рэгіёну толькі тады, калі самі ўсвядоміvм сябе такімі.
Казакевіч Андрэй. Ці можам мы лічыць першай спробаю выхаду са схемы «Захад — Усход» тэкст Абдзіраловіча «Адвечным шляхам»?
Дзермант Аляксей. Перадумовай для такой канцэптуалізацыі. Гэты тэкст утрымлівае інтуіцыю, што Беларусь — гэта не Усход і не Захад. Фактычна Абдзіраловіч як прарок ці асоба, якая вельмі дакладна адчувала становішча Беларусі, вызначыў дыягназ. Ён пазначыў мадэль (Усход — Захад) як неаўтэнтычную, ад якой Беларусі будзе толькі бяда ці проста падзел.
Прычым такая мадэль пашырылася на нашу частку Еўропы, як паказаў Л. Вульф, даволі нядаўна (XVII—XVIII стагоддзі) і не мае ўгрунтаванасці, анталогіі. Гэта проста інтэлектуальная канструкцыя.
Мельянцоў Дзяніс. Каб дапоўніць канцэпцыі геапалітычных падыходаў, я яшчэ дадаў бы канцэпцыю Коўэна пра так званыя gate states, дзяржавы-вароты — вароты паміж дзвюма геапалітычнымі сіламі. Калі ЕС і Расія могуць разглядацца як цэнтры, то Беларусі давядзецца шукаць шлях і быць пасярэднікам паміж гэтымі геапалітычнымі цэнтрамі. Але тое для прыкладу.
Казакевіч Андрэй. Я асабіста вельмі скептычна стаўлюся да розных канцэпцый «прамежкавай дзяржавы», памежжа, пасярэдніка. Цэнтры звычайна не патрабуюць пасярэднікаў для камунікацыі.
Казакевіч Андрэй. Нягледзячы на тое, што навуковы грунт геапалітыкі можа быць даволі сумнеўны (ці часта ставіцца пад сумнеў), яе тэксты часта ідэалагізаваныя, прысутнічае шмат смецця, дамінуюць фастфуд-канцэпцыі, але цікаваць да геапалітыкі як да дысцыпліны і дыскурсу вельмі высокая. З усіх палітычных і паліталагічных дыскусій геапалітыка, напэўна, значна апярэджвае ўсе астатнія. Міжнародныя адносіны, аналіз палітычнае сітуацыі, нават аналітыку па выбарах. Прынамсі, на сёння. Чым гэта патлумачыць і што з гэтым рабіць?
Ягораў Андрэй. Геапалітыка выкарыстоўвае вельмі простыя схемы. Яна нават у параўнанні з міжнароднымі адносінамі вельмі простая.
Яе тлумачальныя канцэпцыі зразумелыя, канцэпты — даступныя.
Казакевіч Андрэй. Чаму нават тэксты, прысвечаныя праблемам Беларусі, менш цікавыя за артыкулы і занатоўкі пра «сутыкненне цывілізацый»?
Ягораў Андрэй. Чаму такая праблематыка больш цікавая? Таму што Беларусь часта ўспрымаецца як аб’ект, геаграфічная прастора.
Казакевіч Андрэй. А што рабіць?
Ягораў Андрэй. Думаць Беларусь. Выпрацоўваць ідэі, якія адпавядаюць уласнай форме, а не эксплуатаваць прыдумкі пра Сярэднюю Еўропу і іншыя віртуальныя і фантастычныя канцэпцыі.
Мельянцоў Дзяніс. Я мяркую, існуе дзве прычыны, чаму геапалітыка стала такой папулярнай і чаму цікавасць да яе такая значная.
Першая — гэта змяненне канфігурацыі міжнароднае сістэмы. Распаўся Савецкі Саюз, і змянілася прасторавая ідэнтычнасць. Жылі ў вялікай дзяржаве і раптам патрапілі ў Рэспубліку Беларусь. Тэрытарыяльныя змены, хуткія і драматычныя, прыводзяць да таго, што частка людзей выяўляе цікавасць да прасторы, што такое прастора, дзе мы знаходзімся і як гэта ўплывае на такія імклівыя змены тэрытарыяльнай будовы. З іншага пункту гледжання, геапалітыка — навука даволі рамантычная з адценнем метафізічнасці і сакральнасці. Напрыклад, дасюль захоўваюць прывабнасць паўміфічныя схемы — Макіндэра: «хто валодае Хартлэндам, той валодае Еўразіяй, хто валодае Еўразіяй, той валодае сусветнай выспаю» і г. д. Гэта максімы, але яны прывабліваюць, на іх падставе можна рабіць простыя і цікавыя высновы, шукаць залаты ключ, які адчыніць усе залатыя брамы. Пэўных людзей такое захоплівае і цікавіць. Яшчэ важна, што ў нашым грамадстве многія ўсведамляюць сябе праз катэгорыі не беларускага, але звышдзяржаўнага, таму застаецца жаданне мысліць глабальнымі катэгорыямі, супрацьпастаўляць Усход і Захад. Што з гэтым рабіць? Калі існуе зацікаўленасць (і, відавочна, патрэба), то варта пачаць будаваць беларускую школу геапалітыкі.
Імкнуцца да ўсталявання суб’ектнасці Беларусі, па-першае. Па-другое, мысленне Беларусі дапоўніць мысленнем месца Беларусі ў свеце.
Дзермант Аляксей. У якасці прычыны цікавасці да геапалітыкі можна назваць тое, што яна засталася ці не апошнім прыстанкам прасторавага мыслення. Рэальнага прасторавага мыслення. Інтарэс да геапалітыкі падаграваецца тым, што многія працягваюць уяўляць сябе 17 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 Прастора, палітыка, геапалітыка… жыхарамі прасторы, якая павінна быць апісаная ў геапалітычных схемах. Гэта натхняе адных людзей бачыць сябе часткаю аднаго рэгіёну, іншых — другога. Такія пэўныя рамантычныя памкненні. Да таго ж, я мяркую, неад’емным з’яўляецца метафізічны аспект геапалітыкі. Рэфлексія наконт усведамлення «свайго месца» сілкуецца патрэбаю ў нейкім міфе. Патрэба ў геапалітычным прасторавым міфе натхняе на ўласнае тэрытарыяльнае ўсведамленне, адчуванне сябе ў межах пэўнага рэгіёну. Такіх міфаў не стае ў простай палітыцы. Геапалітыка ў некаторых формах саслізгвае ў міфалогію і ідэалогію, але часта яна спалучаецца з практычнымі ўжытковымі падыходамі. Я тут не бачу водападзелу паміж геапалітычнымі міфамі і палітычнай практыкай.
Першае можа спалучацца з другім, прынамсі, гэта выглядае менавіта такім чынам для большасці геапалітычных школаў і дзяржаваў.
Што рабіць? Развіваць уласнае геапалітычнае мысленне і ў перспектыве — школу геапалітыкі.