← Усе навіны

НАВІНЫ · 29 красавіка 2013

TUT.by: Гутарка з Русцісам Камунтавічусам напярэдадні лекцыі “Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай” (2 траўня)

http://palityka.org/wp-content/uploads/2013/04/Русціс.pngЛекцыя цыклу Urbi et Orbi ладзіцца Лятучым Універсітэтам разам з Інстытутам “Палітычная сфера” і Інстытутам ВКЛ (Літва).

Час правядзення: 2 траўня ў 18.30 Месца: заля Princess II гатэля Crowne Plaza (Кірава, 13).

Уваход вольны.

Напярэдадні лекцыі TUT.by узяла інтэрв’ю ў Русціса Камунтавічуса – сталага партнёра Інстытута “Палітычная сфера” ў нашай супрацы з Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага і арганізацыі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. “Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай” – так называецца публічная лекцыя гісторыка Русціса Камунтавічуса, дырэктара Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Коўна), дацэнта Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна).

Погляд спадара Русціса – не зусім традыцыйны для літоўскіх гісторыкаў: мала таго, што ён прызнае ролю беларусаў у ВКЛ, дык яшчэ і кажа, што часам гэтая роля была галоўная.

Лекцыя, якую ў межах цыклу Urbi et Orbi ладзіць Лятучы Універсітэт разам з Інстытутам ВКЛ (Літва) адбудзецца 2 траўня а 18.30 у залі Princess II гатэля Crowne Plaza (Кірава, 13).

Уваход вольны! http://news.tut.by/culture/345976.html (http://news.tut.by/culture/345976.html)

каментар / інтэрв’ю комментарии/интервью