26 студзеня, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Санкцыі як механізм знешняй палітыкі: досвед Беларусі і іншых краін”.
Асноўны дакладчык: палітолаг, магістр, супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” і эксперт Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS) Дзяніс Мельянцоў. Тэма дакладу: “Санкцыі ў дачыненні Беларусі”.
Дадатковыя дакладчыкі: доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч. Тэма дакладу: “Санкцыі ў дачыненні Іраку”;
палітолаг, іраніст, супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Сяргей Богдан. Тэма дакладу: “Санкцыі супраць Ірану”.
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца ўсе жадаючыя. Рэгістрацыя адбываецца праз электронны адрас: [email protected]