Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” – даследчая і экспертная ўстанова (Вільня-Мінск, Літва-Беларусь)
Мэты:
1. Сістэмнае вывучэння палітыкі і грамадства Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
2. Фарміраванне прафесійнай супольнасці даследчыкаў палітыкі ў Беларусі, у тым ліку стварэнне неабходнай інфраструктуры для іх прафесійнай дзейнасці.
3. Інтэграцыя беларускіх даследчыкаў у рэгіянальны, еўрапейскі і міжнародны акадэмічны кантэкст, а таксама спрыянне сумеснай даследчай дзейнасці.
Гісторыя:
Снежань 2001 – заснаванне часопіса палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.
2001-2006 – дзейнасць супольнасці часопіса “Палітычная сфера” ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (кафедра паліталогіі юрыдычнага факультэта).
2006-2009 – дзейнасць супольнасці часопіса ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, Літва (факультэт філасофіі і палітычных навук).
Верасень 2009 – заснаванне на базе супольнасці часопіса Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.
Сакавік 2011 – падпісанне Інстытутам дамовы пра акадэмічнае супрацоўніцтва з Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Літва).
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
Даследаванні і экспертная дзейнасць:
- Палітычныя даследаванні (political studies), з асаблівым ухілам у эмпірычныя даследаванні з выкарыстаннем колькасных метадаў.
- Сацыялагічныя даследаванні, а таксама даследаванні ў галіне гісторыі і культуры.
- Экспертныя і практычныя даследаванні (policy studies).
Выдавецкая дзейнасць:
- Выданне часопіса палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (перыядычнасць: два разы на год).
- Выданне англамоўнага часопіса Belarusian Political Science Review (перыядычнасць: адзін раз на год).
- Выданне манаграфій, перакладаў, анталогій у галіне паліталогіі і іншых сацыяльных дысцыплін.
Канферэнцыі і іншыя публічныя падзеі:
- Адміністраванне Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі (перыядычнасць: раз на год).
- Штогадовая навуковая тэматычная канферэнцыя (перыядычнасць: раз на год).
- Рэгулярны метадалагічны семінар.
Дзейнасць па развіцці акадэмічнай супольнасці і адукацыі:
- Адміністраванне Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі.
- Публічныя лекцыі.
- Спецыяльныя навучальныя курсы.
- Рэцэнзаванне акадэмічных і экспертных выданняў.