← Усе навіны

НАВІНЫ · 3 студзеня 2012

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве”

http://palityka.org/wp-content/uploads/2012/01/get_img.jpgКанцэпцыя У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 11-12 траўня ў Мінску, плануецца сабраць асноўных спецыялістаў па краёвай ідэі і нацыянальных рухах Беларусі і Літвы.

Задачай канферэнцыі з’яўляецца паглыбленне параўнальнага аналізу, пераасэнсаванне траекторый нацыятварэння ў рэгіёне і пашырэнне міждысцыплінарнай даследчай перспектывы.

Плануецца, што развіццё беларускага, літоўскага, польскага руху і краёвай ідэі будзе разгледжана на ўзроўні 1) ідэй і інтэлектуальных праектаў, 2) эвалюцыі сістэмы палітычных і культурных арганізацый, 3) падставовых сацыяльных і культурных працэсаў рэгіёну былога ВКЛ.

Арганізатары Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва) Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь).

Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва).

Удзельнікі Каля 40 спецыялістаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін, якія спецыялізуюцца ў вывучэнні беларускага, краёвага і літоўскага руху.

У тым ліку, Алесь Смалянчук (дырэктар Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі), Дарыюш Шпопер (кіраўнік кафедры гісторыі дзяржавы і права Польшчы Гданьскага Універсітэту), Рымантас Мікніс (дырэктар Інстытута гісторыі Літвы) і іншыя.

Папярэдні тэматычны план Панэль 1: Нацыятварэнне ў Беларусі і Літве: тэарэтычнае і метадалагічнае вымярэнне Панэль 2: Беларускі палітычны і культурны рух, канец ХІХ – пач.

ХХ стагоддзя Панэль 3.

Краёвая ідэя ў Беларусі і Літве, канец ХІХ – пач.

ХХ стагоддзя Панэль 4.

Літоўскі палітычны і культурны рух, канец ХІХ – пач.

ХХ стагоддзя Панэль 4.

Стварэнне нацый, дзяржаў і рэгіёнаў на абшарах былога ВКЛ: параўнальная перспектыва.

Працоўныя мовы канферэнцыі беларуская, польская, руская, ангельская.

Тэрмін прадастаўлення заявак на ўдзел да 2 сакавіка 2012 года.

Тэхнічныя дэталі Для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі неабходна даслаць: 1) CV на любой працоўнай мове 2) тэзісы выступу памерам у 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой працоўнай мове 3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.

Заяўку неабходна даслаць на адрас [email protected] да 2 сакавіка 2012 года.

Арганізатары хадайнічаюць пра атрыманне бясплатнай беларускай візы.

У асобных выпадках можа быць разгледжана пытанне пра кампенсацыю выдаткапражыванне і праезд.

Публікацыя Па выніках канферэнцыі плануецца выданне спецыялізаванага зборніка, прысвактуальнаму стану даследаванняў нацыянальных рухаў і краёвай ідэі ў Беларусканца XIX – пачатку XX стагоддзя.

Папярэдняя праграма канферэнцыі 11 траўня 2012 г. 9.00-10.00 – Рэгістрацыя 10.00-10.30 – Адкрыццё канферэнцыі, вітальныя словы 10.30-12.00 – Праца панэлі 12.00-12.20 – Кава-паўза 1 2.20-14.00 – Праца панэлі 14.00-15.00 – Абед 15.00-16.30 – Праца панэлі 16.30-16.50 – Кава-паўза 16.50-18.20 – Праца панэлі 18.40-20.00 – Вячэра 20.00 – Прагулка па вячэрнім Мінску 12 траўня 2012 г. 10.00-11.30 – Праца панэлі 11.30-11.50 – Кава-паўза 11.50-13.20 – Праца панэлі 13.20-13.40 – Закрыццё канферэнцыі 13.40 – Ад’езд

падзея мероприятие анонс