НАВІНЫ · 1 лістапада 2011
Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту – 90 гадоў
http://palityka.org/wp-content/uploads/2011/11/bdu.jpg30 кастрычніка Беларускі дзяржаўны універсітэт адзначыў дзевяностагадовы юбілей.
Калектыў Інстытута палітычных даследаванняў далучаецца да віншаванняў.
Для цэлага шэрагу прадстаўнікоў супольнасці “Палітычнай сферы” – Андрэя Казакевіча, Андрэя Ягорава, Юрыя Чавусава, Таццяны Чыжовай, Алеся Шамякіна, Наталлі Васілевіч – БДУ з’яўляецца alma-mater.
Таксама важна не забываць, што прафесійная суполка палітолагаў, якая пазней трансфармавалася ў рэдакцыю часопіса “Палітычная сфера”, паўстала менавіта ў сценах Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Былыя студэнты і аспіранты сёння займаюцца навуковай, аналітычнай і выдавецкай дзейнасцю на нацыянальным і міжнародным узроўні.
У верасні гэтага года намаганнямі супрацоўнікаў Інстытута разам з літоўскім партнёрамі ва Універсітэце Вітаўта Вялікага (г.
Коўна) прайшоў Першы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.
Асноўную частку беларускіх удзельнікаў Кангрэса складалі прадстаўнікі БДУ.
Інстытут “Палітычная сфера” вітае дадзены факт і верыць, што практыка міжуніверсітэцкага дыялогу будзе працаваць на карысць развіцця айчыннай навукі.