У рамках праекта «EU4Belarus – Support to Advanced Learning and Training (SALT)» да ўдзелу ў конкурсе заявак з ліку грамадзян Беларусі запрашаюцца выкладчыкі вну, навукоўцы і даследнікі. Праца павінна праводзіцца ў адной з вну ў краінах ЕС або навукова-даследчай установе ў краінах ЕС.
Падтрымка разлічана на перыяд ад трох да шасці месяцаў. (пачатак – арыентыровачна з 1 студзеня 2027 года, канец – не пазней за 11 жніўня 2027 года). Дэдлайн падачы заявак – 21 верасня 2026 г. Усе падрабязнасці тут.
Інстытут палітычных даследаванняў "Палiтычная сфера"
