Семінар “Транзіт ад БССР да Рэспублікі Беларусь: час (страчаных) магчымасцей вачыма сведкаў” (19.05)

Шаноўныя сябры!

Інстытут “Палітычная сфера” (Вільня) запрашае вас 19 траўня на сустрэчу-семінар

“Транзіт ад БССР да Рэспублікі Беларусь:

час (страчаных) магчымасцей вачыма сведкаў”

З удзелам запрошаных экспертаў і сведкаў эпохі. Адмысловы госць – Уладзіслаў Наважылаў (гурт Gods Tower). Мадэратар – Аляксей Ластоўскі.

Канец 1980-пачатак 1990-х гадоў стаў часам радыкальных зменаў для Беларусі. Адбываўся не толькі распад камуністычнага парадку і савецкага федэратыўнага ўкладу, але істотныя трансфармацыі адбываліся і ў эканамічнай, сацыяльнай, культурнай сферах.

Зараз гэты час беларускія і расійскія ўлады пазначаюць як “ліхі” час, перыяд разбурэнняў, але гэта быў час і фармавання новых інстытутаў, новых магчымасцей.

Якім чынам эпоху транзіта мы можам перадаць праз персанальную прызму, праз голас сведкаў? Якія былі асабістыя стратэгіі пераадолення цяжкасцей пераходу? Як радыкальная змена сацыяльнага ладу паўплывала на статус і магчымасці сацыяльных групаў? Хто выйграў і хто страціў ад транзіту?

І ўрэшце, ці магла тады паўстаць іншая Беларусь, ці не страцілі мы свой шанец?

Месца – Вільня, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20.

Пачатак – 18.00.

Сутрэча праводзіцца ў межах праекта Lost in Transition, які ажыццяўляецца арганізацыяй Austausch e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі і фундацыі „Aufarbeitung“ (Германія).

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...