Як можна ацаніць вынікі саміту АДКБ, які прайшоў 16 траўня ў Маскве? Чаму Пуціну і Лукашэнку не ўдалося пераканаць лідараў іншых краінаў гэтай арганізацыі падтрымаць вайну Расеі ва Украіне? Ці застаўся Лукашэнка адзіным рэальным саюзнікам Расеі і якую плату ён будзе патрабаваць ад Крамля за гэты статус?
Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў у «Размове» абмеркаваў з доктарам палітычных навук, дырэктарам інстытуту «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.
Пэўныя думкі, што выказаў Андрэй Казакевіч у часе «Размовы»:
- Крэмль хоча паказаць, што ёсць дзяржавы, якія з ім супрацоўнічаюць.
- На саміце ўсе дзяржавы казалі пра сваё.
- Калі Лукашэнка кажа, што дзяржавы АДКБ мусяць галасаваць аднолькава на міжнароднай арэне, дык чаму ён не падтрымлівае Арменіі?
- Мы не бачым ніякіх прыкметаў, што нейкія краіны хочуць далучыцца да АДКБ.
- Калі не будзе відавочнай перамогі Расеі, ніхто яе не будзе падтрымліваць.
«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».