27 снежня быў апублікаваны тэкст праекту новай Канстытуцыі, які будзе вынесены на рэферэндум. Якая канфігурацыя ўлады запланаваная паводле гэтага праекту, якія новыя артыкулы Канстытуцыі прыцягваюць найбольшую ўвагу? Навошта ў новай канстытуцыі прапаноўваецца замацаваць статус так званага Усебеларускага народнага сходу як паралельнай парламенту структуры, вышэйшай за яго ў паўнамоцтвах? Што кажа гэты праект пра паабяцаны Лукашэнкам так званы транзіт улады?
Знайсці адказы на гэтыя пытанні разам з Віталём Цыганковым спрабаваў дырэктар інстытуту «Палітычная сфера», доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч.
Некаторыя думкі, агучаныя Андрэем Казакевічам у часе «Размовы»:
- Паўнамоцтвы так званага ўсебеларускага народнага сходу парушаюць усё магчымае падзяленне ўлады
- Мадэль канстытуцыі, прапанаваная Лукашэнкам, падобная да іранскай
- Улады будуць рабіць акцэнт у камунікацыі з грамадствам на Вялікай Айчыннай вайне
- У канстытуцыі, прапанаванай Лукашэнкам, не так шмат ідэалогіі, як магло быць
«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».