Збор намінацый на Прэмію за найлепшую польскамоўную манаграфію (да 25 красавіка)

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за лепшую польскамоўную манаграфію на беларускую праблематыку за 2016-2021 гады.

Гэта прэмія разлічана на замежных аўтараў, якія не маюць беларускага паходжання, для аўтараў-беларусаў ёсць асобны штогадовы конкурс.

Прапановы ў вольным фармаце можна падаваць на адрас [email protected] да 25 красавіка 2022 года.

Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 1 кастрычніка 2022 года падчас X Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва).

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...