Збор заявак на арганізацыю панэляў 10-ага Кангрэса (да 20 сакавіка 2022)

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне панэляў у межах 10-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сёлета Кангрэс адбудзецца з 30 верасня па 2 кастрычніка 2022 года ў Коўне (Літва).

Панэлі могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў. Пры падачы матэрыялаў арганізацыйны камітэт не ставіць дакладных тэматычных ці дысцыплінарных абмежаванняў, пакідаючы магчымасць прадстаўнікам акадэмічнай і экспертнай супольнасці самастойна артыкуляваць свае прыярытэты і зацікаўленасці.

Колькасць удзельнікаў панэляў на стадыі падачы заяўкі таксама не абмяжоўваецца. Калі ўдзельнікаў будзе больш за шэсць чалавек, заяўленая панэль можа быць падзеленая на некалькі асобных панэляў, калі ўдзельнікаў будзе больш за 20 чалавек, яна можа працаваць як асобная секцыя.

Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя і экспертныя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў сёлетняга Кангрэса.

Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Заяўнікамі могуць выступаць асобы, а таксама зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі. Для падачы заяўкі неабходна да 20 сакавіка 2022 года запоўніць наступную анлайн-форму: Call for panels 2022 (wufoo.com)

Паглядзець прыклады назваў секцый і панэляў мінулагодняга Кангрэса можна тут: Праграма 2021 | ICBS

Дадатковыя пытанні можна задаць напісаўшы нам на пошту: [email protected]

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...