У межах праграмы Еўрапейскага саюзу па развіцці адукацыі і навукі SALT-II (Support to Advanced Learning and Training) абвяшчаецца збор кандыдатур у экспертны пул для ацэнкі заявак на атрыманне стыпендый і грантаў на даследаванні.
Час працы: студзень-люты 2024 года.
Характар працы: ананімнае рэцэнзаванне заявак на акадэмічныя стыпендыі і даследчыя гранты, якія будуць пададзеныя на конкурс праграмы ў 2023 і 2024 гадах.
Звяртаем увагу, што прапанова тычыцца спецыялістаў ва ўсіх навуковых дысцыплінах, у тым ліку з натуральных і тэхнічных навук.
Патрабаванні да экспертаў, аплату працы і іншыя тэхнічныя дэталі глядзіце па спасылцы.
Кандыдаты, якія пройдуць адбор праграмы, будуць уключаны ў пул экспертаў. Пасля завяршэння конкурсу на стыпендыі і даследчыя гранты, атрыманыя заяўкі будуць размеркаваныя сярод экспертаў у залежнасці ад тэм і кваліфікацыі. Мяркуецца, што кожную заяўку будуць аналізаваць мінімум два эксперты.
Тэрмін падачы: 10 снежня 2023 года
Для падачы сваёй кандыдатуры, калі ласка, запоўніце форму і далучыце да ёй CV.