24.05 – Канферэнцыя “Незалежнае кнігавыдаўніцтва Беларусі: выклікі і магчымасці” (справаздача)

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” правёў 24 мая 2023 года ў Варшаве канферэнцыю “Незалежнае кнігавыдаўніцтва Беларусі: выклікі і магчымасці”. Партнёрамі ў падрыхтоўцы канферэнцыі выступалі Праект падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі Belarus Beehive і  Інстытут беларускай кнігі.

Напачатку адбылася прэзентацыя даследавання “Выданне беларускіх кніг: стан галіны, выклікі і перспектывы”.

Андрэй Казакевіч (Інстытут “Палітычная сфера”) прадставіў агляд асноўных тэндэнцый сусветнага кніжнага рынку, асобных краін (ЗША, Польшча, Літва), а таксама дэтальны аналіз статыстыкі пра выданне беларускіх кніг у 2013-2022 гадах. У тым ліку былі закрануты перспектывы папяровых, лічбавых і аўдыёкніг; тэндэнцыі распаўсюду (online, offline), палітыкі коштаў, папулярнасці жанраў, узроставыя і іншыя асаблівасці сучаснага кнігаспажывання. Аляксей Ластоўскі (Інстытут “Палітычная сфера”) распавёў пра вынікі другой часткі даследавання на аснове глыбінных інтэрв’ю з выдаўцамі кніг пра стан галіны і яе перспектывы. 

Падрабязней: Закрыцьцё выдавецтваў, прызнаньне кніг экстрэмісцкімі, рэлякацыя — дасьледчыкі распыталі незалежных беларускіх кнігавыдаўцоў аб іх працы

Даследаванне было ажыццёўлена па ініцыятыве і пры падтрымцы Беларускай рады культуры.

Наступнай часткай канферэнцыі стаў круглы стол “Незалежнае выданне беларускіх кніг: выклікі, магчымасці, рэкамендацыі”. У ім прынялі ўдзел незалежныя кнігавыдаўцы і эксперты Цімох Акудовіч, Валянціна Андрэева, Павел Баркоўскі, Валер Булгакаў, Аліна Коўшык, Ігар Логвінаў.

У рамках круглага сталу абмяркоўваліся стан і выклікі для незалежнага выдання беларускіх кніг, а таксама сфармуляваць патрэбы для галіны. Па выніках круглага сталу плануецца падрыхтаваць аналітычную запіску (policy paper) з пазначэннем рэкамендацый для еўрапейскіх і нацыянальных інстытуцый, фондаў, структур грамадзянскай супольнасці.  

Фінальная часткай мерапрыемства стала і дыскусія “Выданне беларускіх часопісаў. Вызначэнне выклікаў, выпрацоўка рэкамендацый і супольнай стратэгіі”. 

Падчас дыскусіі абмяркоўваліся стан і выклікі для незалежнага выдання беларускіх часопісаў ці часопісаў пра Беларусі, былм вызначаныя магчымыя накірункі супрацоўніцтва, механізмы інфармацыйнага абмену і сеткавага ўзаемадзеяння. 

Удзельнікі: Валер Булгакаў, Наталля Гардзіенка, Алена Маркава, Дарота Міхалюк, Алесь Пашкевіч, Паліна Прысмакова, Алесь Смалянчук.

Check Also

Запушчаны набор на адукацыйныя праграмы EdTech4BY!

Мы рады аб’явіць, што стартаваў прыём заявак на разнастайныя курсы і трэнінгі ў сферы адукацыйных ...