YouTube становіцца важным СМІ для беларусаў

Мільёны беларусаў глядзяць палітычных блогераў у YouTube, атрымоўваюць там навіны ды далучаюцца да абмеркаванняў палітычных пытанняў.

Беларускія даследчыкі прааналізавалі гэтыя новыя медыя абшар ды прадставілі вынікі сваіх даследаванняў.

Інстытут “Палітычная сфера” і ePramova правялі даследаванне беларускага палітычнага YouTube і яго асноўныя тэндэнцыі.

Даследчыкі прааналізавалі каля 300 каналаў беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных медыя, дэмакратычных і блізкіх да ўлады блогераў, палітычных і грамадскіх арганізацый з 2019 па 2022 год. Больш падрабязна пра вынікі даследавання мы паразмаўлялі з адным з аўтараў кіраўніком Інстытуту «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.

– На дадзены момант 100% мы не можам палічыць аўдыторыю беларускага YT. Мы пакуль толькі прыкідкі робім. Трэба працягваць даследаванні і тады мы зможам зафіксаваць лічбы.  На дадзены момант мы ацэньваем у 2 мільёны колькасць тых чалавек, якія атрымліваюць рэгулярна сацыяльна-палітычную інфармацыю пра Беларусь.  З іх 1,5 мільёна атрымліваюць такую інфармацыю праз беларускія каналы ў YT.  Гэта каля 30% дарослага насельніцтва. Гэта дастаткова значны сегмент і відавочна, што YT ператвараецца ў важнае поле палітычнай камунікацыі ў Беларусі.

За апошні год беларускі YT вырас, кажа даследчык.

– У 2021-22 гадах палітычны YT у Беларусі значна вырас, прычым выраз і прадэмакратычны сегмент і дзяржаўны таксама. Тады як Тэлеграм хутчэй скараціўся, прынамсі асноўныя каналы. Таму YT становіцца важным абшарам палітычнай камунікацыі. Някепска выглядала сітуацыя незалежных блогераў ды каналаў. Дзяржаўныя рэсурсы асноўным фактарам росту стала вайна ва Украіне. Перад гэтым у іх 2 гады не было ніякай сур’ёзнай дынамікі, затое на вайне пачаўся рост у некалькі разоў.

З чым гэта звязана?

– Хутчэй за ўсё гэта вынікае з таго, што большасць іх аўдыторыі – не беларусы. Разам з тым гэта для іх магчымасць мабілізаваць людзей, якія ў Беларусі. Ідзецца пра людзей, якія раней глядзелі каналы як вырошчваць бульбу, а падчас вайны ім пачынаюць трапляцца відэа з дзяржаўных каналаў, частка з іх можа там застацца. Калі казаць пра недзяржаўныя каналы, там кропкай росту сталі падзеі 9 жніўня 2020-га года. Ці спрацуе тое самае для дзяржаўных каналаў? Пакуль цяжка сказаць, большасць іх праглядаў забяспечваецца расійскай аўдыторыяй.

Якая сітуацыя была да вайны?

– Да вайны было дамінаванне недзяржаўнага сектара, прыблізна 1 да 3. Аўдыторыя недзяржаўных рэсурсаў больш лаяльная, там больш лайкаў, інтэракцыі, больш устойлівая дынаміка. У прадзяржаўных блогераў часта сустракаецца сітуацыя, што праглядаў некалькі соцень. Потым з’яўляецца відэа мільённік, бо трапіла ў расійскія кантэксты. У недзяржаўных каналах усё роўна, няма такіх вялікіх перападаў паміж праглядамі.  Да вайны было дамінаванне незалежных, а пасля вайны ўсё змяшалася.  Цяпер нам складана вызначыць, які расклад. Усе рэсурсы выраслі ў дзясяткі разоў, новы расклад будзе вядомы праз некалькі месяцаў.   

Дзяржаўная прапаганда пакуль расце толькі на міжнародных справах, зазначае эксперт.

– Беларускія дзяржаўныя растуць і маюць добрыя паказчыкі па праглядах і лайках толькі на тым, што мы назвалі міжнародная палітыка. Гэта вайна ва Украіне, падзеі ў міжнародных справах. Калі ўзяць сегмент нутраная палітыка – там значна горш. Там дамінуюць незалежныя каналы, асабліва калі мы кажам пра рэакцыі на відэа.   

Што такое палітычны YT у Беларусі, што там дамінуе, якія тэмы?

– Мы вызначылі 260 каналаў, якія пераважна трансліруюць сацыяльна-палітычную праблематыку. Іх кантэнт мы лічым беларускім палітычным YT. У гэтых каналах дамінуюць 3 тэмы: унутраная палітыка, знешняя палітыка Беларусі ды міжнародная палітыка. З канца лютага міжнародная палітыка значна вырасла, проста выбух адбыўся. Дастаткова папулярная рубрыка – навіны, дзе ідзе комплекс інфармацыі. Тут больш незалежных каналаў, дзяржаўныя на іншым засяроджваюцца. Такія тэмы як эканоміка, сацыяльная сітуацыя, культура і спорт – перыферыйныя для гэтых каналаў. Лідарам у гэтым годзе стала вайна ва Украіне.  

Якія вынікі былі для вас найбольшай нечаканасцю?

– Як даследчык я быў здзіўлены тым, што беларускі YT значна вырас у параўнанні з 2020-м годам. У экспертным асяроддзі многія кажуць, што цікавасць да палітыкі падае, цікавасць да незалежных медыя скарачаецца. Для сайтаў і Тэлеграм – гэта так, але YT вырас. Цяпер пасля вайны ён бярэ новыя вышыні.

Крыніца

Check Also

«Это скорее встречи заговорщиков, решивших перевернуть мир». Почему Лукашенко внезапно полетел к Путину?

Почему президент России игнорирует поездки в Беларусь? 23 июня Александр Лукашенко вылетел в Россию для общения с Владимиром ...