Збор намінацый на Прэмію за найлепшы англамоўны навуковы артыкул (да 25 красавіка)

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за найлепшы англамоўны навуковы артыкул на беларускую праблематыку (сацыяльныя і палітычныя навукі) за 2019-2021 гады.

Гэта прэмія разлічана на замежных аўтараў, якія не маюць беларускага паходжання, для аўтараў-беларусаў ёсць асобны штогадовы конкурс.

Прапановы ў вольным фармаце можна падаваць на адрас [email protected] да 25 красавіка 2022 года.

Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 1 кастрычніка 2022 года падчас X Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва).

Check Also

Ганна Энгелькінг. Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў

Публікуем PDF-версію перакладу на беларускую мову манаграфіі Ганны Энгелькінг «Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай ...