Ужо вядома, што сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, запланаваная на 4 лістапада, пройдзе ў анлайн-фармаце. А пытанне падпісання 28 “саюзных праграм” непрыкметна знікла з праграмы гэтай сустрэчы. А вось пытанне канстытуцыйнага рэферэндуму ў парадку дня беларускага рэжыму застаецца па-ранейшаму.
Ці варта разлічваць, што Мінск “адбіўся” ад паглыблення інтэграцыі з Расіяй? Як гэта можа паўплываць на запланаваны канстытуцыйны рэферэндум? Чаго чакаць ад канферэнцыі ў Вене, што пройдзе 22 лістапада? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, старшы навуковы супрацоўнік Універсітэта Вітаўтаса Магнуса Андрэй Казакевіч.