Прэзентацыя даследавання Інстытута “Палітычная сфера” (31.05.2016)

logo_palitykat000

Прэзентацыя даследавання:

 Выклікі для беларускай знешняй палітыкі і постсавецкая прастора пасля 2008 года

31 мая 2016 года

пачатак 18.30

гатэль “Мінск” (пр. Незалежнасці 11)  

Якія асноўныя тэндэнцыі развіцця постсавецкіх краін пасля 2008 года можна прасачыць? Якія краіны і працэсы вызначаюць эканамічнае і палітычнае развіццё рэгіёна? Як можна вызначыць ролю ЕС, Расіі, ЗША, Кітая і Турцыі ў рэгіёне? Ці можна акрэсліць месца Беларусі ў гэтых працэсах, якія выклікі і перспектывы для яе гэта адкрывае?

На гэтыя пытанні спрабуе адказаць даследаванне Інстытута “Палітычная сфера”. Асноўны фокус увагі – досвед эканамічнага, палітычнага і ваеннага супрацоўніцтва краін ЕАЭС і краін “Усходняга партнёрства” пасля 2008 года (пачатак сусветнага эканамічнага крызісу і расійска-грузінскі канфлікт).

Сабраныя дадзеныя даюць падставы зрабіць некаторыя вывады пра будучыню рэгіёну, перспектывы і праблемы еўразійскай і еўрапейскай інтэграцыі, лініі адкрытых і патэнцыйных  канфліктаў, праблемы палітычнага супрацьстаяння і ўзаемадзеяння, а таксама месца Беларусі ў гэтых працэсах. Асаблівае месца будзе нададзена магчымасці ЕС, Расія, ЗША, Кітая, Турцыі ўплываць на лёс рэгіёну і развіццё асобных краінаў.

Аўтары даследавання: Андрэй Казакевіч, Андрэй Валодзькін, Вадзім Быліна і іншыя.

Месца правядзення: гатэль “Мінск” (пр. Незалежнасці, 11), банкетная зала.

Пачатак: 18.30

Уваход вольны

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па адрасе: [email protected]

Check Also

Стыпендыі для беларускіх навукоўцаў (дэдлайн да 27.09.2024)

У межах праграмы Еўрапейскай камісіі для падтрымкі беларускіх навукоўцаў абвешчаны чарговы этап вылучэння стыпендый для ...