Збор артыкулаў і рэцэнзій у Belarusian Political Science Review vol. 4, 2016. Дэдлайн – 15.05.2016

bpsr

Абвешчаны збор артыкулаў і рэцэнзій у новы нумар Belarusian Political Science Review. Апошні тэрмін падачы – 15 мая 2016 года.

Belarusian Political Science Review з’яўляецца рэцэнзаваным перыядычным выданнем, якое публікуе міждысцыплінарныя даследаванні ў розных галінах палітычнай навукі. Выданне арыентаванае на патрэбы шырокай навуковай супольнасці ў галіне даследаванняў палітыкі Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Часопіс публікуе даследчыя матэрыялы па ўсіх ключавых напрамках і ўсіх падыходах палітычнай навукі без якіх-небудзь метадалагічных абмежаванняў. Матэрыялы для публікацыі павінны адпавядаць навуковым крытэрам. Рэгіянальным фокусам часопіса з’яўляецца Беларусь, Польшча, Украіна, Расія, Літва і іншыя краіны Балтыі.

BPSReview быў заснаваны ў 2010 годзе кансорцыумам арганізацый, і аб’яднаў вопыт шырокай навуковай супольнасці ды інстытутаў, якія працуюць на заахвочванне і развіццё даследаванняў у галіне паліталогіі і палітычнага аналізу.

logo_palitykat000222

Выдаўцы часопіса

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь, Літва)

Беларускі інстытут Амерыкі (ЗША)

Асноўныя патрабаванні:

Да разгляду прымаюцца толькі арыгінальныя даследаванні, якія ніколі не былі апублікаваныя ў выглядзе асобных артыкулаў або частак манаграфій.  Пададзеныя артыкулы праходзяць ананімнае рэцэнзаванне. Усе тэксты павінны быць напісаныя на ангельскай мове (амерыканскім або брытанскім правапісам).

Рада часопіса настойліва рэкамендуе беларускім навукоўцам дасылаць матэрыялы на ангельскай мове. У выключных выпадках аўтары могуць падаваць свае матэрыялы на беларускай/рускай мовах. Рэдакцыя можа дапамагчы аўтарам зрабіць пераклад, а таксама, у выпадку неабходнасці, прапанаваць кансультацыі па пытаннях публікацыі.

Артыкулы замежных аўтараў павінны раглядаць наступныя краіны: Беларусь, Польшча, Украіна, Расія і краіны Балтыі. Асабліва вітаюцца параўнальныя даследаванні краінаў гэтага рэгіёна. Больш шырокія параўнальныя даследаванні з удзелам прынамсі адной прыярытэтнай краіны таксама прымаюцца да разгляду.

Мінімальны памер артыкула складае 30,000 знакаў (10,000 для рэцэнзіяў) і максімум 55,000 знакаў (22,000 для рэцэнзіяў). У дадатак да тэкста павінна быць пададзеная наступная інфармацыя: а) звесткі пра аўтара; б) анатацыя; в) 4-5 ключавых словаў.

Звесткі пра аўтара павінны ўтрымліваць дысцыплінарную ці даследчую сферу аўтара, краіну, акадэмічную афіліяцыю і адміністрацыйны статус, і іншую важную інфармацыю пра сябе. Агульны аб’ём не павінен перавышаць 2-3 сказы.

Анатацыя павінна адлюстроўваць асноўныя ідэі тэкста і не павінна перавышаць 120 слоў.

Усе тэксты павінны быць напісаныя паводле стылю Амерыканскай асацыяцыі палітычных навук (гл. спасылку)

Матэрыялы для публікацыі будуць прымацца да 15 мая 2016 года.

Прыкладны час публікацыі: лістапада 2016 года.

Паданне артыкулаў робіцца онлайн.

Калі ласка, дасылайце свае матэрыялы і пытанні на адрас [email protected]

Спампаваць у pdf: Belarusian Political Science Review бел

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...