Прадстаўляем вашай увазе план падрыхтоўкі Шостага Кангрэса, які адбудзецца 7-9 кастрычніка 2016 года ў Коўна (Літва).
- Абвестка пра збор заявак на стварэнне секцый і панэляў – 12 студзеня 2016 года. Дэдлайн для збору заявак – 20 сакавіка.
- Вызначэнне папярэдняга спісу секцый – 1 красавіка.
- Дэдлайн для збора індывідуальных заявак – 20 мая.
- Вызначэнне фінальнага спісу секцый на падставе збору індывідуальных заявак – 1 чэрвеня.
- Размеркаванне ўдзельнікаў па катэгорыям – да 15 чэрвеня.
- Рассылка індывідуальных запрашэнняў – да 30 чэрвеня. Да 15 ліпеня ўдзельнікі мусяць пацвердзіць свой удзел.
- Дапрацоўка праекта праграмы аркамітэтам – да 10жніўня.
- Карэктура, пераклад праграмы – да 31 жніўня.
- Друк праграмы – да 25 верасня.