Homo Historicus
Том I (IV), 2015
выданне Беларускага калегіума
“Беларускі калегіум” аднаўляе выданне гадавіка антрапалагічнай і сацыяльнай гісторыі Homo Historicus (рэдактар доктар гіст. навук Аляксандр Смалянчук).
У новай выдавецкай серыі Рэдакцыю гадавіка найбольш цікавяць даследаванні і матэрыялы, у якіх будзе прысутны
- антрапалагічны стыль мыслення ў аналізе мінулага
- міждысцыплінарнась і метадалагічнае разняволенне даследаванняў мінулага праз выкарыстанне напрацовак сучаснай гуманістыкі
- рэфлексія даследчыка над уласнымі даследчымі метадамі і значэннем той веды, якую ён здабывае/стварае з іх дапамогай.
Структура гадавіка прадугледжвае:
- даследаванні, якія адпавядаюць праблематыцы антрапалагічна арыентаванай і сацыяльнай гісторыі;
- пераклады артыкулаў замежных даследчыкаў
- гістарычныя дакументы
- рэцэнзіі і агляды навуковай гістарычнай літаратуры, а таксама сацыялагічнай, паліталагічнай і культуралагічнай літаратуры, звязанай з даследаваннем мінулага.
- інфармацыя пра навуковыя даследаванні, экспедыцыі, канферэнцыі, абароны дысертацыйных працаў і г.д.
Дамінуючая тэма Homo Historicus. Том І (IV) – гістарычная памяць у самым шырокім яе разуменні. Спадзяемся на тэксты, якія будуць закранаць пытанні гістарычнай палітыкі, гістарыяграфічнай думкі, вуснай гісторыі, мемарыялізацыі гарадской прасторы, памінання продкаў у традыцыйнай сялянскай культуры ды інш.
Тэматыка матэрыялаў таксама можа не супадаць з дамінуючай тэмай.
Мова тэкстаў – беларуская, руская, польская, украінская і англійская. Рэзюме – на англійскай і беларускай мовах. Памеры тэксты ад 0,5 да 1,0 д.а. (20-40 тыс. знакаў).
Усе тэксты рэцэнзуюцца.
Тэрмін прадстаўлення тэкстаў – да 1 траўня 2015 г.
Тэксты можна дасылаць А.Смаленчуку на адрас: ales.ramuma @ gmail.com
Патрабаванні да афармлення тэкстаў
Тэксты рыхтаваць у MS-Word (шрыфт – Times New Roman, 12). Палі верхняе і ніжняе – 2 см, правае – 1, левае – 3.
Спасылкі робяцца праз функцыю “спасылка” ўнізе старонкі
Узоры афармлення спасылак:
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1, воп. 1, адз. з. 2, арк. 17-17 адв.
Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI–XVIII стагоддзяў. Мінск, 1984. С. 45.
Dubas-Urwanowicz E. Grodno do XVIII wieku. Miasto i ludność // Grodno w XVIII wieku. Miasto i ludność. Białystok, 1997. S. 7–26.
Национальный Интернет-портал Республики Беларусь [Электронный ресурс] / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. Минск, 2005. Рэжым доступу: http://www.pravo.by. Дата доступу: 25.01.2014
Бібліяграфічныя звесткі пра выданні, якія згадваюцца неаднаразова могуць скарачацца. Напрыклад, Dubas-Urwanowicz E. Grodno do XVIII wieku…
Пры ўжыванні скарачэнняў першы раз неабходна іх патлумачыць.
Імёны гістарычных персанажаў і даследчыкаў прыводзіць цалкам. Толькі пры частым згадванні пэўнай постаці, а таксама ў спасылках дапускаюцца ініцыялы.