26 верасьня ў галерэі “Ў” (пр-т Незалежнасьці, 37А) адбудзецца презентацыя новага навучальнага года
У праграме:
- бліц-лекцыя Ігара Бабкова “Уводзіны ў Беларускі Калегіюм”,
- выступы кіраўнікоў праекту Ірыны Дубянецкай і Андрэя Казакевіча, куратараў спэцыялізацыяў Валянціна Акудовіча, Максіма Жбанкова і Аляксея Ластоўскага,
- прэзентацыя аўтарскіх майстэрняў Андрэя Хадановіча і Андрэя Лянкевіча,
- студэнты ды выпускнікі БК са сваімі праектамі,
- паэтычны марафон,
- конкурс на лепшы слоган БК,
- нефармальная камунікацыя з выкладчыкамі.
Працуюць кніжны шапік, выстава інтэлектуальных дасягненьняў і інфармацыйная пляцоўка для будучых навучэнцаў.
На салодкае – канцэрт слухачкі БК Паліны Рэспублікі.
Пачатак а 18.30. Уваход – вольны