2 чэрвеня завершыўся прыём заявак на ўдзел у IV Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

icbsЗавершыўся прыём заявак на ўдзел у IV Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца 3-5 кастрычніка 2014 года ў Коўна (Літва).

На дадзены момант пададзена каля 550 электронных заявак, з якіх больш за 500 – заяўкі удзельнікаў і больш за 30 – ад гасцей і журналістаў.

Нагадваем, што рэгістрацыя гасцей і прадстаўнікоў СМІ працягваецца.

Большасць з тых, хто зарэгістраваўся на Кангрэс – удзельнікі і госці з Беларусі (66%), каля чвэрці –прадстаўнікі з краін-суседзяў (Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны), а таксама некалькі дзясяткаў гасцей і ўдзельнікаў з краін далёкага замежжа.

Check Also

Ганна Энгелькінг. Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў

Публікуем PDF-версію перакладу на беларускую мову манаграфіі Ганны Энгелькінг «Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай ...