Завершыўся прыём заявак на ўдзел у IV Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца 3-5 кастрычніка 2014 года ў Коўна (Літва).
На дадзены момант пададзена каля 550 электронных заявак, з якіх больш за 500 – заяўкі удзельнікаў і больш за 30 – ад гасцей і журналістаў.
Нагадваем, што рэгістрацыя гасцей і прадстаўнікоў СМІ працягваецца.
Большасць з тых, хто зарэгістраваўся на Кангрэс – удзельнікі і госці з Беларусі (66%), каля чвэрці –прадстаўнікі з краін-суседзяў (Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны), а таксама некалькі дзясяткаў гасцей і ўдзельнікаў з краін далёкага замежжа.