Аргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак па панэлях і секцыях для ўдзелу ў IV Кангрэсе, які адбудзецца 3-5 кастрычніка 2014 года ў Коўна (Літва).
Дэдлайн падачы — 2 чэрвеня 2014 года.
Спасылка на запаўненне анкеты рэгістрацыі: http://icbs.palityka.org/4th-international-congress-of-belarusian-studies.htm
Ніжэй прапануем вашай увазе спіс тэматычных блокаў і панэляў:
Эканоміка
Праблемы інавацыйнага развіцця беларускай прамысловасці
Праблемы трансфармацыі і мадэрнізацыі эканомікі Беларусі
Эканоміка беларускіх рэгіёнаў
Палітычныя інстытуты, нацыянальная ідэнтычнасць
Мясцовыя інстытуты і палітыка ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: вынікі (не)дэмакратычных пераўтварэнняў
Палітычная апазіцыя ў краінах былога Савецкага Саюза
Нацыянальная ідэнтычнасць у палітыцы краінаў былой Рэчы Паспалітай
Міжнародныя адносіны і знешняя палітыка
“Новыя звышдзяржавы” i Цэнтральна-Усходняя Еўропа: нерэалізаваныя магчымасці ці пераацэненыя перспектывы?
Узброеныя канфлікты на постсавецкай прасторы ў 1990-2014 гадах (Крым, Абхазія, Нагорны Карабах і г.д.)
Сярэдняя Еўропа ў палітыцы вялікіх дзяржаў
Беларуская знешняя палітыка
Дзяржава, грамадзянская супольнасць, навука, адукацыя
Стан, магчымасці і перcпектывы навукі, адукацыі і акадэмічнай супольнасці ў Беларусі
Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка Беларусі
Беларуская грамадзянская супольнасць: стан і перспектывы
Беларускае грамадства: мова і трансфармацыя інфармацыйнай прасторы
Лінгвістычныя праекты як сродак кансалідацыі беларускага грамадства
Сацыяльныя сеткі і мадэрнізацыя Беларусі
Дваццаць гадоў беларускаму інтэрнэту (1994-2014): гісторыя і сацыяльная эвалюцыя
Гісторыя
Традыцыі шляхецкага самакіравання ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага (да 450-годдзя прыняцця Бельскага прывілея 1 ліпеня 1564 г.)
ВКЛ: ад крыніцы да нарацыі (праблемы інтэрпрэтацыі пісьмовай спадчыны)
Супрасльская тыпаграфія і гандаль царкоўнымі кнігамі ў Беларусі
Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак ХХ ст.)
Насілле ў ХХ стагоддзі: вопыт, наступствы, памяць і спадчына
Гісторыя Беларусі ХХ стагоддзя
Памежжа і межы: ад картаграфіі да літаратуры
Яўрэі ў кантэксце беларускай гісторыі
Беларускае замежжа: асэнсаванне інтэлектуальнай спадчыны
Беларуская некрапалістыка
Беларусы ў Польшчы: мінулае, цяперашні час, будучыня
Літаратура, лінгвістыка
Герменеўтычны патэнцыял нацыянальных культур і шматмоўнае пісьменства Вялікага Княства Літоўскага
Беларуская літаратура: нацыянальная традыцыя і сусветны кантэкст
Літаратура пасля «Бум-Бам-Літа»: творчыя плыні канца ХХ — пачатку ХХІ ст.
Беларускі тапанімікон: праблемы ўпарадкавання і стандартызацыі
Беларуская Біблія: Праблемы і перспектывы навуковага пераклад
Даследаванне рэлігіі
Святыя ў беларускай гісторыі і сучаснасці: асобы, месцы, тэксты, супольнасць
Культура, музейная справа, архітэктура, мастацтва
Сучасная беларуская культура: пошук новай матрыцы ці жыццё пасля нацыі?
Праблема стварэння каталогу рэпрэзентатыўных твораў Беларусі ХХ-ХХІ ст.
Менеджмент у сучасных культурных праектах
Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны
Сучасная архітэктура Беларусі: праблемы вывучэння і перспектывы развіцця
Традыцыя і посттрадыцыя ў культурным ландшафце Беларусі
Дуды ў паўночна-усходняй Еўропе: гісторыя і ўзаемаўплывы
Ахова i аднаўленне архiтэктурнай спадчыны
Гендэрныя даследаванні
Гендэрныя «правілы»: дыскурсы, палітыкі і практыкі
Даследаванне маскуліннасці: міждысцыплінарная акадэмічная вобласць