Дыскусія “Ці патрэбныя нам веды пра эліты?” 24 красавіка (Гродна)

Снимок

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”

запрашаюць на прэзентацыю і дыскусію 

Ці патрэбныя нам веды пра эліты?

24 красавіка, 19.00

г.Гродна, вул. Гараднічанская, 32а

Нядаўна  ў Беларусі адбыліся чарговыя выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Цягам апошняга дваццацігоддзя змянілася стаўленне актыўнай часткі грамадства да выбараў, ды  і ўнутры самі мясцовыя органы ўлады адбыліся змены. Апошняе даследаванне Інстытута “Палітычная сфера” “Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў 1999-2014 гадах на прыкладзе абласных Саветаў” адсочвае важныя тэндэнцыі на рэгіянальным ўзроўні і дае дадатковыя падставы для абмеркавання саміх ведаў пра рэгіянальныя эліты і стаўлення да іх.

Што новага прыносяць даследванні мясцовых элітаў? Што змяняюць гэтыя  веды ў разуменні сучаснага стану грамадства?

Ці з’яўляюцца гэтыя веды карыснымі для прадстаўнікоў мясцовай грамадзянскай супольнясці?

Каго сёння можна аднесці да элітаў і як іх даследваць?

Андрэй Казакевіч (дырэктар інстытута “Палітычная сфера”) і Вадзім Смок (даследчык, супрацоўнік інстытута “Палітычная сфера”) распавядадуць пра вынікі апошняга даследавання, а таксама аб даследчай і выдавецкай дзейнасці Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера”.

У дыскусіі па выніках даследвання прымуць удзел Аксана Шэлест (Мінск), Алесь, Смалянчук (Гродна), Сяргей Токць (Гродна), Іна Соркіна (Гродна) і іншыя прадстаўнікі гродзенскай інтэлектуальнай і грамадзянскай супольнасці і медыяў.

Прэзентацыя і дыскусія адбудуцца 24 красавіка у 19.00 у будынку грэка-каталіцкай парафіі ў Гродне па адрасе вул. Гараднічанская 32а.

Уваход вольны!

Пры інфармацыйнай падтрымцы:

Снимок2

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...