Кансорцыум акадэмічных і экспертных інстытуцый аб’яўляе трэці набор на Міжнародную PhD-праграму для Беларусі па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах.
Удзельнікі Кансорцыума:
- Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь)
- Міжнародны кансорцыум “ЕЎРАБЕЛАРУСЬ” (Беларусь)
- Беларускі калегіум (Беларусь)
- Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджмента, ІПМ (Беларусь)
- Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь)
- Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр, BEROC (Беларусь)
- Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Літва)
- Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)
- Інстытут Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта (Польшча)
Адміністраванне Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі ажыццяўляе Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.
Праграма арганізаваная па завочным прынцыпе. Доктарская дысертацыя пішацца ў Беларусі, завершаны (ці завершаны ў значнай ступені) тэкст прадстаўляецца для абароны завочна ці экстэрнам ва ўніверсітэтах Літвы, Польшчы і іншых еўрапейскіх краінаў. Выбар універсітэта для абароны дысертацыі ажыццяўляецца на індывідуальнай аснове ў залежнасці ад лінгвістычнай падрыхтоўкі, тэмы дысертацыі і іншых параметраў.
Асноўнымі акадэмічнымі партнёрамі праграмы з’яўляюцца Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Літве і Варшаўскі ўніверсітэт у Польшчы.
Праграма забяспечвае: навуковае кансультаванне, тэхнічную дапамогу і акадэмічную камунікацыю форме семінараў, сувязі з замежным універсітэтам і адстойвання інтарэсаў аўтара дысертацыі, а таксама кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з абаронай (у тым ліку ганарараў беларускім і замежным кансультантам і збораў універсітэтаў за абарону. Таксама можа разглядацца пытанне пакрыцця выдаткаў на транспарт, пражыванне, навуковую літаратуру і інш.).
Тэкст дысертацыі можа быць на англійскай, беларускай, рускай ці польскай мове. Выбар мовы залежыць ад навуковай дысцыпліны, тэмы дысертацыі і ўніверсітэта, дзе будзе ажыццяўляцца абарона. Стандартны тэрмін навучання на праграме — тры гады. Час навучання можа быць скарочаны ці працягнуты на індывідуальнай аснове.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- Завершаная вышэйшая адукацыя (дыплом ВНУ ці ступень магістра).
- Валоданне беларускай і расейскай мовамі ў ступені, дастатковай для разумення лекцыяў і напісання тэкстаў. Валоданне ангельскай мовай з’яўляецца пажаданым.
- Наяўнасць навуковых, экспертных ці аналітычных публікацыяў.
Да разгляду прымаюцца заяўкі па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах (акрамя правазнаўства і псіхалогіі).
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць:
- Рэзюме (CV) з фотаздымкам, пазначэннем адукацыі, прафесійнага досведу, публікацыяў і іншай рэлевантнай інфармацыі.
- Матывацыйны ліст у адвольнай форме. Aб’ём: да 2 старонак.
- Кароткае апісанне дысертацыйнага даследавання, якое мусіць утрымліваць: тэму, апісанне праблемы даследавання, план, спіс літаратуры (не больш за 10 пазіцыяў). Агульны памер: да 5 старонак.
Заяўкі прымаюцца да 20 кастрычніка 2013 года ў электронным выглядзе на адрас: phd @ palityka.org
Вынікі адбора будуць вядомыя на працягу месяца пасля завяршэння падачы заявак. Па выніках конкурса будзе адабрана 5 чалавек.
У верасні 2013 года адбудзецца семінар па напісанні заяўкі для ўдзелу ў конкурсе.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на электронны адрас: phd @ palityka.org