30 чэрвеня, а 18-й гадзіне, на падворку АГТ/ЦСІ абудзецца паседжанне публічнага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.
Тэма дакладу: “Метады і тэхнікі аналізу публічных прамоваў беларускіх палітыкаў”.
Асноўным дакладчыкам выступіць Андрэй Казакевіч: доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Вільня-Мінск, Літва-Беларусь).
На семінары будуць абмяркоўвацца ўласцівасці публічных прамоваў вышэйшых дзяржаўных асобаў Беларусі.
Судакладчык – Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Вільня-Мінск, Літва-Беларусь)
Семінар праводзіцца ў рамках даследавання “Прамаўляючы лібералізацыю: публічныя прамовы і курс беларускай палітыкі ў 2008-2010 гг.”, якое ажыццяўляе Інстытут “Палітычная сфера” пры падтрымцы Беларускага фонду публічнай палітыкі.
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца ўсе жадаючыя. Рэгістрацыя адбываецца праз электронны адрас: [email protected]