Санкцыі як механізм знешняй палітыкі: досвед Беларусі і іншых краін

16240026 студзеня, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Санкцыі як механізм знешняй палітыкі: досвед Беларусі і іншых краін”.

Асноўны дакладчык: палітолаг, магістр, супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” і эксперт Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS) Дзяніс Мельянцоў. Тэма дакладу: “Санкцыі ў дачыненні Беларусі”.

Дадатковыя дакладчыкі: доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч. Тэма дакладу: “Санкцыі ў дачыненні Іраку”;

палітолаг, іраніст, супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Сяргей Богдан. Тэма дакладу: “Санкцыі супраць Ірану”.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца ўсе жадаючыя. Рэгістрацыя адбываецца праз электронны адрас: [email protected]

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...