Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці з 1990 года

3 сакавіка 2010 г., а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае пасяджэнне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці з 1990 года”. Дакладчык: Аляксей Ластоўскі.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Па дадатковую інфармацыю пра месца правядзення звяртайцеся на [email protected]

Тэзісы дакладу:

Абгрунтаванне падыходу да даследавання палітычнага развіцця нацыянальнай дзяржавы як вылучэння, апісання і аналізу розных канкурэнтных праектаў нацыі і ідэнтычнасці.

Праблема намінацыі. Недахопы наяўных катэгорый (заходнерусізм, рускі нацыяналізм, славянафільства і г.д.). Прапанова “русацэнтрызму” як перспектыўнага неалагізму для даследчыцкіх мэтаў.

Ідэйнае ядро і асноўныя дыскурсіўныя характарыстыкі русацэнтрызму (ідэалізм, дуалістычнасць, канспіралагізм, эсхаталагізм).

Інстытуцыянальнае афармленне русацэнтрызму (персаналіі, выданні, арганізацыі). Генезіс і ідэйныя першакрыніцы (заходнерусізм, расейскі нацыянал-патрыятызм). Эвалюцыя развіцця з пачатку 90-х да 2007 году (змены стратэгій пабудовы саюза з Расіяй, дачыненні з уладай).

Суадносіны з іншымі ідэалагічнымі праектамі беларускай нацыі (анталагізацыя адносін з “варожым” лагерам, цяжкасці аналітычнага размежавання з дзяржаўным праектам нацыянальнай ідэнтычнасці).

Катэгорыі апісання беларускай нацыі ў праекце русацэнтрызму:

1) крытэрыі палітычнай супольнасці (”свае” і “чужыя”, рускі народ як цэнтральная катэгорыя);

2) адносіны да моўнага пытання;

3) мінулае беларусаў як складовай часткі рускага народу, адмысловасць русацэнтрысцкага гістарыцызму;

4) правідэнцыялісцкая візія сучаснасці як супрацьстаяння сусветнай змовы і месіянскай супольнасці (беларусаў/рускага народу);

5) прагнозы і стратэгіі развіцця беларускай дзяржавы і нацыі.

Значэнне русацэнтрызму для культурна-палітычнага жыцця Беларусі, ацэнка магчымасцей і перспектываў гэтага праекту.

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...