Горад і палітыка N12

Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” абвяшчае збор матэрыялаў для чарговага тэматычнага нумара №12. Тэма нумара – “Горад і палітыка”. Deadline: 18 мая 2009 года

– Горад як прастора палітычнай барацьбы: выбары, святкаванні, акцыі пратэсту.

– Арганізацыя ўлады і палітычнага жыцця ў гарадах.

– Нацыя, этнас, мова ў гарадскім асяроддзі.

– Палітычныя наступствы урбанізацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

– Палітычны змест адносінаў “горад – вёска”, “цэнтр – перыферыя”, “сталіца – рэгіён” у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

– Агульнанацыянальнае развіццё і лакальная палітыка.

Асноўныя патрабаванні:

– мінімальны аб’ём артыкула павінны складаць 20 тысяч друкаваных знакаў, максімальны – 40 тысяч друкаваных знакаў.

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае навуковае рэцэнзаванне.

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Прымаюцца таксама прапановы па рэцэнзаванні выданняў па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах.

Матэрыялы прымаюцца да 18 мая 2009 года.

Кантактны адрас: е-mail: [email protected]

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...