Неаунія (1923—1939) і нацыянальная тоеснасць

Алесь Шацькоў Неаунія (1923—1939) і нацыянальная тоеснасць // “Палiтычная сфера” №7, 2006 с.98-105
ISSN 1819-3625

Abstract
Артыкул «Неаунія (1923—1939) і нацыянальная тоеснасць» разглядае праблемы нацыятворчага працэсу ў 1923—1939 гады ў Заходняй Беларусі. Сегмент даследавання — неаунійная акцыя, спроба адраджэння еднасці Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў. У артыкуле разглядаецца пытанне, ці паўплывала, а калі паўплывала, то якім чынам, неаунійная акцыя на нацыянальную свядомасць беларусаў. У артыкуле даследуецца таксама становішча адносна беларускага нацыянальнага пытання розных чыннікаў, якія беспасярэдна праводзілі неаунійную акцыю або нейкім чынам уздзейнічалі на яе правядзенне. Сярод іншых разглядаецца дзейнасць ватыканскіх органаў кіравання, у прыватнасці камісіі «Pro Russia», мясцовых епархіяльных рыма-каталіцкіх ўладаў, дзейнасць Львоўскай грэка-каталіцкай мітраполіі. У артыкуле аўтар прадстаўляе і пазіцыю польскіх уладаў і нацыяналістычных колаў, яе дынаміку і ўнутраную логіку стаўлення да неауніі.

Ключавыя словы:
рэлігійная палітыка, неаунія, Заходняя Беларусь, каталіцтва на Беларусі, «Pro
Russia», нацыягенез, самасвядомасць, беларуская нацыя.

Пастаянная спасылка на поўны тэкст артыкулу:

Алесь Шацькоў Неаунія (1923—1939) і нацыянальная тоеснасць // “Палiтычная сфера” №7, 2006 с.98-105

Check Also

Сёмы нумар часопісу “Палiтычная сфера”

З’явіўся сёмы нумар часопісу “Палітычная сфера”. Тэма нумару “Rethinking Elections”.