← Усе навіны

НАВІНЫ · 10 лютага 2014

У Мінску прайшла зімовая сэсія для ўдзельнікаў PhD праграмы

У Мінску з 3 па 6 лютага 2014 года адбылася чарговая зімовая сэсія для ўдзельнікаў Міжнароднай PhD праграмы, якая сабрала 15 прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі.

У межах сэсіі былі абмеркаваныя даследчыя канцэпцыі дактарантаў і вольных слухачоў праграмы.

Рэгулярныя абмеркаванні такога кшталту, як паказвае практыка, дапамагаюць значна паляпшаць даследчыя праекты.

Усяго падчас сэсіі было прадстаўлена 9 прэзентацый па розных накірунках сацыяльных і гуманітарных навук (гісторыі, паліталогіі, этнаграфіі, гендэрных даследаванняў ды іншых).

Тэмы даследаванняў, якія абмяркоўваліся падчас сэсіі: Роля ўніверсітэта ў фармаванні нацыянальных ідэнтычнасцяў: студэнты-беларусы ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў міжваенны перыяд у Вільні.

Нацыянальная палітыка савецкай улады ў дачыненні да латышскага насельніцтва на Беларусі (1918 – 1939 гг.).

Праблема этнічнай прыналежнасці насельніцтва Палесся ў навуковых і палітыка-ідэалагічных канцэпцыях.

Вексілалагічная спадчына Рэчы Паспалітай і яе трансляцыя ў Найноўшы час (на прыкладзе сістэмаў сцягоў Беларускай Народнай Рэспублікі і Літоўскай Рэспублікі).

Палітыка развіцця малых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь.

Жаночыя арт-практыкі ў культурнай прасторы Беларусі: антрапалогія штодзённасці 1990-х – 2000-х.

Параўнальны аналіз сацыяльных характарыстык і спосабаў рэкрутавання рэгіянальных элітаў Беларусі, Расіі і Украіны і сістэм іх ўзаемадзеяння з цэнтральнымі органамі ўлады ў перыяд з 1999 па 2013 гады.

Сучасная этнаграфічная супольнасць Беларусі.

Кейс інвентару нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

падзея анонс