← Усе навіны

НАВІНЫ · 16 лістапада 2010

Семінар “Гістарычная памяць беларускіх палякаў: паміж афіцыйнымі наратывамі і сямейнай памяццю”

Паважанае спадарства! ../wp-content/uploads/2010/11/poland.gif24 ліcтапада, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

Тэма дакладу: “Гістарычная памяць беларускіх палякаў: паміж афіцыйнымі наратывамі і сямейнай памяццю”.

Дакладчык: кандыдат сацыялагічных навук, старэйшы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі НАН Рэспублікі Беларусь Аляксей Ластоўскі.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Рэгістрацыя адбываецца праз электронны адрас: [email protected] ([email protected]) План выступу: 1.

Кантэкст даследвання (тэорыя, метадалогія, рэалізацыя). 2.

Узаемасувязі гістарычнай памяці і калектыўнай ідэнтычнасці, праблемы захавання гістарычнай памяці этнічнай групы ў нацыянальнай дзяржаве. 3.

Базавыя характарыстыкі гістарычнай памяці беларускіх палякаў: а) крыніцы атрымання гістарычных ведаў; б) зацікаўленасць гісторыяй Польшчы як сімвалічны рэсурс; в) суб’ектыўная ацэнка ведання гісторыі Польшчы. 4.

Перакрыжаванне вялікіх наратываў: польскі нацыянальны, савецкі, беларускі нацыянальны і беларускі дзяржаўны вялікія наратывы і месца ў іх беларускіх палякаў.

Уцёкі ад вялікіх наратываў і тэхніка брыкалажа. 5.

Канон гістарычнай памяці беларускіх палякаў: культурныя і гістарычная дзеячы. 6.

Ацэнка падзей 17 верасня 1939 г. як кропкі канфліктнага ўзаемадзеяння вялікіх наратываў, роля сямейнай памяці ў інтэрпрэтацыі мінулага. 7.

Падсумаванне.

Тэзісы: 1.

У гістарычнай памяці беларускіх палякаў напластоўваюцца ўяўленні з розных дзяржаўных традыцый і гістарычных перыядаў.

Польскі гістарычны наратыў з’яўляецца толькі адной з крыніц фарміравання гістарычнай памяці беларускіх палякаў, і суседнічае з уяўленнямі пра мінулае, запазычанымі з іншых вялікіх наратываў. 2.

Гісторыя Польшчы для беларускіх палякаў выступае ў ролі значнага сімвала, да якога выяўляецца знешняя лаяльнасць, але рэальныя веды польскай гісторыі не такія ўжо вялікія.

Нягледзячы на тое, што польскі гістарычны канон (падзеі і персоны) досыць цэласны, што спрыяе яго паспяховай перадачы, вялікая частка беларускіх палякаў альбо блага яго ведае, альбо не ведае зусім. 3.

Польскі нацыянальны наратыў не выкарыстоўваецца ў якасці фундамента этнічнай групы.

Прытым, што ў гэтым наратывы даволі жорстка прапісана, хто такія палякі (і ў тым ліку, хто такія палякі ў Беларусі), і яго было б дастаткова лёгка ўзяць у якасці «контр-памяці» для выбудоўвання ўласнай палітыкі ідэнтычнасці.

Гістарычная памяць беларускіх палякаў ўтрымоўвае ў сабе фрагменты розных «вялікіх» наратываў, дазваляючы пазбягаць канфліктаў памяці з іншымі этнічнымі групамі, у першую чаргу беларусамі. 4.

Асаблівую ролю для беларускіх палякаў пры гэтым гуляе сямейная памяць, дзе ўтрымоўваюцца і транслююцца тыя веды аб мінулым, якія маюць асаблівае значэнне на сваяцкім і лакальным узроўнях (найбольшае значэнне мае гісторыя напярэдадні, у перыяд і адразу пасля Другой сусветнай вайны).

Многія сюжэты з гэтага набору падзей і іх інтэрпрэтацыі маюць істотныя адрозненні, а часам і непераадольныя супярэчнасці з афіцыйнымі наратывамі.

Але сямейныя паданні і дзяржаўная гісторыя не ўступаюць паміж сабой у дыялагічныя ўзаемаадносіны, працягваючы існаваць на розных узроўнях усведамлення і артыкуляцыі.

падзея мероприятие анонс Даследчы семінар