← Усе навіны

НАВІНЫ · 2 лютага 2010

Сацыяльная і палітычная структура беларускай эліты

3 лютага 2010 г., а 18- й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае паседжанне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”.

Тэма дакладу: “Сацыяльная і палітычная структура беларускай эліты”.

Дакладчык: Андрэй Казакевіч, апанент: Дзяніс Мельянцоў.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Па дадатковую інфармацыю пра месца правядзення звяртайцеся на [email protected] (../2010/01/2009/12/16-snezhnya-2009-krytyka-belaruskaj-palitychnaj-analityki-ch-2/[email protected]).

Тэзісы дакладу: 1.

Даследаванне беларускай палітычнай эліты мае пэўныя складанасці.

Пры вызначэнні кола людзей (пасадаў), якіх варта адносіць да эліты, праблемаў з’яўляецца неадпаведнасць рэальных і фармальных паўнамоцтваў (функцыяў).

У той ці іншай ступені гэта характэрна для ўсіх палітычных сістэм, але ў Беларусі прадстаўляе істотную даследчую праблему.

Найбольш паказальны прыклад – палітычны статус Парламенту. 2.

Уласцівасцю беларускай эліты з’яўляецца адсутнасць ці слабая інстытуцыялізацыя цэнтраў улады па-за межамі дзяржаўных органаў. 3.

Непразрыстасць эліты па многім параметрам.

У прыватнасці, складанасць пошуку інфармацыі пры выкарыстанні адкрытых крыніцаў.

Гэта звязана, па ўсёй бачнасці, не з замоўчваннем, але адсутнасцю попыту на такую інфармацыю, вузкасцю інфармацыйнага рынку і інфраструктуры альтэрнатыўных СМІ, адносна нізкай цікавасцю да дэталяў беларускай палітыкі. 4.

Пры аналізе дзяржаўных структураў можна вылучыць 500-550 пасадаў, якія можна аднесці да беларускай палітычнай эліты.

Унутры гэтае кола існуе значнай дыферэнцыяцыяй па перыметры палітычнай уплывовасці, а таксама функцыям. 5.

Метады аналізу.

Асноўныя даступныя метады: аналіз біяграфій і аналіз перамяшчэнняў.

Практычнае значэнне (магчымасць сабраць інфармацыю, карысць для інфармацыі для палітычнага аналізу) мае аналіз такіх параметраў: пол, узрост, месца нараджэння, адукацыя, кар’ера.

Найбольш значны параметр – аналіз кар’еры. 6.

Разгляд папярэдніх вынікаў аналізу сацыяльнай і палітычнай структуры беларускай палітычай эліты.

падзея мероприятие анонс Даследчы семінар