НАВІНЫ · 11 лютага 2010
Развіццё адносін ЕС і АПАД з краінамі Балтыйскага рэгіёну ў 1991 – 2004 гг.
17 лютага 2010 г., а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае пасяджэнне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”.
Тэма дакладу: “Развіццё адносін ЕС і АПАД з краінамі Балтыйскага рэгіёну ў 1991 – 2004 гг.”.
Дакладчык: Андрэй Валодзькін. /author/kazakevich/ Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Па дадатковую інфармацыю пра месца правядзення звяртайцеся на [email protected] (../2009/12/16-snezhnya-2009-krytyka-belaruskaj-palitychnaj-analityki-ch-2/[email protected]) Тэзісы дакладу: У 1991 – 2004 гг. адбываецца інтэграцыя краін Балтыйскага рэгіёну ў заходнюю супольнасць, вядучымі міжнароднымі інстытутамі якой з’яўляюцца Еўрасаюз (ЕС) і Арганізацыя паўночна-атлантычнай дамовы (АПАД).
Мэта: Прааналізаваць працэс развіцця адносін гэтых дзвюх арганізацый з краінамі рэгіёну і раскрыць яго асаблівасці, вызначыўшы фактары, якія садзейнічалі ўзмацненню ролі ЕС і АПАД у Балтыйскім рэгіёне, перадумовы і асноўныя этапы іх пашырэння у гэтай частцы Еўропы, значнасць балтыйскага вектару ў сістэме знешнепалітычных прыярытэтаў кожнай з гэтых арганізацый, месца і ролю рэгіянальных праектаў і праграм у агульным кантэксце іх балтыйскай палітыкі, а таксама асаблівасці, агульныя рысы і ўзаемасувязі палітыкі ЕС і АПАД у Балтыйскім рэгіёне. 1.
Фармаванне балтыйскай палітыкі ЕС: – узаемасувязь працэсаў еўрапейскай інтэграцыі і балтыйскага рэгіяналізму; – супрацоўніцтва ЕС з Саветам дзяржаў Балтыйскага мора; – Балтыйскі рэгіён ў знешнепалітычных дакументах ЕС, праблема распрацоўкі комплекснай стратэгіі у адносінах да Балтыйскага рэгіёна. 2.
Працэс пашырэння ЕС у Балтыйскім рэгіёне: – развіццё адносін з паўночнымі краінамі і краінамі Балтыі; – чацвёртае (“паўночнае”) пашырэнне 1995 г. і яго уплыў на развіццё балтыйскай палітыкі ЕС; – падрыхтоўка і прыняццё краін Балтыі. 3.
Праграма “Паўночнага вымярэння” як спроба ажыццяўлення ЕС комплекснай стратэгіі развіцця рэгіёну Паўночнай Еўропы і Балтыйскага мора: – супярэчнасці на этапе распрацоўкі і прыняцця праграмы; – яе асноўныя прынцыпы і задачы; – праблема вызначэння з прыярытэтамі дзейнасці; – ацэнкі вынікаў і перспектыў “ПВ”. 4.
Трансфармацыя сістэмы бяспекі ў Балтыйскім рэгіёне ў 1990-я гадах.: – змяненне расстаноўкі сіл у рэгіёне і разбурэнне старога рэжыму бяспекі “паўночнага балансу”; – праекты фармавання новай сістэмы бяспекі Балтыйскага рэгіёну па-за межамі АПАД і прычыны іх няўдач. 5.
Фактары, якія садзейнічалі ўзмацненню ролі АПАД у рэгіёне: – арыентацыя на трансатлантычную сістэму бяспекі як аснова знешняй палітыкі краін Балтыі; – расійска-балтыйскія супярэчнасці; – пазіцыя паўночных краін па пытаннях пашырэння АПАД і амерыканскай ваенна-палітычнай прысутнасці ў Еўропе. 6.
Працэс пашырэння АПАД у Балтыйскім рэгіёне: – эвалюцыя палітыкі Паўночна-атлантычнага Альянсу адносна пашырэння на паўночным усходзе Еўропы і прыняцця краін Балтыі, фактары, якія уплывалі на гэты працэс; – праграма “Партнёрства дзеля міру” і рэгіянальныя праекты супрацоўніцтва з АПАД; – прыняцце ў Альянс краін Балтыі і дыскусіі аб магчымасці уступлення паўночных краін. 7.
Асноўныя вывады даследавання.