НАВІНЫ · 27 кастрычніка 2014
Круглы стол “Украіна-Беларусь: перспектывы адносін у новых палітычных і эканамічных рэаліях” (29.10.2014)
Запрашаем прыняць удзел у круглым стале “Украіна-Беларусь: перспектывы адносін у новых палітычных і эканамічных рэаліях”.
Круглы стол адбудзецца 29 кастрычніка, у сераду, з 9.30 да 15.00 у гатэлі “БонОтель”: http: //www.bonhotel.by.
Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступаюць Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі (Беларусь) і Палескі фонд міжнародных і рэгіянальных ініцыятываў (Украіна).
Мэтай дадзенага мерапрыемства з’яўляецца абмеркаванне актуальных пытанняў украінска-беларускіх адносін, а так жа прэзентацыя даследавання “Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Украіны ў новых геапалітычных умовах”.
З вынікамі даследавання можна азнаёміцца тут.