НАВІНЫ · 26 мая 2022
Дыскусія “Сацыялогія ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне”
1 чэрвеня 2022, 15.00, ZOOM.
Удзельнікі: Алег Алампіеў, Генадзь Коршунаў, Аксана Шэлест.
Мадэратары: Андрэй Казакевіч, Аляксей Ластоўскі.
Для рэгістрацыі на дыскусію, запоўніце наступную форму (https://docs.google.com/forms/d/1-2TWNRNBc6_YlwUbIPOsNIlTMKzeMtLXU6VJ6JCwXb8/edit) Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-ага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і ўваходзіць у цыклу абмеркавання стану сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне.
За апошнія гады Беларусь і Цэнтральна-Усходняя Еўропа перажылі рэвалюцыйныя змены, якія істотна павысілі цікавасць да беларускіх даследаванняў, і разам з тым сфармавалі новыя выклікі.
Масштабныя палітычныя пратэсты, рэпрэсіі супраць актывістаў і грамадзянскай супольнасці, санкцыі супраць Беларусі, вайна Расіі ва Украіне – тэмп зменаў ашаламляе і патрабуе асэнсавання, патрабуе і новай ступені адказнасці.
Гэта таксама прывяло да вялізнай запатрабаванасці ў надзейных сацыялагічных дадзеных, з чым паўстала таксама сур’ёзная праблема, пераважна – з-за надзвычай жорсткага дзяржаўнага кантролю ў гэтай сферы.
На дыскусіі прапануецца абмеркаваць наступныя праблемы: – Яшчэ да восені 2020 года некаторыя эксперты і палітыкі сцвярджалі, што сацыялогія ў Беларусі немагчымая.
Ці засталася прастора для сацыялагічных апытанняў і як можна перааодолець “спіраль маўчання” і “фактар страха”? – Якія новыя магчымасці даюць анлайн-апытанні і як адольваць абмежаванні выбаркі? – Якім чынам можна ставіцца да апытанняў, што праводзяць дзяржаўныя службы, што адбылося з Інстытутам сацыялогіі? – Калі не апытанні, то што?
Якія яшчэ магчымасці для даследаванняў ёсць у беларускіх сацыёлагаў?