НАВІНЫ · 28 ліпеня 2012
“Даследаванне прыватызацыі ў Беларусі: умовы, праблемы, перспектывы”
18 ліпеня ў гатэлі Crowne Plaza адбылася прэзентацыя дзвух даследаванняў “Прыватызацыя ў Рэспубліцы Беларусь: паляпшэнне ўмоў і асноўныя прыярытэты” (Андрэй Скрыба, Даследчы цэнтр ІПМ) і “Прыватызацыя ў Беларусі за 2011 год: вынікі аўкцыёнаў, вядучыя суб’екты, сацыяльныя наступствы ” (незалежны даследчык Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова і Лідзія Міхеева, Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”). “Прыватызацыя ў Рэспубліцы Беларусь: паляпшэнне ўмоў і асноўныя прыярытэты”.
Доўгі час беларускае кіраўніцтва прытрымлівалася палітыкі адмовы ад прыватызацыі і імкнулася павысіць нацыянальную канкурэнтаздольнасць адміністрацыйнымі метадамі кіравання.
Падобны досвед Беларусі, як і досвед шэрагу іншых краін з прэвалюючай доляй дзяржаўнага сектара, прадэманстравалі неэфектыўнасць дзяржаўнага кіравання кампаніямі і прывялі да яшчэ большага зніжэння іх канкурэнтаздольнасці на фоне замежных фірмаў.
Гэтая акалічнасць, а таксама шэраг унутраных і знешніх эканамічных цяжкасцяў у апошнія гады зрабілі актуальным пытанне прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці на вышэйшым узроўні.
Тым не менш, на сённяшні дзень эксперты і інвестары (як айчынныя, так і замежныя) адзначаюць вельмі нізкія тэмпы і эфектыўнасць прыватызацыі ў Беларусі.
Сярод галоўных прычынам супярэчнасцяў паміж дзяржавай як уласнікам і інвестарам як пакупніком маёмасці называюцца разыходжанні ва ўмовах прыватызацыі, а таксама адсутнасць сістэмнага бачання мэтаў яе правядзення.
У новых эканамічных умовах, у рамках інтэграцыйных аб’яднанняў, правядзенне эфектыўнай прыватызацыі павінна стаць стратэгічнай задачай беларускага кіраўніцтва. http://palityka.org/wp-content/uploads/2012/07/priv-2011-e1343465027545.png“Прыватызацыя ў Беларусі за 2011 год: вынікі аўкцыёнаў, вядучыя суб’екты, сацыяльныя наступствы”.
На працягу 2011 года згодна з планам меркавалася прыватызаваць 181 прадпрыемства, якое належыць да розных галінах эканомікі.
Працэс прыватызацыі павінен быў ахапіць прадпрыемствы з агульнай колькасцю супрацоўнікаў каля 52 тысяч чалавек з усіх абласцей Беларусі.
Аднак вынік рэалізацыі плана апынуўся далёкім ад меркаванага.
Да канца 2011-га года было прыватызавана толькі 38 прадпрыемстваў, прычым па 2 з іх вынікі аўкцыёнаў былі ануляваныя па розных прычынах.
Працэс суправаджаўся скандальнымі заявамі старшыні ДКІ пра тое, што прыватызацыя прадпрыемстваў тармозіцца сабатажам дырэктарата і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці пра тое, што дзяржава не імкнецца прапанаваць інвестару выгадныя ўмовы.
Асноўнымі тэмамі дакладу ў межа вызначанай праблематыкі выступілі наступныя: у чым прычыны такога разыходжання попыту і прапановы, чаму бізнэс не імкнецца набываць тое, што дзяржава гатова прадаць, хто асноўныя атрымальнікі выгод ад прыватызацыі па-беларуску.
Гл. таксама: NAVINY.by: Беларусь реанимировала старый механизм приватизации (http://naviny.by/rubrics/economic/2012/07/19/ic_articles_113_178522/) Белсат: Прыватызацыя па-беларуску (http://belsat.eu/be/obiektyw/wiadomosci/a,5130,pryvatyzatsyia-pabielarusku.html)