Даследаванні · 28 верасня 2026

Адносіны Беларусі і Латвіі: ад супрацоўніцтва да супрацьстаяння

Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» прадстаўляе новае даследаванне «Адносіны Беларусі і Латвіі: агульны агляд 1991–2026», падрыхтаванае Максімам Каралёвым. Праца працягвае вывучэнне ўзаемаадносін Беларусі з суседнімі краінамі і прапануе комплексны агляд развіцця беларуска-латвійскіх сувязяў ад распаду СССР да сучаснасці.

У даследаванні разглядаюцца палітычныя і эканамічныя адносіны, памежнае і візавае супрацоўніцтва, гандаль і транзіт, кантакты ў сферах культуры, адукацыі, навукі і спорту, а таксама становішча беларускай супольнасці ў Латвіі. Асобная ўвага надаецца трансфармацыі двухбаковых адносін пасля 2020 года і поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, калі ранейшая мадэль прагматычнага супрацоўніцтва паступова саступіла месца адносінам, у якіх дамінуюць пытанні бяспекі, санкцый і супрацьстаяння.

СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ