НАВІНЫ · 17 лютага 2022
З мараю пра беларускі нейтралітэт можна развітацца
Каля трынаццаці тысяч расейскіх вайскоўцаў прыбылі ў Беларусь у студзені – лютым, калі Крэмль сабраў нябачаную раней групоўку ля ўкраінскіх межаў.
Ці здольныя прапанаваныя папраўкі ў Канстытуцыю зберагчы Беларусь ад уцягвання ў канфлікт? «Любую акцыю, якую Расея вядзе супраць Украіны, можна абвясціць не агрэсіяй, а абарончай акцыяй.
Ніхто не скажа ў Маскве, што яны здзяйсняюць агрэсію супраць Украіны.
Такім чынам, “дапамагчы” у такой аперацыі Расеі будзе можна», – мяркуе дырэктар даследчага інстытуту «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.
Як бачым, беларускія ўлады і раней не выконвалі канстытуцыйных палажэнняў аб імкненні да нейтралітэту.
Але пасля іх скасавання перашкодаў для ўцягвання краіны ў небяспечныя вайсковыя гульні стала яшчэ менш.
Чытаць цалкам (https://belsat.eu/in-focus/17-02-2022-z-marayu-pra-belaruski-nejtralitet-mozhna-razvitatstsa/)