Канцэпцыя Інстытута

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” – даследчая і экспертная ўстанова (Вільня-Мінск, Літва-Беларусь)  

Мэты:

1. Сістэмнае вывучэння палітыкі і грамадства Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

2. Фарміраванне прафесійнай супольнасці даследчыкаў палітыкі ў Беларусі, у тым ліку стварэнне неабходнай інфраструктуры для іх прафесійнай дзейнасці.

3. Інтэграцыя беларускіх даследчыкаў у рэгіянальны, еўрапейскі і міжнародны акадэмічны кантэкст, а таксама спрыянне сумеснай даследчай дзейнасці.

 

Гісторыя:

Снежань 2001 – заснаванне часопіса палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

2001-2006 – дзейнасць супольнасці часопіса “Палітычная сфера” ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (кафедра паліталогіі юрыдычнага факультэта).

2006-2009 – дзейнасць супольнасці часопіса ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, Літва (факультэт філасофіі і палітычных навук).

Верасень 2009 – заснаванне на базе супольнасці часопіса Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

Сакавік 2011 – падпісанне Інстытутам дамовы пра акадэмічнае супрацоўніцтва з Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Літва).

 

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

 Даследаванні і экспертная дзейнасць:

  • Палітычныя даследаванні (political studies), з асаблівым ухілам у эмпірычныя даследаванні з выкарыстаннем колькасных метадаў.
  • Сацыялагічныя даследаванні, а таксама даследаванні ў галіне гісторыі і культуры.
  • Экспертныя і практычныя даследаванні (policy studies).

 

Выдавецкая дзейнасць:

  • Выданне часопіса палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (перыядычнасць: два разы на год).
  • Выданне англамоўнага часопіса Belarusian Political Science Review (перыядычнасць: адзін раз на год).
  • Выданне манаграфій, перакладаў, анталогій у галіне паліталогіі і іншых сацыяльных дысцыплін.

 

Канферэнцыі і іншыя публічныя падзеі:  

  • Адміністраванне Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі (перыядычнасць: раз на год).
  • Штогадовая навуковая тэматычная канферэнцыя (перыядычнасць: раз на год).
  • Рэгулярны метадалагічны семінар.

 

Дзейнасць па развіцці акадэмічнай супольнасці і адукацыі:

  • Адміністраванне Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі.
  • Публічныя лекцыі.
  • Спецыяльныя навучальныя курсы.
  • Рэцэнзаванне акадэмічных і экспертных выданняў.