Абвешчаны шорт-ліст Прэміі Кангрэса па сацыяльна-палітычных навуках

Шаноўнае спадарства!

Абвешчаны шорт-ліст чарговай Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшую навуковую публікацыю па сацыяльна-палітычных навуках. Вызначэнне выніковых пераможцаў і ўрачыстае ўзнагароджанне будуць адбывацца падчас Пятага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, 2-4 кастрычніка 2015 г. у Коўне (Літва). Таксама бліжэйшым часам будзе публічна абвешчаны шорт-лісты ганаровай Прэміі Кангрэса за лепшую замежную манаграфію на беларускую тэматыку.

Артыкулы:

Анастасія Астапава. «Вот народ, без батьки уже и картошку перебрать не могут»: белорусские политические и этнические анекдоты. Антропологический форум. 2014. №1. С. 252 — 294.

Таццяна Кулакевіч. Twenty Years in the Making: Understanding the Difficulty for Change in Belarus // East European Politics and Societies and Cultures. 2014. 28 (4). С. 887-901.

Аляксей Ластоўскі, Надзея Яфімава. Вытокі нацыянальнай дзяржаўнасці ў беларускай гістарычнай памяці // ARCHE. 2013. №2. С. 411-448.

Настасся Матчанка. Падмена грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: недзяржаўныя арганізацыі, арганізаваныя дзяржавай // The Journal of Belarusian Studies. 2014. С. 76-105.

Разалія Смірнова. Ценностные основания профессионального выбора молодых специалистов агросферы  Беларуси // Социологический альманах. 2014. Вып. 5. С. 384-392.

Check Also

26–27 кастрычніка 2018. Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб’ядноўвае?»

Літва і Беларусь – гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае ...

Яндекс.Метрика