Збор намінацый на Прэмію за найлепшую польскамоўную манаграфію (да 25 красавіка)

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за лепшую польскамоўную манаграфію на беларускую праблематыку за 2016-2021 гады.

Гэта прэмія разлічана на замежных аўтараў, якія не маюць беларускага паходжання, для аўтараў-беларусаў ёсць асобны штогадовы конкурс.

Прапановы ў вольным фармаце можна падаваць на адрас [email protected] да 25 красавіка 2022 года.

Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 1 кастрычніка 2022 года падчас X Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва).

Check Also

Анлайн-прэзентацыя вынікаў даследавання “Беларускія студэнты за мяжой: рост долі і змена выбару паміж Расіяй і ЕС”.

Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» прааналізаваў адукацыйнаю міграцыю з Беларусі ў 37 краін і вызначыў ...