Новая Канстытуцыя – мёртванароджаны праект?

27 снежня быў апублікаваны тэкст праекту новай Канстытуцыі, які будзе вынесены на рэферэндум. Якая канфігурацыя ўлады запланаваная паводле гэтага праекту, якія новыя артыкулы Канстытуцыі прыцягваюць найбольшую ўвагу? Навошта ў новай канстытуцыі прапаноўваецца замацаваць статус так званага Усебеларускага народнага сходу як паралельнай парламенту структуры, вышэйшай за яго ў паўнамоцтвах? Што кажа гэты праект пра паабяцаны Лукашэнкам так званы транзіт улады?

Знайсці адказы на гэтыя пытанні разам з Віталём Цыганковым спрабаваў дырэктар інстытуту «Палітычная сфера», доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч.

Некаторыя думкі, агучаныя Андрэем Казакевічам у часе «Размовы»:

  • Паўнамоцтвы так званага ўсебеларускага народнага сходу парушаюць усё магчымае падзяленне ўлады
  • Мадэль канстытуцыі, прапанаваная Лукашэнкам, падобная да іранскай
  • Улады будуць рабіць акцэнт у камунікацыі з грамадствам на Вялікай Айчыннай вайне
  • У канстытуцыі, прапанаванай Лукашэнкам, не так шмат ідэалогіі, як магло быць

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Check Also

«Это скорее встречи заговорщиков, решивших перевернуть мир». Почему Лукашенко внезапно полетел к Путину?

Почему президент России игнорирует поездки в Беларусь? 23 июня Александр Лукашенко вылетел в Россию для общения с Владимиром ...