5 прычынаў, чаму Расея не зможа паглынуць Беларусь

«Што варта браць за прыклад – гэта захаванне і ўзмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці. У гэтых адносінах у габрэяў вельмі вялікі досвед, і вялікія дасягненні. І па захаванню, і па аднаўленню ідэнтычнасці, культурнай спадчыны, мовы. Ну і ў значнай ступені ва ўсіх іншых народаў, якія не маюць дзяржаўнасці, менавіта гэтаму Беларусі можна вучыцца», – перакананы Андрэй Казакевіч.

У Еўропе самыя вядомыя народы без дзяржавы – гэта баскі на стыку Францыі ды Іспаніі, а таксама каталонцы – яны спрабуюць аддзяліцца, бо лічаць, што эканамічна страчваюць у іспанскай дзяржаве.

А вось народы ў складзе Расейскай Федэрацыі жывуць зусім па-рознаму. Ёсць Чачня ці Дагестан, якія атрымліваюць з Масквы дзяржаўныя датацыі, і насельніцтва там расце, і мова гучыць родная…

А ёсць фіна-угорскія народы, ад якіх хутка застанецца толькі памяць.

«Меры, карэлы, водзь, комі, шмат хто з іх перайшоў ужо на расейскую мову. Праз некалькі пакаленняў гэтыя мовы могуць перастаць існаваць. Некаторыя ўжо фактычна зніклі, як іжорская ці вепская», – пералічвае Андрэй Казакевіч.

Чытаць цалкам

Check Also

«Это скорее встречи заговорщиков, решивших перевернуть мир». Почему Лукашенко внезапно полетел к Путину?

Почему президент России игнорирует поездки в Беларусь? 23 июня Александр Лукашенко вылетел в Россию для общения с Владимиром ...