Збор матэрыялаў Acta Baltico-Slavica, Tom 41. Дэдлайн – 15.05.2016

Аб’яўляецца збор матэрыялаў для чарговага нумару часопіса Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук Acta BalticoSlavica, Tom 41

Дэдлайн – 15.05.2016

 Польшча – Літва – Беларусь: гісторыя, якая дзеліць і яднае.

Том будзе прысвечаны складаным пытанням гістарычных узаемадачыненняў Польшчы, Літвы і Беларусі, іх асвятленню нацыянальнымі гістарыяграфіямі, а таксама адлюстраванню ў культурнай і камунікатыўнай памяці. Эпоха нацыяналізмаў стала эпохай канфлікту нацыянальных гістарыяграфій, але насуперак дамінуючай тэндэнцыі неаднаразова прадпрымаліся спробы адстаяць ідэю непадзельнасці лёсу «гістарычнай Літвы» і Польшчы. Звычайна іх аўтары аказваліся на перыферыі навукі і грамадскай думкі, але намаганні гэтых “апошніх грамадзянаў Вялікага Княства Літоўскага” таксама заслугоўваюць увагі сучасных даследчыкаў.

Рэдакцыя заахвочвае да рэфлексіі над праблемай гісторыі, якая дзеліць і яднае. Прымаюцца тэксты на польскай, англійскай, беларускай і рускай мовах.

Запрашаем прыняць удзел гісторыкаў, даследчыкаў культуры і памяці.

Аляксандр Смалянчук – aleksander.smalianchuk@ispan.waw.pl

Acta Baltico-Slavica. Tom 41

https://ispan.waw.pl/journals/index.php/abs/index

Check Also

CfP: канферэнцыя “Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка” (18-19.05.2018)

  Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва) Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Польскі Інстытут у Мінску Беларускі ...

Яндекс.Метрика